Get Mystery Box with random crypto!

ЧСВ на пальцах

Лагатып тэлеграм-канала chaly_na_paltsach — ЧСВ на пальцах Ч
Лагатып тэлеграм-канала chaly_na_paltsach — ЧСВ на пальцах
Адрас канала: @chaly_na_paltsach
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.31K
Апісанне з канала

Стрымы Чалага за 2 хвіліны замест 2 гадзін
Старонка канала на Patreon, дзе дадаткова будуць рэзюмэ інтэрв'ю вядучых беларускіх аналітыкаў (Шрайбман, Лебядок, BEROC і іншыя)
https://www.patreon.com/belarus_analytics

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2021-09-18 21:36:30 Чалы LIVE #23 (18 верасня 2021)

1. У РФ і РБ канец 90х - падобныя працэсы перахода ад жорсткасці да бязлістасці, спачатку незаконныя расправы над крымінальнымі аўтарытэтамі, а потым - над палітычнымі праціўнікамі. Таму і сыйсці ўлады ні там ні там ня могуць, бо няма ўпэўненасці ў бяспецы.

2. Канстытуцыя 1994 не праблема, фазавы пераход быў калі Ганчара гвалтоўна памянялі на Ярмошыну, потым быў росквіт абсалютызму, легітымнасць якога надавалі зносіны з РФ, а потым супраць позняга абсалютызму прайшла буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 2020 года

3. Крытыку ад Хілько з НАУ ЧСВ не разумее. Ён не палітык, а аналітык, які робіць fireside chat. Яго праца гэта экспертыза, а не прызывы, што рабіць. Палітыкі не маюць права крытыкаваць ЧСВ, гэта ён іх павінен крытыкаваць. А Хілько сама на куку.орг пісала пра тое як не трэба пастаянна крытыкаваць, патрабаваць планы, шукаць гэбістаў паўсюль, а больш удзячнасці - і вось робіць гэта ж самае. А ў чаціке Чалага - здаецца з’явіліся гэбісты якія сеюць негатыў.

4. У 2020 пратэст і лідэры не рабілі глабальных памылак. Тыя хто кажа па іншаму - самі нічога ніколі не рабілі. Зянон зайздросціць Ціханоўскай, вось цяпер у яго структура, хай пакажа як трэба было, хаха. Чэкісты лайкаюць Зянона.

5. Рыторыка АГЛ пра падзел Польшчы супадае з рыторыкай Молатава, што раз не было супраціву значыць ок (як і пра Крым АГЛ казаў). Яна небяспечная для самога АГЛ, бо ёсць пытанне ўсходняй Беларусі, якую, як і Крым, "падаравалі".

6. Народнае адзінства па Азаронку - гэта "мы альтэрнатыва чалавецтву", крытыкаваць гэта = крытыкаваць Сталіна, а Сталін малайчына, як і АГЛ. Ідэалогія сучаснай РФ і РБ - гэта позні пасляваенны Сталінізм . А гэта - культура перманентнай грамадзянскай вайны (па кніге Дабрэнка).

7. Сістэма пачне раней ці пазней есці сваіх. Сталінізм (і Лукашызм) - адказ архаічнага грамадства на выклікі мадэрнізацыі.

8. Гісторыя Расеі цыклічная, пасля перамог над Напалеонам і Гітлерам аўтарытэт пераможцы быў згублены, ніякай мадэрнізацыі і як ітог - паразы ў Крымскай і Халоднай Вайне прыкладна праз той жа перыяд.

9. Улада АГЛ нарэшце канчаткова сабе знайшла- яны нашчадкі позняга Сталінізму.

10. ЧСВ думае ў нейкім фармаце вярнуць ЭнП, але не ўпэўнены яшчэ. Калі вам не падабаецца ЧСВ - рабіце лепш.
980 views18:36
Адкрыць / каментаваць
2021-09-12 01:04:35 Чалы LIVE #22 (11 верасня 2021)

1. ЧСВ у Варшаве, Эканоміка з Чалым будзе кожны тыдзень у чацвер. І можа быць яшчэ новы праект.

