Get Mystery Box with random crypto!

Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па аднаў | Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў паведаміў пра ўгалоўную адказнасць за ўдзел у ваеннай агрэсіі і даў інструкцыі на выпадак пачатку мабілізацыі

У інтарэсах беларускага народа — сабатаж незаконнай мабілізацыі.

Галоўны фактар сабатажу — масавасць: рэсурсаў для пошуку і дастаўкі ўхілістаў у ваенкамат у рэжыму няма.

Калі вам, як ваеннаабавязанаму, можа прыйсці позва — стварыце ўмовы, каб вы яе не атрымалі: не адчыняйце дзверы, не атрымлівайце пошту, не адказвайце на тэлефанаванні і паведамленні з невядомых нумароў.

Нез’яўленне без паважных прычынаў на мерапрыемствы па прызыве ў армію на тэрміновую службу цягне за сабой ўсяго толькі адміністратыўнае пакаранне у выглядзе штрафу памерам да 5 базавых велічыняў.

У выпадку даказанага сістэматычнага ўхілення ад прызыву ў армію на тэрміновую службу — пагражае штраф або арышт або зняволенне да 2 гадоў.

Ухіленне асобаў з воінскай спецыяльнасцю ад прызыву па мабілізацыйным прадпісанні пагражае зняволеннем на тэрмін ад 2 да 7 гадоў.

Важна не трапіць у ваенкамат, бо тым, хто ўжо знаходзіцца ў арміі, за дэзертырства пагражае зняволенне тэрмінам ад 8 да 15 гадоў.

Ідэальны варыянт — пераехаць для пражывання не па месцы рэгістрацыі.

Калі вас затрымаюць і даставяць у ваенкамат — адмаўляйцеся выконваць загады: лепей трапіць у турму, чым загінуць.

Магчымасці здацца ў палон можа не быць.

Мы значна ўзмацнілі інтэнсіўнасць падрыхтоўкі плана «Перамога». Калі вашыя дадзеныя састарэлі — прайдзіце апытанне ў арыгінальным чат-боце яшчэ раз, хто не праходзіў апытанне — зрабіце гэта зараз. Рыхтуйцеся абараняць вашую будучыню, разам з вамі рыхтуемся і мы.