Get Mystery Box with random crypto!

«Любы рэжым, які пачынае лезці ў прыватнае жыццё, сям’ю, прафе | Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

«Любы рэжым, які пачынае лезці ў прыватнае жыццё, сям’ю, прафесію, школьны клас альбо навуковую лабараторыю — забівае грамадства» — у заяве да Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій Кабінет асудзіў камунізм, таталітарныя і імперскія ідэалогіі

Беларусь не далучылася да агульнаеўрапейскай палітыкі памяці. У Беларусі да гэтага часу вывучэнне тэмы злачынстваў камуністычнага рэжыму з’яўляецца непажаданым і фактычна забароненым.

Рэпрэсіі адбываліся, пачынаючы з 1917 года, колькасць ахвяраў налічвае сотні тысяч нашых грамадзян.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, меркавана ў Курапатах, расстралялі 132 прадстаўніка беларускай культурнай і палітычнай эліты. Але гэты расстрэл – толькі эпізод у шэрагу іншых злачынстваў камунізму.

Мы асуджаем усе таталітарныя ідэалогіі, ад якіх так пацярпеў і цярпіць зараз беларускі народ.

Любы гвалт над свабодным мысленнем, любое патрабаванне думаць аднолькава, любое памкненне прымусіць усіх быць як адзін — заўсёды ў чалавечай гісторыі вядуць да рэпрэсій.

Толькі безапеляцыйнае асуджэнне таталітарных рэжымаў адчыніць дзверы ў будучыню, дзе Беларусь будзе свабоднай дэмакратычнай краінай.