2. Самі ўгоды паміж РФ і РБ - не перамога ні Пуціна ні Лукашэнка. Механізма кантроля за імплементацыяй няма. Грошаў далі мала і тое ў крэдыт, а абяцалі ж кампенсацыю. SDR ад МВФ не ўжывалі раней у крызісах, і цяпер таксама не факт, што здолеюць.

3. ЧСВ атрымаў узнагароду ад цэнтра, звязанага з Ціханоўскай, у намінацыі аналітыка і разграміў усіх у галасаванні. Узнагарода знайшла свайго героя.

4. Увесь палітычны бамонд РБ і грамадзянская супольнасьць РБ была на форуме. ЧСВ нікуды не ўвайшоў у плане эканамічных саветнікаў - і не асабліва хацелася. Штабы лічуць, што фармальная незалежнасць ЧСВ лепш, і ЧСВ з гэтым згодны.

5. Ціханоўская топ, як і яе штаб. ЧСВ рэдка памыляецца ў людзях. Перадаваў штабу, каб Святлана Георгіеўна таксама і дастаткова адпачывала.

6. Что рабіць пасля АГЛ - эканамічна зразумела, праблема ў тым, што зараз улады нішчаць інстытуты. Мы не рухаемся ў напрамку мафіёзнай дзяржавы толькі таму, што беларусы святыя. У беларускага народа вялікі аўтарытэт на Захадзе.

7. У інтарэсах беларускага грамадства рабіць праграмы, фінансавую падтрымку/банк/онлайн універсітэт для дысяспар у бліжэйшых краінах - Літве, Польшчы, Украіне - тым больш што цяпер ЧСВ якраз тут. Каб не растваралісь беларусы, а быў беларустаўн.

8. Сродкаў шмат выдзелена і недаасвоена па рэгіянальных лімітах міжнародных інстытутаў для РБ, трэба дыяспары і палітыкам іх хутчэй асвоіць, каб не згубіліся дарма. Каб прыблізіць Цудоўную Беларусь Будучыні.

9. Трэба быць гатовымі да сцэнара доўгага супрацьстаяння з рэжымам у любым выпадку і працаваць, каб не згубіць людзей - як згубілі для РБ тых, хто з’ехаў раней, напрыклад у 2010. І каб у дзень Х усё было гатова.

10. Акрамя Ціханоўскай у гісторыі лепшым палітыкам з найлепшымі шанцамі на перамогу над АГЛ быў Домаш.

11. Васкрэсенскаму і Пратасевічу занадта ўвагі, у іх наўрадці сур’езная місія - і ўлады ў іх эфектыўнасці, верагодна, расчараваны. Раскола апазіцыі яны не зробяць. Грамадства вырасла - і цяпер дастойнае свайго лідэра - Святланы Георгіеўны Ціханоўскай.

12. Васкрэсенскі да ўсіх прыставаў на форуме, каб было фота "размовы" і адчытацца перад куратарамі. ЧСВ на гэта не трапіўся, Краўцоў трапіўся.

13. Каравенкова ўсё правільна Пратасевічу сказала. ЧСВ не хоча каб Васкрэсенскага/Пратасевіча сцябалі і травілі, нават калі яны дабраахвотна пайшлі на гэта.

14. Ілларыенаў вельмі добра аналізаваў крызіс 1998 года ў РФ, а цяпер скаціўся і нават ездзіў у ліберальны клуб з Раманчуком і Прэйгерманам, пра якіх ЧСВ больш нават казаць не хоча.

15. 2014 год паказаў, што імперскасць купіла душу сістэмных лібералаў у РФ, і іх лібералізм скончыўся на Крымскім пытанні.

