Get Mystery Box with random crypto!

Білоруський інформаційний центр

Лагатып тэлеграм-канала bilorus_info_centr — Білоруський інформаційний центр Б
Лагатып тэлеграм-канала bilorus_info_centr — Білоруський інформаційний центр
Адрас канала: @bilorus_info_centr
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 378
Апісанне з канала

Діємо для інформування українського суспільства про події напередодні та після президентських "виборів" в Білорусі 2020 р.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-07-30 16:14:45
Канцэрт у падтрымку Палка Каліноўскага ў Варшаве!

6 жніўня ў 17:00 у самым сэрдцы Варшавы - plac Defilad, пройдзе канцэрт у падтрымку беларускіх добраахвотнікаў з Палка Каліноўскага. Ініцыятарам мерапрыемства стаў Цэнтр беларускай салідарнасці пры падтрымцы мабілізацыйнага цэнтра Палка Каліноўскага і мэрыі Варшавы! Падчас канцэрту ў кожнага будзе магчымасць зрабіць ахвяраванне на дапамогу беларускім добраахвотнікам! Уваход вольны!

Жыве Беларусь!
Слава Україні!
229 views13:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 18:51:27 Мінамётчык батальёна "Тэрор" Палка Каліноўскага Алег "Альгерд" Аўчыннікаў (@Alherd_Belarus) наўпрост з перадавой віншуе беларусаў з сапраўдным Днём Незалежнасці - 27 ліпеня і звяртаецца да ўкраінцаў: "Сябры, верце ў нас! Іншага шляху ў нас няма. Разам пераможам!"

Увесь асабовы склад Палка далучаецца да слоў байца і шчыра віншуе ўсіх сапраўдных беларусаў з гэтым знакавым для краіны Днём!

Слава Україні!
Жыве Беларусь!

https://t.me/belwarriors/1809
390 views15:51
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 23:08:25
Хто такія «Атам», «Сябро» і «Папік». Расказваем пра траіх байцоў з палка Каліноўскага, што, напэўна, загінулі

У канцы чэрвеня полк Каліноўскага страціў шэраг байцоў: некаторых забілі, некаторых узялі ў палон. Цяпер з афіцыйнага паведамлення Палка стала дакладна вядома яшчэ пра траіх меркавана загінулых. Расказваем, хто гэтыя беларусы, якія аддалі жыцці, абараняючы Украіну.

https://nashaniva.com/294898

Без VPN — па гэтай спасылцы.
69 views20:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 01:54:07
Гібель Брэста і нашыя байцы ў палоне: афіцыйны прэс-рэліз Палка Каліноўскага

Глядзець на YouTube:



Афіцыйны каментар адносна гібелі нашага пабраціма Івана Марчука з пазыўным Брэст і з’яўлення відэа з палоненнымі байцамі Палка Каліноўскага.
У першыя дні не было ўпэўненнасці аб тым, дзе знаходзяцца некаторыя нашыя байцы і кожнае наша слова магло паўплываць на іх лёс. Менавіта з гэтай прычыны Полк вытрымліваў паўзу, каб не нашкодзіць нашым хлапцам.
89 views22:54
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 01:53:49
“Самы складаны бой – гэта той, у якім я памру…”

Камандзір Батальёну “Волат” Палка імя Кастуся Каліноўскага Іван “Брэст” Марчук – нешматлікія кадры й словы героя, што аддаў жыцьцё за ўкраінскую зямлю, бо верыў, што бяз вольнай Украіны ня будзе вольнай Беларусі.

ГЕРОІ НЕ ПАМІРАЮЦЬ!
ГЕРОЯМ – СЛАВА!
@BelWarriors

Паглядзець ролік на Youtube
Цалкам тое інтэрвію “Брэста” можна глянуць тут
81 views22:53
Адкрыць / каментаваць
2022-06-29 11:31:41 Тром «рэйкавым партызанам» пагражае расстрэл. Ім ставяць у віну «акт тэрарызму» і «здраду дзяржаве»

У паведамленьні СК, які ўжо скончыў расьсьледаваньне справы, іх называюць «здраднікамі радзімы», нягледзячы на тое, што суд яшчэ нават не пачынаўся

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31920924.html
1.0K viewsedited  08:31
Адкрыць / каментаваць
2022-06-27 15:17:17 БІЛОРУСИ ВИННІ?

Якщо ми говоримо про відповідальність за війну і смерті українців, то це беззаперечно не тільки путін та система влади в росії, а й росіяни. До цього узагальнення може бути багато уточнень, але загалом воно правильне і потрібне в час війни, щоб українці та європейці «для яких не все так однозначно» чітко визначились з своїми позиціями.

