Get Mystery Box with random crypto!

Аб’яднанаму Пераходнаму Кабінету Беларусі давярае пераважная б | Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Аб’яднанаму Пераходнаму Кабінету Беларусі давярае пераважная большасць прыхільнікаў пераменаў унутры Беларусі з ліку тых, якія паўдзельнічалі ў «Народным апытанні»

Згодна з кастрычніцкімі дадзенымі, дзейнасцю Кабінета цікавіцца 82% дэмакратычна настроеных беларусаў з ліку тых, што прайшлі апытанне. І роўна столькі ж апытаных беларусаў — з тых, што ведаюць пра дзейнасць Кабінета і падтрымліваюць перамены — давяраюць Кабінету.

Важна, што і прадстаўнікі Кабінета — кожны індывідуальна — выклікаюць давер у большасці апытаных дэмакратычна настроеных беларусаў, якія ведаюць пра дзейнасць гэтых прадстаўнікоў.

Ініцыятыва «Народнае апытанне» дае магчымасць адчуць настроі беларусаў і даведацца іх меркаванне па актуальных пытаннях. Далучайцеся да наступных апытанняў, каб ваш голас быў таксама пачуты!