Get Mystery Box with random crypto!

Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады | Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка правёў сустрэчу з паслом Латвіі ў Польшчы Юрыем Пойкансам і новым паслом Эстоніі ў Польшчы Міко Хальясам.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны:

унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі і пагроза новага нападу з яе тэрыторыі на Украіну ў сувязі з разгортваннем сумеснай беларуска-расійскай вайсковай групіроўкі;

пагрозы з боку Беларусі бяспецы краін ЕС;

пашырэнне санкцый і прызнанне рэжыма Лукашэнкі тэрарыстычным за яго садзейнічанне агрэсіі супраць Украіны і рэпрэсіі супраць беларускага народа;

магчымасць прызнання Беларусі акупаванай тэрыторыяй;

узаемаадносіны дэмакратычных сілаў Беларусі з ЕС і Украінай.