Проте узагальнення щодо білорусів не має працювати. Ми маємо розуміти, що у 2020 році там відбулось криваве захоплення влади диктатором лукашенком. Те, що робив бацька не дозволяв собі навіть путін і система в росії має більше рівноваги та протидії. У Республіці Білорусь - кривавий диктаторський режим, який цільово знищує білорусів, які не тільки проти нього, а й потенційно можуть бути чи вплинути на інших.

З перших днів чергової фази війни білоруси почали нам допомагати. Вони реально нищили залізничну інфраструктуру, щоб ускладнити пересування російських військ.

Також війна білорусів і росіян за Україну сильно відрізняється. Білоруси борються за Україну ще з Євромайдану і з перших днів війни воюють за нас. Їх тут не десятки й навіть не сотні. Вони реально вмирають за Україну, бо розуміють, що це шанс для їх держави. З усією повагою до наших спецслужб, але Легіон Свободи, який складається з росіян це більше елемент інформаційно психологічної операції. Так є ті, що активно воюють та навіть загинули за Україну, але постановочні фотосесії Легіону Свободи це ІПСО, а роль незначна.

Білоруси понад рік бились за свою свободу, а що ми зробили, щоб допомогти? Нічого! Допомога ІТ спеціалістам, які переїхали до Львова чи Києва – це не допомога. Ми, як держава, загравали з лукашенком. Частина ЗМІ, активістів, лідерів думок вважала протести «рукою кремля», а лукашенко був одним з тих кого найбільше підтримували українці.

Зараз не треба узагальнювати білорусів і диктатора лукашенка. Треба думати як допомагати опозиції, координувати дії, готувати сили спротиву, тиснути економічно, дати допомогу тим хто готовий вийти на протест, навіть фінансувати спротив. Можливо це голосно прозвучить, але доля Білорусі та білорусів тепер і в наших руках.

Не треба міряти опозиційність і готовність до боротьби у білорусів по Тихановській. Це невдале і грубе порівняння. Крім неї з країни виїхало десятки тисяч активних і готових діяти білорусів. Новий лідер може з’явитись як з фронту російсько-української війни, так і кабінету у кремнієвій долині. Але з їх опозицією і лідерами думок треба працювати".

(С) Станіслав Безушко
1.5K viewsedited  12:17
Адкрыць / каментаваць
2022-06-27 15:15:23 "Сярод беларусаў, раз'юшаных скоцкім стаўленнем украінскіх дзяржаўных органаў да беларусаў, а таксама хейтам з боку асобных украінцаў, пачынаецца небяспечная тэндэнцыя. Пачынаюцца абвінавачванні ў бок усіх украінцаў, якія яны недальнабачныя, абмежаваныя, імпульсіўныя, як яны нічога не разумелі і не разумеюць пра Беларусь. У гэтым хейце і дыскрымінацыі беларусаў хочуць абвінаваціць усіх украінцаў, але гэта НЯПРАВІЛЬНАЯ, НЕСПРАВЯДЛІВАЯ І ШКОДНАЯ пазіцыя.

Не абвінавачвайце ўкраінскі народ, бо гэта самае простае, што зараз можна зрабіць. Ён, папраўдзе, мала ведае пра Беларусь. Гэтую спіраль нянавісці супраць беларусаў сярод украінцаў у 2020-2022 годзе распальвалі канкрэтныя людзі. Паўтаруся, канкрэтныя людзі. Гэта былі асобныя ўкраінскія "эксперты", публіцысты, журналісты, палітыкі і блогеры, якія свядома (падкрэсліваю, свядома) за грошы Лукашэнкі і ўкраінскіх алігархаў, па крамлёўскіх метадычках, распаўсюджвалі ва Украіне хлуслівыя наратывы пра беларускую апазіцыю і пратэсты. Менавіта яны засіралі мазгі ўкраінцаў пра тое, што беларуская апазіцыя -- "прарасійская", што за пратэстамі стаіць Крэмль. Засіралі ўкраінцам мазгі, што Лукашэнка (з усімі ягонымі недахопамі) можа быць прыймальным варыянтам для Украіны, бо прыкрые паўночную мяжу Украіны (і ўкраінцы, нават сілавы блок краіны, у гэтую лухту паверылі). Менавіта гэтыя паліттэхнолагі і палітычныя каментатары малявалі ўкраінцам вобраз Лукашэнкі як мудрага аўтакрата-тэхнакрата. Такога сабе Лука Н'ю (цьфу ты, Лі Куан Ю) з усходнееўрапейскай спецыфікай, які можа быць карысны Украіне, як "гібрыдны саюзнік"(с). Менавіта яны, гэтыя мярзотнікі, скажалі і перакручвалі сэнс падзей беларускай Рэвалюцыі, яе сутнасць і ідэі. Нахабна хлусліва супрацьпастаўлялі "гераічны" ўкраінскі Майдан-2014 (дзе ўкраінцы аднымі голымі рукамі перамаглі "Беркут") "баязлівай" беларускай Рэвалюцыі (дзе па версіі гэтых украінскіх "экспертаў" не было нічога, акрамя белых шарыкаў і зняцця абутку перад лаўкай). Менавіта гэтыя паліттэхнолагі распаўсюджвалі сярод украінцаў абсалютна абсурдны наратыў пра нібыта безальтэрнатыўнасць эканамічнага супрацоўніцтва з лукашэнкаўскай Беларуссю і неабходнасць купляць беларускую салярку і бітум.

