Get Mystery Box with random crypto!

Чалы LIVE #23 (18 верасня 2021) 1. У РФ і РБ канец 90х - падо | ЧСВ на пальцах

Чалы LIVE #23 (18 верасня 2021)

1. У РФ і РБ канец 90х - падобныя працэсы перахода ад жорсткасці да бязлістасці, спачатку незаконныя расправы над крымінальнымі аўтарытэтамі, а потым - над палітычнымі праціўнікамі. Таму і сыйсці ўлады ні там ні там ня могуць, бо няма ўпэўненасці ў бяспецы.

2. Канстытуцыя 1994 не праблема, фазавы пераход быў калі Ганчара гвалтоўна памянялі на Ярмошыну, потым быў росквіт абсалютызму, легітымнасць якога надавалі зносіны з РФ, а потым супраць позняга абсалютызму прайшла буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 2020 года

3. Крытыку ад Хілько з НАУ ЧСВ не разумее. Ён не палітык, а аналітык, які робіць fireside chat. Яго праца гэта экспертыза, а не прызывы, што рабіць. Палітыкі не маюць права крытыкаваць ЧСВ, гэта ён іх павінен крытыкаваць. А Хілько сама на куку.орг пісала пра тое як не трэба пастаянна крытыкаваць, патрабаваць планы, шукаць гэбістаў паўсюль, а больш удзячнасці - і вось робіць гэта ж самае. А ў чаціке Чалага - здаецца з’явіліся гэбісты якія сеюць негатыў.

4. У 2020 пратэст і лідэры не рабілі глабальных памылак. Тыя хто кажа па іншаму - самі нічога ніколі не рабілі. Зянон зайздросціць Ціханоўскай, вось цяпер у яго структура, хай пакажа як трэба было, хаха. Чэкісты лайкаюць Зянона.

5. Рыторыка АГЛ пра падзел Польшчы супадае з рыторыкай Молатава, што раз не было супраціву значыць ок (як і пра Крым АГЛ казаў). Яна небяспечная для самога АГЛ, бо ёсць пытанне ўсходняй Беларусі, якую, як і Крым, "падаравалі".

6. Народнае адзінства па Азаронку - гэта "мы альтэрнатыва чалавецтву", крытыкаваць гэта = крытыкаваць Сталіна, а Сталін малайчына, як і АГЛ. Ідэалогія сучаснай РФ і РБ - гэта позні пасляваенны Сталінізм . А гэта - культура перманентнай грамадзянскай вайны (па кніге Дабрэнка).

7. Сістэма пачне раней ці пазней есці сваіх. Сталінізм (і Лукашызм) - адказ архаічнага грамадства на выклікі мадэрнізацыі.

8. Гісторыя Расеі цыклічная, пасля перамог над Напалеонам і Гітлерам аўтарытэт пераможцы быў згублены, ніякай мадэрнізацыі і як ітог - паразы ў Крымскай і Халоднай Вайне прыкладна праз той жа перыяд.

9. Улада АГЛ нарэшце канчаткова сабе знайшла- яны нашчадкі позняга Сталінізму.

10. ЧСВ думае ў нейкім фармаце вярнуць ЭнП, але не ўпэўнены яшчэ. Калі вам не падабаецца ЧСВ - рабіце лепш.