Get Mystery Box with random crypto!

Чалы на канікулах #10 (21 жніўня 2021) 1. Лукашэнка выказваец | ЧСВ на пальцах

Чалы на канікулах #10 (21 жніўня 2021)

1. Лукашэнка выказваецца ўсё больш блытана, нават ЧСВ цяжэй яго расшыфроўваць.

2. Захад не купіцца на выпусканне палітвязняў. Можа быць Прэс Клуб паспрабуюць заставіць працаваць на Пратасевіча. Каравенкова малайчына ўсё правільна Пратасевічу сказала. Нацыя пасталела і цяпер нас такім не раскалоць.

3. АГЛ хутка паедзе ў Маскву. Крэмль закрывае дзіркі і больш зарабатываць на шырэх схемах бліжняе кола АГЛ не зможа. Па сутнасці РФ робіць тое ж што і ЗША толькі без агрэсіўнай рыторыкі.

4. Ідэал АГЛ гэта 100 буйных карпарацый і астатнія рэмесленнікі якія ледзь зарабляюць на жыццё, без усякіх ІП.

5. Логіка эскалацыі будзе працягвацца, а рыторыка станавіцца яшчэ больш жорсткай. Вынік палітыкі АГЛ - краіна ў цэнтры Эўропы на абсалютнай перыферыі і ў "коле ворагаў".

6. Задача з боку РБ - махляваць і абыходзіць санкцыі. Развіццём санкцыі будзе белы спіс дзейнасці што можна рабіць,а ўсё астатняе забаронена.

7. РБ хацела перайсці ад крэдытнага супрацоўніцтва з Кітаем да прамых іншаземных інвестыцый. Але з гэтым не атрымоўваецца бо адносіны да інвестыцый у нас традыцыйна "дайце грошаў і больш пра іх не ўспамінайце". А ў нас унутраныя інвестыцыі ў мінусе, таму знешнія гульцы не прыйдуць.

8. Мы перад сур’езным супрацьстаяннем захада і Кітая. Дэмакратыі не менш эфектыўныя ніж аўтарытарныя краіны.

9. Беларускае ТВ гэта па сутнасці поўнасцю хэйт спіч. Рыторыка АГЛ і Азаронка зліваецца. І так як АГЛ Трамп глядзеў Фокс ньюз.

10. ЧСВ па планах вернецца восенню на Белсат з эканомікай.