Get Mystery Box with random crypto!

Білоруський інформаційний центр

Лагатып тэлеграм-канала bilorus_info_centr — Білоруський інформаційний центр Б
Лагатып тэлеграм-канала bilorus_info_centr — Білоруський інформаційний центр
Адрас канала: @bilorus_info_centr
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 378
Апісанне з канала

Діємо для інформування українського суспільства про події напередодні та після президентських "виборів" в Білорусі 2020 р.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2021-11-10 17:46:10
ВАРТА ПАМЯЦІ РАМАНА БАНДАРЭНКІ
Роўна год таму, 12 лістапада 2020 года, карнікамi рэжыму быў забіты Герой Беларусі - Раман Бандарэнка.

Таму, у гэтую пятніцу, 12 лістапада 2021, з 19:00 мы збiраемся ля амбасады РБ у Кіеве (вул. М.Коцюбинського, 3, метро Університет), на ЎСЕНАЧНУЮ Варту Памяці Рамана Бандарэнкі, каб паказаць, што Героі не паміраюць, пакуль пра іх памятаюць.

Таксама заклікаем тых, хто не зможа прысутнічаць увечары або ўначы, прыйсьці ў гэты дзень у любы зручны час да амбасады РБ і пакласці кветкі або запаліць знічкі каля Мемарыяла забітым рэжымам Лукашэнкі.

"Я выходжу" - апошнія словы Рамана, якія сталі лозунгам мужнасці і гонару cапраўднага патрыёта. Кожны з нас павінен вымавіць гэта і выйсці на вечар памяці нашага Героя.

На сённяшні дзень было выяўлена кола асоб, якія прычэтныя да забойства Рамана. Таму зусім хутка ўсе вінаватыя і датычныя панясуць пакаранне.

Раман Бандарэнка - Герой Беларусі!
Вечная Слава Герою!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!

https://fb.me/e/NMWXsPKU
102 viewsedited  14:46
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 20:34:02 29.10.2021 у Кіеве адбылася імпрэза "Ноч нерасстралянай паэзіі"

29-30 кастрычніка 1937 года адбылася самая чорная ноч у гісторыі Беларусі. У падвалах мінскай турмы НКУС было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў.

Прайшло 84 гады, а наступствы гэтай трагедыі дагэтуль баляць незагойнай ранай у грамадстве.

Нашая гісторыя жывая пакуль мы памятаем, нашыя героі жывыя пакуль мы гаворым за іх нашымі галасамі, мы маем будучыню пакуль мы не забываем нашыя памылкі і ўзлёты.

Жыве Беларусь!!!!



44 viewsedited  17:34
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 00:25:23
Дзяды- 2021. Ушанаванне памяці продкаў,
11:00, 31.10.2021 (нядзеля), Мемарыял Быкіўня
(Memorial Bykivnia,
https://maps.app.goo.gl/SxawQQDBR8p4B9b2A )

Шэсьце на Дзяды традыцыйнае для беларускага нацыянальнага руху. Памінанне сваіх продкаў - традыцыйная рыса беларускага народа.
Сёлета незаконныя ўлады ў Беларусі спрабуюць зьнішчыць усе беларускае, таму традыцыйнае шэсьце ў Курапаты немагчымае.
Але мы можам сабрацца разам у Кіеве, у Быкіўні, 31 кастрычніка аб 11-й гадзіне, каб ушанаваць памяць сваіх продкаў і схіліць галовы ў памяць Герояў і Ахвяраў украінскай і беларускай нацыяў.
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
https://fb.me/e/1AEpt4MLs
208 views21:25
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 18:45:36 Вынік працы праваабарончых арганізацый быў агучаны ў кабінеце ў памочніка ў адміністрацыі прэзідэнта Украіны.
Спадзяёмся на далейшую сумесную і плённую працу.

Результат роботи правозахисних організацій був озвучений в кабінеті у помічника в адміністрації президента України.
Сподіваємося на подальшу спільну і плідну роботу.

The result of the work of human rights organizations was announced in the office of an assistant in the presidential administration of Ukraine.
We look forward to further joint and fruitful work.
https://ehrh.org/novini/the-fight-for-democratic-choice-human-rights-defenders,-journalists-and-civil-activists-of-belarus.-ukraines-domestic-and-foreign-policy-on-the-situation-in-belarus.html
23 viewsedited  15:45
Адкрыць / каментаваць
2021-10-23 11:25:18 "Беларусь палае, – так вызначыў стан краіны праз генацыд народа ад рук хунты і пандэміі палітычны лідар Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык.

