Get Mystery Box with random crypto!

Білоруський інформаційний центр

Лагатып тэлеграм-канала bilorus_info_centr — Білоруський інформаційний центр Б
Лагатып тэлеграм-канала bilorus_info_centr — Білоруський інформаційний центр
Адрас канала: @bilorus_info_centr
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 378
Апісанне з канала

Діємо для інформування українського суспільства про події напередодні та після президентських "виборів" в Білорусі 2020 р.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2022-01-23 13:39:27
Сябры! Сёньня, 23 студзеня а 18 гадзіне запрашаем вас у беларускі Арт-паб "Торвальд" у Кіеве на імпрэзу "Курапаты-1937 = Акрэсціна-2020", дзе Вы даведаецеся цікавыя факты пра месца пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, якое шмат разоў спрабавалі знішчыць лукашэнкаўскія ўлады, абарону народнага Мемарыяу і пра падзеі ў Беларусі 2020, які вельмі пераклікаюцца з падзеямі 80-гадовай даўніны.
72 views10:39
Адкрыць / каментаваць
2022-01-21 19:56:52 Білоруський інформаційний центр pinned «Важливе інтерв'ю з опозиційним білоруським священиком https://nashaniva.com/?c=ar&i=282955»
16:56
Адкрыць / каментаваць
2022-01-21 19:56:01
У нядзелю, 9 студзеня, беларусы Кіева зноў сабраліся на Майдане Незалежнасці. Гэтым разам, каб выказаць падтрымку народу Казакстана, які перажыў не толькі гвалт з боку сваіх "праваахоўных" органаў, але і ўварванне акупацыйных войскаў АДКБ, большая частка якіх была войскам РФ, пад выглядам "міратворцаў", якіх пазваў рэжым Такаева, каб дапамагчы яму крывава прыдушыць народныя пратэсты.

Алга Казакстан!
Жыве Беларусь!
Слава Україні!

Больш фота з акцыі: https://drive.google.com/drive/folders/1_KW9skSFwqlVonUmPek66OamS9GLgs2H
22 views16:56
Адкрыць / каментаваць
2022-01-21 19:53:31 Важливе інтерв'ю з опозиційним білоруським священиком https://nashaniva.com/?c=ar&i=282955
25 views16:53
Адкрыць / каментаваць
2022-01-21 17:25:46 У Кіеве, 1.01.2022, адбыўся Марш памяці Сцяпана Бандэры, у якім прынялі ўдзел і беларусы Кіева. Аднак гэта выклікала сапраўдную гістэрыку ў некаторых "дыпламатаў".

Больш за ўсё Марш у гонар Бандэры, які змагаўся з нацыстамі і камуністамі, абурыў тых, хто ў прыдушэнні пратэстаў зараз актыўна выкарыстоўвае метады Гестапа і НКВД. Напрыклад, г.зв. дыпламаты з Посольство Республики Беларусь в Украине разрадзіліся цэлаю "Нотаю пратэсту!

Тэкст "Ноты":
«Посольство Беларуси в Украине направило ноту в МИД Украины с осуждением состоявшегося 1 января при молчаливом попустительстве властей Украины массового участия активистов беглой белорусской экстремистской оппозиции под символикой белорусских коллаборационистов и прислужников Третьего Рейха в националистическом марше с широким освещением в средствах массовой информации Украины, в том числе на общенациональных каналах телевидения. Посольство выражает решительный протест в связи с нарастающей радикализацией антибелорусской позиции Украины, выражающейся в потворствовании демонстративному чествованию коллаборационистов и палачей белорусского народа, и требует от украинской стороны прекратить попытки героизировать преступления против человечности, которые не имеют срока давности и не могут быть прощены белорусским народом».

Больш падрабязней пра марш:










Каментары тут зайвыя...

Слава Україні!
Жыве Беларусь!
34 views14:25
Адкрыць / каментаваць
2022-01-21 17:25:16
32 views14:25
Адкрыць / каментаваць
2022-01-10 14:43:27 РУКІ ПРЭЧ АД КАЗАХСТАНА!
Заява
Руха Салідарнасці "Разам"

Рух Салідарнасці "Разам" салідарны з братнім казахскім народам, які вядзе цяжкую барацьбу за свае правы і свабоды і незалежнасць сваёй краіны.

