Get Mystery Box with random crypto!

Чалы LIVE #22 (11 верасня 2021) 1. ЧСВ у Варшаве, Эканоміка з | ЧСВ на пальцах

Чалы LIVE #22 (11 верасня 2021)

1. ЧСВ у Варшаве, Эканоміка з Чалым будзе кожны тыдзень у чацвер. І можа быць яшчэ новы праект.

2. Самі ўгоды паміж РФ і РБ - не перамога ні Пуціна ні Лукашэнка. Механізма кантроля за імплементацыяй няма. Грошаў далі мала і тое ў крэдыт, а абяцалі ж кампенсацыю. SDR ад МВФ не ўжывалі раней у крызісах, і цяпер таксама не факт, што здолеюць.

3. ЧСВ атрымаў узнагароду ад цэнтра, звязанага з Ціханоўскай, у намінацыі аналітыка і разграміў усіх у галасаванні. Узнагарода знайшла свайго героя.

4. Увесь палітычны бамонд РБ і грамадзянская супольнасьць РБ была на форуме. ЧСВ нікуды не ўвайшоў у плане эканамічных саветнікаў - і не асабліва хацелася. Штабы лічуць, што фармальная незалежнасць ЧСВ лепш, і ЧСВ з гэтым згодны.

5. Ціханоўская топ, як і яе штаб. ЧСВ рэдка памыляецца ў людзях. Перадаваў штабу, каб Святлана Георгіеўна таксама і дастаткова адпачывала.

6. Что рабіць пасля АГЛ - эканамічна зразумела, праблема ў тым, што зараз улады нішчаць інстытуты. Мы не рухаемся ў напрамку мафіёзнай дзяржавы толькі таму, што беларусы святыя. У беларускага народа вялікі аўтарытэт на Захадзе.

7. У інтарэсах беларускага грамадства рабіць праграмы, фінансавую падтрымку/банк/онлайн універсітэт для дысяспар у бліжэйшых краінах - Літве, Польшчы, Украіне - тым больш што цяпер ЧСВ якраз тут. Каб не растваралісь беларусы, а быў беларустаўн.

8. Сродкаў шмат выдзелена і недаасвоена па рэгіянальных лімітах міжнародных інстытутаў для РБ, трэба дыяспары і палітыкам іх хутчэй асвоіць, каб не згубіліся дарма. Каб прыблізіць Цудоўную Беларусь Будучыні.

9. Трэба быць гатовымі да сцэнара доўгага супрацьстаяння з рэжымам у любым выпадку і працаваць, каб не згубіць людзей - як згубілі для РБ тых, хто з’ехаў раней, напрыклад у 2010. І каб у дзень Х усё было гатова.

10. Акрамя Ціханоўскай у гісторыі лепшым палітыкам з найлепшымі шанцамі на перамогу над АГЛ быў Домаш.

11. Васкрэсенскаму і Пратасевічу занадта ўвагі, у іх наўрадці сур’езная місія - і ўлады ў іх эфектыўнасці, верагодна, расчараваны. Раскола апазіцыі яны не зробяць. Грамадства вырасла - і цяпер дастойнае свайго лідэра - Святланы Георгіеўны Ціханоўскай.

12. Васкрэсенскі да ўсіх прыставаў на форуме, каб было фота "размовы" і адчытацца перад куратарамі. ЧСВ на гэта не трапіўся, Краўцоў трапіўся.

13. Каравенкова ўсё правільна Пратасевічу сказала. ЧСВ не хоча каб Васкрэсенскага/Пратасевіча сцябалі і травілі, нават калі яны дабраахвотна пайшлі на гэта.

14. Ілларыенаў вельмі добра аналізаваў крызіс 1998 года ў РФ, а цяпер скаціўся і нават ездзіў у ліберальны клуб з Раманчуком і Прэйгерманам, пра якіх ЧСВ больш нават казаць не хоча.

15. 2014 год паказаў, што імперскасць купіла душу сістэмных лібералаў у РФ, і іх лібералізм скончыўся на Крымскім пытанні.

16. У Беларусі зараз архаізацыя замест мадэрнізацыі, прычым архаізацыя ўсяго - палітыкі, эканомікі.

17. Ілларыенаў неправы пра ўстойлівасць рэжыму РФ, а вось сацыёлагі правільна аналізуюць, што гэта калос на гліняных нагах, але як ён скончыцца - невядома, будзе чорны лебедзь. Магчымы нават распад РФ, что і ёсць базавым прагнозам ЧСВ.

18. Распад СССР працягваецца, але гэта не геапалітычная катастрофа. Геапалітычнай катастрофай было яго стварэнне.

19. Ілларыенаў думае, што Пуцін добра разбіраецца, якія працэсы ідуць у РФ, а сацыёлагі - што ён наадварот ментальна дэградуе, хоць яго фізічна ратуюць і яшчэ жыць можа 10-15 гадоў. Тым больш, што ён не ўжывае інтэрнэт. Пуцін у інфармацыйнай бурбалке, і збольшага сустракаецца з падстаўнымі людзьмі.

20. Для АГЛ матывацыя - кантроль над грошамі, рэсурсамі і лёсамі. Ён атрымоўвае ад гэтага асалоду. У Эміраты з грошамі бегчы ён не захоча.

21. Галоўны эфект санкцый - гэта нявызначанасць таго, як яны будуць працаваць. Але дзейнасць уладаў аказвае пакуль нашмат больш негатыўны эканамічны эфект, ніж санкцыі.

22. Чалы дагэтуль цвёрда за легальны і мірны трэк пратэста. Людзей гатовых да гвалтоўнага пратэсту заўсёды нашмат менш, чым да мірнага ў абарону свайго голасу.