Ен лічыць, што барацьба з гэтым злом павінна стаць прыярытэтам у дзеяннях еўрапейскіх краін: – Гуманітарная практычна катастрофа, на якую вельмі мала звяртаюць увагу ў замежжы. Гэта звязана як з жахлівымі палітычнымі рэпрэсіямі, так і тымі ахвярамі, якія нясе беларуская нацыя ад пандэміі. Але ж свет у прынцыпе змірыўся як з палітычным тэрорам супраць беларускага народа, так і з тым, што вытварае чалавек, які называе сябе „прэзідэнтам”, праводзячы практычна генацыд, выкарыстоўваючы пандэмію.

Паводле Вячаслава Сіўчыка, пандэміяй павінна займацца міжнародная арганізацыя. Але міжнародная супольнасць адкупілася грашыма, якія пойдуць на хунту замест выкарастання для барацьбы з каронавірусам.

Чытай больш на:
https://www.racyja.com/palityka/rezhym-pravodzits-genatsyd-vykarystou/
37 views08:25
Адкрыць / каментаваць
2021-10-19 10:37:52
Прадстаўнік ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі ў інтэрв'ю СБ агучыў ідэю, каб пазбаўляць грамадзянства людзей, якія з'ехалі з Беларусі. Цытата:

«Людзі, якія зьбеглі з нашай краіны, ненавідзяць яе і сёньня працуюць у інтарэсах заходніх краін, не павінны мець права называцца беларусамі.

Калі яны адвярнуліся ад краіны, чаму краіна ня можа адвярнуцца ад іх? У выніку яны ня змогуць прыехаць у Беларусь у вольным парадку, не змогуць удзельнічаць у электаральных працэсах, грамадска-палітычным жыцьці дзяржавы».
30 viewsedited  07:37
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 03:16:45
У панядзелак, 18 кастрычніка 2021 года, адбудзецца чарговы інфармацыйны семінар Аддзела рэлігіязнаўства Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны "Свабода сумлення ў сучаснай Беларусі: развіццё Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы".

Пачатак працы - а 13:00.

Месца правядзення:
вул Трохсвяціцельская 4,
ІФ НАНУ, аўд. 318 (3 паверх).

Запрашаем калег - рэлігіяведаў і тых, хто цікавіцца гэтай тэмай.

https://fb.me/e/1NAxp376k
32 viewsedited  00:16
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 02:25:57
Малебен беларускай мовай

18 кастрычніка (панядзелак) аб 11:30 адбудзецца праваслаўный малебен беларускай мовай.
Адрас: Кіеў, Свята-Пакроўская Падольская царква, вуліца Пакроўская, 7.

18 жовтня (понеділок) об 11:30 відбудеться православний молебень білоруською мовою.
Адреса: Київ, Свято-Покровська Подільська церква, вулиця Покровська, 7.

https://fb.me/e/2I9hPzkTp
31 viewsedited  23:25
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 01:59:07
Беларусы прынялі ўдзел у Маршы абаронцаў Украіны ў Кіеве

У цэнтры Кіева 14 кастрычніка адбыўся Марш ў гонар дзяржаўнага свята, якое з гэтага года называецца Днем захисників і захисниць України, у якім арганізавана прынялі ўдзел і беларусы. Гэты дзень аб'ядноўвае адначасова яшчэ 3 святы: Пакрова, Дзень украінскага казацтва і Дзень стварэння УПА.

Марш пачаўся каля 14:00. Калона прайшлася з Парку Шаўчэнкі да Хрэшчаціку.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары прайшліся калоннай з расцягнутымі, вялікімі БЧБ-сцягамі і плакатамі з надпісамі «Жыве Беларусь!» і «Героі – не паміраюць». Пастаянна луналі лозунгі "Слава Украіне", "Верым! Можам! Пераможам!", "Слава Нацыі - смерць ворагам", "Пуцін - Ху@ло", "Жыве Беларусь".

Побач з нацыянальным беларускім сцягам ў знак салідарнасці былі ўзнятыя і ўкраінскія сцягі як калісьці ў самыя цяжкія дні Майдана і АТО.

За нашу і вашу Свабоду!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
146 views22:59
Адкрыць / каментаваць
2021-10-17 11:57:03
Малебен беларускай мовай

18 кастрычніка (панядзелак) аб 11:30 адбудзецца праваслаўный малебен беларускай мовай.
Адрас: Кіеў, Свята-Пакроўская Падольская царква, вуліца Пакроўская, 7.

18 жовтня (понеділок) об 11:30 відбудеться православний молебень білоруською мовою.
Адреса: Київ, Свято-Покровська Подільська церква, вулиця Покровська, 7.
41 views08:57
Адкрыць / каментаваць