Get Mystery Box with random crypto!

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала cabinetbelarus — Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі А
Лагатып тэлеграм-канала cabinetbelarus — Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Адрас канала: @cabinetbelarus
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.81K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-10-28 19:04:32
Аб’яднанаму Пераходнаму Кабінету Беларусі давярае пераважная большасць прыхільнікаў пераменаў унутры Беларусі з ліку тых, якія паўдзельнічалі ў «Народным апытанні»

Згодна з кастрычніцкімі дадзенымі, дзейнасцю Кабінета цікавіцца 82% дэмакратычна настроеных беларусаў з ліку тых, што прайшлі апытанне. І роўна столькі ж апытаных беларусаў — з тых, што ведаюць пра дзейнасць Кабінета і падтрымліваюць перамены — давяраюць Кабінету.

Важна, што і прадстаўнікі Кабінета — кожны індывідуальна — выклікаюць давер у большасці апытаных дэмакратычна настроеных беларусаў, якія ведаюць пра дзейнасць гэтых прадстаўнікоў.

Ініцыятыва «Народнае апытанне» дае магчымасць адчуць настроі беларусаў і даведацца іх меркаванне па актуальных пытаннях. Далучайцеся да наступных апытанняў, каб ваш голас быў таксама пачуты!
2.1K viewsedited  16:04
Адкрыць / каментаваць
2022-10-28 12:41:54
УВАГА дэзінфармацыя аб плане «Перамога» распаўсюджваецца сярод карыстальнікаў Telegram:

Рассылаецца інфармацыя з прапановай выйсці з плана, пацвердзіўшы гэта ў чат-боце. Не пераходзьце ні па якіх спасылках у такім паведамленні, не давярайце падобным паведамленням. Уся афіцыйная інфармацыя знаходзіцца выключна:

- у арыгінальным чат-боце плана «Перамога» t.me/plan_peramoga_bot

- у канале BYPOL t.me/by_pol

- у канале Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі t.me/CabinetBelarus .
2.1K viewsedited  09:41
Адкрыць / каментаваць
2022-10-26 20:03:42 Прадстаўнік Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў і прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка распавялі пра бягучы стан расследаванняў злачынстваў беларускіх сілавікоў пракуратурамі краін ЕС

24 кастрычніка ў Варшаве на міжнароднай канферэнцыі «Механізмы ўніверсальнай юрысдыкцыі ў краінах Еўропы», арганізаванай Народным Антыкрызісным Упраўленнем, Аляксандр Азараў распавёў пра пададзеныя ў пракуратуру Польшчы заявы ад беларусаў і палякаў, пацярпелых ад гвалту беларускіх сілавікоў, пра свой вопыт супрацоўніцтва з паліцыяй Літвы ў расследаванні аналагічных спраў і пра рэсурсы арганізацыі «Байпол», якія дазваляюць дакладна ідэнтыфікаваць адказных за злачынствы.

На гэтай жа канферэнцыі Павел Латушка падзяліўся колькаснымі звесткамі аб пацярпелых і асуджаных па палітычных матывах беларусах, распавёў пра свае шматлікія сустрэчы з прадстаўнікамі судовых сістэмаў краін ЕС з мэтай ініцыяваць адкрыццё ўгалоўных спраў супраць беларускіх сілавікоў.

Латушка звярнуў увагу, што адсутнасць дынамікі ў расследаванні гэтых спраў дае нагоду злачынцам здзяйсняць правапарушэнні значна большых маштабаў: ад угону самалёта да гандлю мігрантамі.

Прадстаўнік па транзіце ўлады падкрэсліў, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі выступае супраць самасуду над злачынцамі, але за паслядоўнае прыцягненне іх да адказнасці паводле міжнароднага права, нягледзячы на інэртнасць адпаведных еўрапейскіх структур у гэтай справе.
3.5K viewsedited  17:03
Адкрыць / каментаваць
2022-10-26 14:39:23 Рада БНР і Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Рада БНР прадстаўляе дэмакратычную Беларусь ужо больш за сто гадоў. Гэты выканаўчы орган улады быў сфармаваны ў сакавіку 1918 года і кіраваў Беларуссю некалькі месяцаў – пакуль існавала сама Беларуская Народная Рэспубліка. З 1919 года Рада БНР дзейнічае ў эміграцыі, з’яўляючыся адной з самых прадстаўнічых беларускіх арганізацый замежжа.

Сябры Рады БНР перакананыя, што пасля дэмакратычных параменаў Беларусь павінна стаць пераемніцай гістарычнай традыцыі БНР.

Кіраўніцтва Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі падзяляе мэты Рады БНР і ад пачатку сваёй дзейнасці падтрымлівае сталыя кантакты з сябрамі Рады, якія яшчэ ў 2020 годзе ад імя дэмакратычных сілаў распачала Святлана Ціханоўская.

