Get Mystery Box with random crypto!

Чалы LIVE #24 (2 кастрычніка 2021) 1. ЧСВ прышчапіўся J&J, дв | ЧСВ на пальцах

Чалы LIVE #24 (2 кастрычніка 2021)

1. ЧСВ прышчапіўся J&J, два дні пакутаваў. Вакцынацыя гэта добра. Навукоўцы малайцы, а вось багатыя краіны зажымаюць вакцыны, плюс людзі са сваім антываксерствам падводзяць.

2. Па забойству КГБшніка істотна не тое, што здарылася, а рэакцыя. Як і прадказваў ЧСВ - гэта яшчэ адзін нераўнаважны фазавы пераход, што паказвае эмацыянальная рэакцыя прапагандыстаў у стыле "цяпер вам бчбесам капец", як і пасля самалёта.

3. Характэрна, якія розныя спачуванні дзеючага прэзідэнта (АГЛ, толькі адной сям’і) і абрана прэзідэнта (Ціханоўскай, абедзвюм сем’ям). Кейс Вадзіма Генадзя Мажэйка - гэта кейс Барысевіч 2.0.

4. Нават АГЛ не адрэагаваў адразу і сказаў супакоіцца і што рана даваць ацэнкі, бо ён інтуітыўна разумее небяспеку пераўтварэння ў рэжым чорных палкоўнікаў. Але яму цяжка спыніць сілавікоў. А яго прыхільнікі немабілізуемы. Але халодная грамадзянская вайна можа пераўтварыцца ў гарачую. Працэсы могуць стаць непадкантрольнымі.

5. АГЛ прызнаў італьянскую забастоўку чыноўнікаў, уключаючы нават КГК, які самога трэба кантраляваць.

6. "Даносчыкаў" з базы кіберпартызан насамрэч даволі мала, плюс вялікая доля там гарадскіх вар’ятаў.

7. ЧСВ быў першым, хто прадказаў інцыдэнты на мяжы яшчэ калі Хрэнін ужыў слова "проксі" у Маскве. У Сочы было нешта пра мігрантаў, адзернулі АГЛ, таму ён будзе намагацца суцішыць тэму.

8. Заборы на мяжы з Украінай, Польшчай і Прыбалтыкай - гэта як заборы паміж Рымскай Імперыяй і варварамі на ўсходзе.

9. АГЛ сам не разумее, чаго хоча ад новай Канстытуцыі. Ён абяцаў гэта Маскве, але рабіць не хоча нічога і пракрастыніруе. Тое ж самае і з інтэграцыйнымі картамі. Няма зверху паліт рашэння і волі. АГЛ нават пераходны працэс не ведае, як зрабіць. Ён зрабіў такую сістэму, калі без яго новы прэзідэнт можа рабіць што хоча і адмяніць любыя механізмы кшталту саўбезу і г.д.

10. АГЛ шукае, каб была паперка, якая легітымізуе яго і наогул усё, што заўгодна (як паперка ад ВНС пра легітымнасць выбараў). Ён хоча, каб усе на каленях яго прасілі і дзякавалі - толькі так. Як у п’есе пра Рычарда ІІІ у Шэкспіра.

11. Не трэба мысліць логікай "ажаніцца на ўсё жыццё", а трэба як украінцы - не баяцца рабіць памылкі і пераабіраць прэзідэнта. А ў АГЛ ідэя зрабіць абсалютна герметычную сістэму, дзе органы абіраюць адзін аднаго і народа не было зусім. Ён хоча зрабіць так, каб памяняць нешта, але каб адначасова не памянялася нічога.

12. Карбалевіч правы, што АГЛ хацеў бы вярнуцца ў спакойны перыяд лютага - траўня 2021, пасля ВНС і перад самалётам. Але спачатку АГЛ сам устроіў кейс з Пратасевічам, а потым ужо прыйшоў чорны Лебедзь, але заканамерны. АГЛ не можа супакоіцца - кожны аўтакрат пераўтварае свае персанальныя комплексы ў нацыянальную павестку дня.

13. У інтэрв'ю CNN АГЛ сам сабе будуе сваю карціну свету, у якой ён усё зрабіў правільна. Рэзкая рэакцыя прапагандыстаў - паказчык таго, што эфект ад інтэрв’ю быў не такі, як планавалася.

14. Секта сведак 80% кажуць што яны большасць, бо гэта сымбал іх веры і АГЛ так сказаў на ВНС. Астапені трэба было правяраць дадатковымі пытаннямі, наколькі яны ўпэўненыя ў гэтым - не факт, што вельмі, а вось іншы бок - спакойна і вельмі упэўнены ў тым, што праўда на іх баку.