16. У Беларусі зараз архаізацыя замест мадэрнізацыі, прычым архаізацыя ўсяго - палітыкі, эканомікі.

17. Ілларыенаў неправы пра ўстойлівасць рэжыму РФ, а вось сацыёлагі правільна аналізуюць, што гэта калос на гліняных нагах, але як ён скончыцца - невядома, будзе чорны лебедзь. Магчымы нават распад РФ, что і ёсць базавым прагнозам ЧСВ.

18. Распад СССР працягваецца, але гэта не геапалітычная катастрофа. Геапалітычнай катастрофай было яго стварэнне.

19. Ілларыенаў думае, што Пуцін добра разбіраецца, якія працэсы ідуць у РФ, а сацыёлагі - што ён наадварот ментальна дэградуе, хоць яго фізічна ратуюць і яшчэ жыць можа 10-15 гадоў. Тым больш, што ён не ўжывае інтэрнэт. Пуцін у інфармацыйнай бурбалке, і збольшага сустракаецца з падстаўнымі людзьмі.

20. Для АГЛ матывацыя - кантроль над грошамі, рэсурсамі і лёсамі. Ён атрымоўвае ад гэтага асалоду. У Эміраты з грошамі бегчы ён не захоча.

21. Галоўны эфект санкцый - гэта нявызначанасць таго, як яны будуць працаваць. Але дзейнасць уладаў аказвае пакуль нашмат больш негатыўны эканамічны эфект, ніж санкцыі.

22. Чалы дагэтуль цвёрда за легальны і мірны трэк пратэста. Людзей гатовых да гвалтоўнага пратэсту заўсёды нашмат менш, чым да мірнага ў абарону свайго голасу.
538 views22:04
Адкрыць / каментаваць
2021-08-28 20:24:38 ЧСВ на канікулах #11 (28 жніўня 2021)

1. Будзе шмат падзей хутка, але ЧСВ не ведае якіх. Скончваецца эпоха. Другі фазавы пераход рэжыму.

2. Шэйман незамянімы. Ён перад пенсіяй закрываў схемы каб захад не знайшоў грошы. Гэта развяжа рукі АГЛ рабіць яшчэ больш рэзкія крокі.

3. Прэйгерман адкрыты голас Макея, чалавек якому акупацыйная адміністрацыя даручыла зачытаць прапанову аб капітуляцыі. АГЛ не пойдзе на кампраміс - увесь дыялог для яго каб іншы бок прыпоўз на каленях і выбачаўся. Нік "Дзермант" піша ў каментах што Прэйгерман сапраўдны патрыёт.

4. Ёсьць аналогія з Нямеччынай 30х але нямеччына была на пад’еме і Гітлер быў папулярны. А ў нас насельніцтва не хоча супрацоўнічаць і надзеі на перамогу ў сістэмы няма.

5. Усе хто сумняваюцца ў перамозе Ціханоўскай- маюць свой карысны інтарэс. Захад не стаміўся ад яе, яна трымае РБ у фокусе.

6. Мерапрыемства беларускага бізнэсу за мяжой гэта добра. Спікеры па сутнасці паўтараюць што кажа ЧСВ - закаленныя беларускія бізнэсмэны за мяжой даб’юцца поспеху.

7. ЧСВ зрабіў шмат высілкаў каб стаць вядомым, НН парушыла шмат законаў і маральных нормаў, бо яго спутніца не хоча быць вядомай. Так новую Беларусь не пабудуеш.

8. Нік "Андрэй Дзмітрыеў" прапаноўвае АГЛ на чале ВНС, і новыя выбары. Але ўсе гэта разбіваецца пытаннем "на якіх умовах?" бо АГЛ гатовы толькі на капітуляцыю праціўніка.
395 views17:24
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 20:48:58 Чалы LIVE #21 (26 жніўня 2021)

1. Апошні летні выпуск - Чалы Лайв, ЧСВ плануе з’язждаць з Адэсы (і магчыма Украіны)

2. АГЛ збіраецца ў падручніках назваць сваіх палітычных супернікаў фашыстамі, а сябе і дзяцей - нашчадкамі перамогі.