24 верасня адбылася анлайн-сустрэча прадстаўнкоў Кабінета Аліны Коўшык і Паўла Латушкі з сябрамі Рады – Алесем Чайчыцам, Мікалаем Пачкаевым і Паўлам Шаўцовым. Былі агучаныя мэты і задачы дзейнасці Кабінета, абмеркавана магчымае супрацоўніцтва ў галіне ўзнагароджання заслужаных беларусаў.

23 кастрычніка падчас свайго візіту ў Прагу прадстаўніца Кабінета Аліна Коўшык правяла сустрэчу з першым заступнікам старшыні Рады БНР Сяргеем Навумчыкам і тэлефонную размову са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай. Былі абмеркаваны захаванне і алічбоўка архіваў БНР.

24 кастрычніка міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу ўручыў Святлане Ціханоўскай копію знойдзенага ў архівах дакументу аб прызнанні Радай БНР незалежнасці Эстоніі.

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі плануе наладзіць сталае ўзаемадзеянне з Радай БНР дзеля агульных мэтаў – вызвалення Беларусі і вяртання на радзіму яе выгнанцаў.
2.8K viewsedited  11:39
Адкрыць / каментаваць
2022-10-21 19:40:49 Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў паведаміў пра ўгалоўную адказнасць за ўдзел у ваеннай агрэсіі і даў інструкцыі на выпадак пачатку мабілізацыі

У інтарэсах беларускага народа — сабатаж незаконнай мабілізацыі.

Галоўны фактар сабатажу — масавасць: рэсурсаў для пошуку і дастаўкі ўхілістаў у ваенкамат у рэжыму няма.

Калі вам, як ваеннаабавязанаму, можа прыйсці позва — стварыце ўмовы, каб вы яе не атрымалі: не адчыняйце дзверы, не атрымлівайце пошту, не адказвайце на тэлефанаванні і паведамленні з невядомых нумароў.

Нез’яўленне без паважных прычынаў на мерапрыемствы па прызыве ў армію на тэрміновую службу цягне за сабой ўсяго толькі адміністратыўнае пакаранне у выглядзе штрафу памерам да 5 базавых велічыняў.

У выпадку даказанага сістэматычнага ўхілення ад прызыву ў армію на тэрміновую службу — пагражае штраф або арышт або зняволенне да 2 гадоў.

Ухіленне асобаў з воінскай спецыяльнасцю ад прызыву па мабілізацыйным прадпісанні пагражае зняволеннем на тэрмін ад 2 да 7 гадоў.

Важна не трапіць у ваенкамат, бо тым, хто ўжо знаходзіцца ў арміі, за дэзертырства пагражае зняволенне тэрмінам ад 8 да 15 гадоў.

Ідэальны варыянт — пераехаць для пражывання не па месцы рэгістрацыі.

Калі вас затрымаюць і даставяць у ваенкамат — адмаўляйцеся выконваць загады: лепей трапіць у турму, чым загінуць.

Магчымасці здацца ў палон можа не быць.

Мы значна ўзмацнілі інтэнсіўнасць падрыхтоўкі плана «Перамога». Калі вашыя дадзеныя састарэлі — прайдзіце апытанне ў арыгінальным чат-боце яшчэ раз, хто не праходзіў апытанне — зрабіце гэта зараз. Рыхтуйцеся абараняць вашую будучыню, разам з вамі рыхтуемся і мы.



6.2K viewsedited  16:40
Адкрыць / каментаваць
2022-10-21 14:31:11
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па замежных справах Валер Кавалеўскі ў інтэрв’ю «Еўрарадыё» пракаментаваў заяву палка імя Кастуся Каліноўскага аб намеры прадстаўляць беларускі народ у афіцыйных адносінах з Украінай

«гэта ні ў якім разе не падмяняе адносіны Вярхоўнай Рады ці ўвогуле ўкраінскай улады з палітычнымі структурамі, Кабінетам у тым ліку»

«Гэта прыкмета таго, што пашыраецца поле ўзаемадзеяння, Беларусі становіцца больш ва Украіне»

Таксама Кавалеўскі распавёў пра стаўленне Кабінета да гэтага вайсковага згуртавання і магчымасць супрацоўніцтва з ім:

«Мы вельмі шмат зрабілі каб падтрымаць полк Каліноўскага і будзем падтрымліваць іх заўсёды, бо яны на фронце, на перадавой»

«Мы яшчэ не дайшлі да таго моманту, калі будзем абмяркоўваць ваенна-палітычнае супрацоўніцтва і якім чынам мы маглі б аб’яднаць нашыя рэсурсы»