Усе гэтыя "лідары грамадскай думкі" (на зарплаце ў Лукашэнкі і ўкраінскіх алігархаў) настолькі паспяхова засралі мазгі ўкраінцаў, што і само ўкраінскае ваеннае кіраўніцтва паверыла ў гэтую прапаганду, і яно рэальна не чакала наступлення расіян з боку РБ. Пачытайце, як балюча на гэта адрэагаваў сакратар РНБА Данілаў і кіраўнікі ўкраінскіх памежных служб (яны рэальна(!) верылі лукашэнкаўскім сілавікам (!) і мелі з імі нефармальныя чалавечыя кантакты(!)).

Пакараць усіх гэтых "экспертаў" і паліттэхнолагаў, каб яны панеслі адказнасць -- справа гонару як для беларусаў, так і для ўкраінцаў. Для беларусаў гэта важна, каб абараніць сябе, сваю годнасць, каб ніхто і нішто не псавала нашы адносіны з Украінай і яе народам. Для ўкраінцаў гэта важна яшчэ больш, бо неадэкватная ацэнка беларускай унутрыпалітычнай сітуацыі, святая вера ў прадсказальнасць Лукашэнкі і ягоныя абяцанкі-цацанкі -- вельмі дорага каштавалі Украіне і яе народу. Уся гэтая набрыдзь, пра якую я пішу, ускосна з'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў расіян у Бучы (разам з лукашэнкаўскімі сілавікамі).

Чаму ўкраінцы настолькі ўразлівыя перад такімі інфармацыйна-псіхалагічнымі спецаперацыямі -- іншае пытанне, але гэта зараз не важна. У любым выпадку, з Украінай трэба быць салідарнымі, нягледзячы ні на што. У нас там шмат саюзнікаў, сяброў, тых, хто разумее наш агульны боль, нашы агульныя мары, мэты, і разумее, што вораг у нас адзін".

(С) Максім Маханькоў, беларускі журналіст
1.3K views12:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 13:12:40
Беларусы прыехалі ваяваць супраць пуціна і лукашэнкі – некаторыя ўкраінцы былі ў шоку: «Як так? А мы думалі, усе беларусы за бацьку»

Вячаслаў “Баксёр” Цяліцын бароніць Украіну ў Палку імя Кастуся Каліноўскага і разам з іншымі беларускімі дабраахвотнікамі руйнуе гэты міт.

За Нашу й Вашу Свабоду!
@BelWarriors
77 views10:12
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 21:06:52
Ці зьявіцца вуліца Каліноўскага ў Кіеве? Залежыць ад вас!

Дзьве вуліцы украінскай сталіцы (вул.Астраханська ды вул.Брестська) экспертная камісія прапанавала назваць у гонар Кастуся Каліноўскага – слыннага беларускага барацьбіта, імя якога з гонарам носіць наш Полк.

Але ўсё вырашыць народнае галасаваньне, што ўжо ідзе.

Аддаць голас можна праз аплікацыю "Київ Цифровий" (App Store, Google Play). Узяць удзел могуць тыя, у каго ёсць украінскі нумар і электронны подпіс.

Галасуйце самі ды заклікайце сваіх украінскіх сяброў галасаваць за тое, каб у Кіеве зьявілася вуліца імя Кастуся Каліноўскага.

РАЗАМ – НАЗАЎЖДЫ!
@BelWarriors
278 views18:06
Адкрыць / каментаваць