Get Mystery Box with random crypto!

Чалы LIVE #20 (18 жніўня 2021) 1. ЧСВ задаволены прызнаннем а | ЧСВ на пальцах

Чалы LIVE #20 (18 жніўня 2021)

1. ЧСВ задаволены прызнаннем ад Азаронка. ЧСВ не трапіў калісьці у Ордэн Іуды, таму што ён не быў прыкарытнікам і даў АГЛ больш ніж узяў. Але ў той жа час расчараваны і фільм слабы і НЯМА СПАСЫЛАК НА ЧСВ.

2. “Не табе Грыша пасля тваей аперацыі пад прыкрыццём КГБ распавядаць, хто такі сапраўдны мужык”

3. Лепш «Десоветизация, Белорусизация, Европеизация» ад Мацкевіча ніж “Державность. Духовность. Достаток” ад Азаронка

4. ЗША будуць кампесаваць фэйл у Афганістане праз вырашэнне крызісу ў РБ. Наогул ЧСВ любіць ЗША, а яшчэ сымпатызаваў Абаме.

5. ЧСВ не спец у Афганістане таму хай іншыя пра гэта кажуць (пасля чаго амаль гадзіну збольшага казаў пра Афганістан у стыле “зараз я вам распавяду як і што там”)

6. ЧСВ за universal basic income. Злыя карпарацыі нас кантралююць, асабліва Убер. National Bureau of Economic Research супраць UBI бо прадажныя кансервы.

7. У рэзервны фонд прэзідэнта лезуць рэдка і перад крызісам. У 2009 для праграмы МВФ, напрыклад. Раз залезлі для медыкаў то з грошамі праблемна.

8. “Смотрящим” за АГЛ з боку Крамля ў 90е быў Урал Латыпаў

9. Крук заўсёды правы. Верагоднасць адключэння свіфт ужо не такая і невялікая.

10. Марціновіч забаніў ЧСВ у фэйсбуке за крытыку, а яго любімая справа - самалюбаванне. ЧСВ лепшы прарок чым ён і ў яго лепшыя метафары пра антычнасць, якія ён выказаў на 10 гадоў раней. Але 2020 гэта не антычнасць а Новы Завет. Вызвальненне з клеткі.