«Хацелася б як мага больш гэтага супрацоўніцтва, мы павінны падысці да гэтага як мага хутчэй»
3.1K views11:31
Адкрыць / каментаваць
2022-10-20 13:59:16
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка правёў сустрэчу з паслом Латвіі ў Польшчы Юрыем Пойкансам і новым паслом Эстоніі ў Польшчы Міко Хальясам.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны:

унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі і пагроза новага нападу з яе тэрыторыі на Украіну ў сувязі з разгортваннем сумеснай беларуска-расійскай вайсковай групіроўкі;

пагрозы з боку Беларусі бяспецы краін ЕС;

пашырэнне санкцый і прызнанне рэжыма Лукашэнкі тэрарыстычным за яго садзейнічанне агрэсіі супраць Украіны і рэпрэсіі супраць беларускага народа;

магчымасць прызнання Беларусі акупаванай тэрыторыяй;

узаемаадносіны дэмакратычных сілаў Беларусі з ЕС і Украінай.
2.3K viewsedited  10:59
Адкрыць / каментаваць
2022-10-19 13:13:16 ВНИМАНИЕ ПРОВОКАЦИЯ

В очередной раз каратели режима пытаются раскрыть участников
плана ПЕРАМОГА!

BYPOL не осуществляет рассылки посредством других чат-ботов!

Рассылки осуществляются только через оригинальный чат-бот плана ПЕРАМОГА! (https://t.me/plan_peramoga_bot).

Обращаем внимание,
информация о запуске плана ПЕРАМОГА будет распространяться на всех доступных информационных ресурсах демократических сил.

Следуйте инструкциям только от оригинального чат-бота ПЕРАМОГА (https://t.me/plan_peramoga_bot) и следите только за официальными источниками информации от BYPOL и Объединенного Переходного Кабинета.

Причины очередного вброса известна, режим опасается успешной реализации плана и пытается выявить его участников.

Оригинальные ссылки:

Чат-бот плана «ПЕРАМОГА»:
https://t.me/plan_peramoga_bot
Telegram-канал: https://t.me/by_pol
Instagram: https://instagram.com/osb.bypol
YouTube BYPOL: https://youtube.com/@osbbypol
YouTube BYPOL MEDIA: https://youtube.com/@bypolmedia

E-mail: ByPol@protonmail.com
E-mail САЦ: sacbelarus@protonmail.com
Telegram для связи: https://t.me/osb_by_pol
1.6K views10:13
Адкрыць / каментаваць
2022-10-18 18:14:19
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык распавяла выданню «Новы Час» пра тое, чым плануе займацца на новай пасадзе, якім бачыць Міністэрства культуры ў будучым і ці будзе ў Беларусі гвалтоўная беларусізацыя

«Я прыйшла ў Аб’яднаны Пераходны Кабінет не дзеля ўлады, хутчэй гэта праца з місіяй»

«Многія з нашых суайчыннікаў адчулі сябе беларусамі ўпершыню толькі ў 2020 годзе. Зараз наша мэта — не згубіць гэты патэнцыял»

«Мы бачым, якую пагрозу сёння нясе рускі мір. Гэта пагроза генацыда і вынішчэння народаў. Мы, як Аб’яднаны Пераходны Кабінет, выказваем свой супраціў»

«нашая мэта — перш за ўсё, дапамагчы творцам»

«я пастараюся застацца дастаткова адкрытай, наколькі дазваляе гэтая функцыя»

«нікога нельга прымусіць стаць беларусам»
2.1K viewsedited  15:14
Адкрыць / каментаваць
2022-10-18 15:55:36
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па замежных справах Валер Кавалеўскі ў эфіры «Медіа Центр Україна — Укрінформ» выказаў пазіцыю Кабінета па пытанні адносінаў Беларусі і Расіі:

у Кабінеце распрацаваны падыход да перагляду дагаворных адносінаў з Расіяй;

плануецца скасаванне пагадненняў, якія падрываюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, у тым ліку пагаднення аб уваходжанні ў АДКБ;

дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы з'яўляецца дарожнай мапай аб паглынанні Беларусі Расіяй і будзе скасаваны;

пагадненні аб эканамічнай інтэграцыі, якія перадаюць Крамлю кантроль над Беларуссю, будуць скасаваныя;

альтэрнатывай адносінам з Расіяй, якія выбудоўваў Лукашэнка, павінна стаць збліжэнне Беларусі з Еўропай.

Таксама Кавалеўскі заявіў, што Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі выступае за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, а Крым мусіць стаць украінскім не толькі дэ-юрэ, але і дэ-факта.
2.9K viewsedited  12:55
Адкрыць / каментаваць