3. Для АГЛ ідэалогія не такая істотная, ён у 90я мятаўся, і толькі ў апошні момант вырашыў не галасаваць за незалежнасць.

4. Вельмі паказальна, што на 30 гадоў незалежнасці для АГЛ важна апынулася менавіта рашэнне па камбайнам - рабіць фіговае і з убыткамі, але свае.

5. Насамрэч стратегэгічна у АГЛ поўны фэйл, нягледзячы на тое што ён сцвярджае што стратэгічна памылак не было.
АГЛ заўседы юзаў шэрыя схемы, кантрабанду замест сістэмных рэчаў.

6. Тэсла будзе па ітогу гісторыяй махлярства. Маск карумпаваны лузер які не вырашае ніякіх праблемаў.

7. АГЛ сам не ведае, што рабіць з ВНС, таму канстытуцыйная камісія таксама не можа нічога. У АГЛ няма волі прыняць канчатковае рашэнне. АГЛ разумее праблему з легітымнасцю, таму думае каб ВНС прызнавала выбары легітымнымі.

8. Дзень незалежнасці Украіны топ, узровень патрыятызму афігенны. Але ў "бітве" караблёў правы перамог левы.

9. Украіна здаровае грамадства, у адрозненні ад РФ, фільм "Стоп Зямля " - топ vs расейская чарнуха Гай Германікі.

10. Адэса топ, лягчэй абстрагавацца ад беларускай павесткі - опера, дабрачыннасць, не надта шмат турыстаў, малы бізнэс, у параўнанні з Адэсай ў Менску жыцця няма.

11. У РБ большасць хоча працаваць у прыватнай замежнай кампаніі. Ва Украіне - рабіць бізнэс. На дзяржаву не хоча ніхто працаваць ні ў нас ні там, а вось ў РФ наадварот усе мараць пра Газпрам. Плюс украінцы больш за ўсіх хочуць прымаць рашэнні самастойна.

12. Украіны больш хочуць праводзіць часу з сям’ёй, але ў адрозненні ад іншых не хочуць траціць час і грошы на слабыя сац сувязі.

13. Украінцам трэба развіваць давер і слабыя сац сувязі, але яны на правільным шляху. А ў РБ улады баяцца развіцця слабых сац сувязей і даверу і таму намагаюцца школу пераўтварыць у казарму і насадзіць ідэалогію, але яе няма - таму не здолеюць.

14. Лепшыя эканамічныя індыкатары гэта апытанкі чаканняў, якія паказваюць мудрасць натоўпу.

15. Крызіс 2011 пачаўся акурат калі банкі перасталі прадаваць валюту (сярэдзіна сакавіка) і скончыўся роўна ў дзень адзінай сэсіі на БВФБ (канец кастрычніка). Калі ЧСВ гэта сказаў у Варшаве ў 2011, Вардамацкі выскачыў на сцэну і паказаў, што роўна ў гэтыя дні па апытанках аптымізм і песімізм людзей пра свае эканамічнае становішча рэзка мянялі адзін аднаго.

16. Вардамацкі > Манаеў, бо першы не рабіў оверінтэрпрэтацый даных.
336 views17:48
Адкрыць / каментаваць
2021-08-21 21:54:07 Чалы на канікулах #10 (21 жніўня 2021)

1. Лукашэнка выказваецца ўсё больш блытана, нават ЧСВ цяжэй яго расшыфроўваць.

2. Захад не купіцца на выпусканне палітвязняў. Можа быць Прэс Клуб паспрабуюць заставіць працаваць на Пратасевіча. Каравенкова малайчына ўсё правільна Пратасевічу сказала. Нацыя пасталела і цяпер нас такім не раскалоць.

