Get Mystery Box with random crypto!

Прадстаўнік Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку А | Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Прадстаўнік Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў і прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка распавялі пра бягучы стан расследаванняў злачынстваў беларускіх сілавікоў пракуратурамі краін ЕС

24 кастрычніка ў Варшаве на міжнароднай канферэнцыі «Механізмы ўніверсальнай юрысдыкцыі ў краінах Еўропы», арганізаванай Народным Антыкрызісным Упраўленнем, Аляксандр Азараў распавёў пра пададзеныя ў пракуратуру Польшчы заявы ад беларусаў і палякаў, пацярпелых ад гвалту беларускіх сілавікоў, пра свой вопыт супрацоўніцтва з паліцыяй Літвы ў расследаванні аналагічных спраў і пра рэсурсы арганізацыі «Байпол», якія дазваляюць дакладна ідэнтыфікаваць адказных за злачынствы.

На гэтай жа канферэнцыі Павел Латушка падзяліўся колькаснымі звесткамі аб пацярпелых і асуджаных па палітычных матывах беларусах, распавёў пра свае шматлікія сустрэчы з прадстаўнікамі судовых сістэмаў краін ЕС з мэтай ініцыяваць адкрыццё ўгалоўных спраў супраць беларускіх сілавікоў.

Латушка звярнуў увагу, што адсутнасць дынамікі ў расследаванні гэтых спраў дае нагоду злачынцам здзяйсняць правапарушэнні значна большых маштабаў: ад угону самалёта да гандлю мігрантамі.

Прадстаўнік па транзіце ўлады падкрэсліў, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі выступае супраць самасуду над злачынцамі, але за паслядоўнае прыцягненне іх да адказнасці паводле міжнароднага права, нягледзячы на інэртнасць адпаведных еўрапейскіх структур у гэтай справе.