Get Mystery Box with random crypto!

Чалы LIVE #21 (26 жніўня 2021) 1. Апошні летні выпуск - Чалы | ЧСВ на пальцах

Чалы LIVE #21 (26 жніўня 2021)

1. Апошні летні выпуск - Чалы Лайв, ЧСВ плануе з’язждаць з Адэсы (і магчыма Украіны)

2. АГЛ збіраецца ў падручніках назваць сваіх палітычных супернікаў фашыстамі, а сябе і дзяцей - нашчадкамі перамогі.

3. Для АГЛ ідэалогія не такая істотная, ён у 90я мятаўся, і толькі ў апошні момант вырашыў не галасаваць за незалежнасць.

4. Вельмі паказальна, што на 30 гадоў незалежнасці для АГЛ важна апынулася менавіта рашэнне па камбайнам - рабіць фіговае і з убыткамі, але свае.

5. Насамрэч стратегэгічна у АГЛ поўны фэйл, нягледзячы на тое што ён сцвярджае што стратэгічна памылак не было.
АГЛ заўседы юзаў шэрыя схемы, кантрабанду замест сістэмных рэчаў.

6. Тэсла будзе па ітогу гісторыяй махлярства. Маск карумпаваны лузер які не вырашае ніякіх праблемаў.

7. АГЛ сам не ведае, што рабіць з ВНС, таму канстытуцыйная камісія таксама не можа нічога. У АГЛ няма волі прыняць канчатковае рашэнне. АГЛ разумее праблему з легітымнасцю, таму думае каб ВНС прызнавала выбары легітымнымі.

8. Дзень незалежнасці Украіны топ, узровень патрыятызму афігенны. Але ў "бітве" караблёў правы перамог левы.

9. Украіна здаровае грамадства, у адрозненні ад РФ, фільм "Стоп Зямля " - топ vs расейская чарнуха Гай Германікі.

10. Адэса топ, лягчэй абстрагавацца ад беларускай павесткі - опера, дабрачыннасць, не надта шмат турыстаў, малы бізнэс, у параўнанні з Адэсай ў Менску жыцця няма.

11. У РБ большасць хоча працаваць у прыватнай замежнай кампаніі. Ва Украіне - рабіць бізнэс. На дзяржаву не хоча ніхто працаваць ні ў нас ні там, а вось ў РФ наадварот усе мараць пра Газпрам. Плюс украінцы больш за ўсіх хочуць прымаць рашэнні самастойна.

12. Украіны больш хочуць праводзіць часу з сям’ёй, але ў адрозненні ад іншых не хочуць траціць час і грошы на слабыя сац сувязі.

13. Украінцам трэба развіваць давер і слабыя сац сувязі, але яны на правільным шляху. А ў РБ улады баяцца развіцця слабых сац сувязей і даверу і таму намагаюцца школу пераўтварыць у казарму і насадзіць ідэалогію, але яе няма - таму не здолеюць.

14. Лепшыя эканамічныя індыкатары гэта апытанкі чаканняў, якія паказваюць мудрасць натоўпу.

15. Крызіс 2011 пачаўся акурат калі банкі перасталі прадаваць валюту (сярэдзіна сакавіка) і скончыўся роўна ў дзень адзінай сэсіі на БВФБ (канец кастрычніка). Калі ЧСВ гэта сказаў у Варшаве ў 2011, Вардамацкі выскачыў на сцэну і паказаў, што роўна ў гэтыя дні па апытанках аптымізм і песімізм людзей пра свае эканамічнае становішча рэзка мянялі адзін аднаго.

16. Вардамацкі > Манаеў, бо першы не рабіў оверінтэрпрэтацый даных.