3. АГЛ хутка паедзе ў Маскву. Крэмль закрывае дзіркі і больш зарабатываць на шырэх схемах бліжняе кола АГЛ не зможа. Па сутнасці РФ робіць тое ж што і ЗША толькі без агрэсіўнай рыторыкі.

4. Ідэал АГЛ гэта 100 буйных карпарацый і астатнія рэмесленнікі якія ледзь зарабляюць на жыццё, без усякіх ІП.

5. Логіка эскалацыі будзе працягвацца, а рыторыка станавіцца яшчэ больш жорсткай. Вынік палітыкі АГЛ - краіна ў цэнтры Эўропы на абсалютнай перыферыі і ў "коле ворагаў".

6. Задача з боку РБ - махляваць і абыходзіць санкцыі. Развіццём санкцыі будзе белы спіс дзейнасці што можна рабіць,а ўсё астатняе забаронена.

7. РБ хацела перайсці ад крэдытнага супрацоўніцтва з Кітаем да прамых іншаземных інвестыцый. Але з гэтым не атрымоўваецца бо адносіны да інвестыцый у нас традыцыйна "дайце грошаў і больш пра іх не ўспамінайце". А ў нас унутраныя інвестыцыі ў мінусе, таму знешнія гульцы не прыйдуць.

8. Мы перад сур’езным супрацьстаяннем захада і Кітая. Дэмакратыі не менш эфектыўныя ніж аўтарытарныя краіны.

9. Беларускае ТВ гэта па сутнасці поўнасцю хэйт спіч. Рыторыка АГЛ і Азаронка зліваецца. І так як АГЛ Трамп глядзеў Фокс ньюз.

10. ЧСВ па планах вернецца восенню на Белсат з эканомікай.
274 views18:54
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 18:32:18 Чалы LIVE #20 (18 жніўня 2021)

1. ЧСВ задаволены прызнаннем ад Азаронка. ЧСВ не трапіў калісьці у Ордэн Іуды, таму што ён не быў прыкарытнікам і даў АГЛ больш ніж узяў. Але ў той жа час расчараваны і фільм слабы і НЯМА СПАСЫЛАК НА ЧСВ.

2. “Не табе Грыша пасля тваей аперацыі пад прыкрыццём КГБ распавядаць, хто такі сапраўдны мужык”

3. Лепш «Десоветизация, Белорусизация, Европеизация» ад Мацкевіча ніж “Державность. Духовность. Достаток” ад Азаронка

4. ЗША будуць кампесаваць фэйл у Афганістане праз вырашэнне крызісу ў РБ. Наогул ЧСВ любіць ЗША, а яшчэ сымпатызаваў Абаме.

5. ЧСВ не спец у Афганістане таму хай іншыя пра гэта кажуць (пасля чаго амаль гадзіну збольшага казаў пра Афганістан у стыле “зараз я вам распавяду як і што там”)

6. ЧСВ за universal basic income. Злыя карпарацыі нас кантралююць, асабліва Убер. National Bureau of Economic Research супраць UBI бо прадажныя кансервы.

7. У рэзервны фонд прэзідэнта лезуць рэдка і перад крызісам. У 2009 для праграмы МВФ, напрыклад. Раз залезлі для медыкаў то з грошамі праблемна.

8. “Смотрящим” за АГЛ з боку Крамля ў 90е быў Урал Латыпаў

9. Крук заўсёды правы. Верагоднасць адключэння свіфт ужо не такая і невялікая.

10. Марціновіч забаніў ЧСВ у фэйсбуке за крытыку, а яго любімая справа - самалюбаванне. ЧСВ лепшы прарок чым ён і ў яго лепшыя метафары пра антычнасць, якія ён выказаў на 10 гадоў раней. Але 2020 гэта не антычнасць а Новы Завет. Вызвальненне з клеткі.
248 viewsedited  15:32
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 18:28:56 Channel photo updated
15:28
Адкрыць / каментаваць