Гуманітарная катастрофа, якая ўзнікла ў Казахстане ў выніку кіравання былой савецкай наменклатуры, што пазбавіла абсалютную большасць грамадзян Казахстана асноўных правоў і свабодаў, у тым ліку і рэальнага права абіраць уладу, і ўвядзення расейскіх акупацыйных войскаў пад шыльдай АДКБ у межах маскоўскіх авантурных планаў адраджэння імперыі, прывяла ўжо да шматлікіх ахвяраў.

Рух Салідарнасці "Разам" спачувае сем'ям забітых. На вялікі жаль, колькасць ахвяраў будзе павялічвацца, бо пуцінская РФ ужо перакінула ў Казахстан вялікую колькасць вайскоўцаў з тых падраздзелаў, якія маюць вялікі досвед лакальных войнаў і жорсткіх "зачыстак" тэрыторый.

Імперская Масква выкарыстала тое, што ў АКДБ уваходзяць краіны, якімі сення кіруюць практычна пуцінскія васалы.

Злачыннае рашэнне А.Лукашэнкі, які нелегітымна і незаконна ўтрымлівае ўладу ў Беларусі, накіраваць беларускія войскі ў Казахстан падрывае традыцыйна добрыя стасункі паміж беларускім і казахскім народамі.
Гэтае рашэнне ёсць наступствам выбарчага фарсу 2020 года, калі пасля крывавай нядзелі 9 жніўня А. Лукашэнка зрабіўся цалкам залежным ад пуцінскай РФ, праводзячы пры яе сістэмнай падтрымцы палітыку тэрора і масавых рэпрэсій супраць беларусаў.

Рух Салідарнасьці "Разам" звяртаецца да супрацоўнікаў Міністэрства Абароны і Міністэрства Унутраных Справаў Рэспублікі Беларусь, накіраваных ў Казахстан: вашая дзейнасць там - злачынная і незаконная, яе наўпрост забараняе не толькі Канстытуцыя Беларусі, дзе прапісаны нейтральны статус нашай краіны, але нават статутныя дакументы АДКБ.
З вас робяць злачынцаў і карнікаў, ператвараюць у забойцаў і катаў казахскага народа. За гэтую злачынную дзейнасць вы будзеце несці крымінальную адказнасць.
Гэтак жа крымінальную адказнасць будуць несці карнікі і злачынцы, якія забівалі, масава арыштоўвалі, збівалі, засуджвалі, катавалі беларусаў у Беларусі ў 2020-21 гг.

У Казахстане зараз акупацыйныя расейскія войскі з удзелам падраздзелаў васалаў Крамля спрабуюць зрабіць тое ж самае, што Маскве ўдалося ў 2020-м годзе ў Беларусі, - ператварыць прэзыдэнта К.-Ж. Такаева ў мясцовага Лукашэнку, які будзе праводзіць тэрор і рэпрэсіі супраць сваіх суграмадзянаў і будзе цалкам залежны ад пуцінскай РФ.

Рух Салідарнасці "Разам" патрабуе тэрміновага вываду акупацыйнага "абмежаванага кантынгенту" з тэрыторыі Казахстана.

Мы звяртаемся да беларускай і міжнароднай грамадскасці з заклікам зрабіць усё, каб акупацыйныя войскі пакінулі Казахстан.

Мы звяртаемся да беларусаў: саюзы з Расеяй прыводзяць да ўдзелу беларусаў у войнах. Трэба ўзмацняць антыімперскі супраціў і разумець, што толькі нейтральнасць Беларусі і выхад з АДКБ могуць ўратаваць беларускіх салдат ад ператварэння іх у злачынцаў і ад гібелі за імперскія інтарэсы Крамля.

Пуцінская РФ вядзе гібрыдную вайну супраць беларускага народа у Беларусі праз рэпрэсіі сённяшняй улады. Вядзе гібрыдную вайну супраць Украіны, акупаваўшы частку яе тэрыторыі і сцягнуўшы свае войскі да яе межаў. Праводзіць гібрыдную вайну і супраць казахскага народа.

Каб пазбегнуць далейшых трагічных падзеяў у Казахстане, мы заклікаем да:
- спынення рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці Казахстана,
- адмены інфармацыйнай блакады пра падзеі ў Алматы і іншых гарадах Казахстана,
- перамоваў паміж пратэстоўцамі і ўладамі.

За нашу і вашу свабоду!
Войскі АДКБ - прэч з Казахстану!
Алға Қазақстан!
Слава Україне!
Жыве Беларусь!


10.01.2022 г.
34 viewsedited  11:43
Адкрыць / каментаваць
2022-01-03 07:41:04 "Закон гарантуе толькі Канстытуцыя 1994 года.

Правядзенне рэферэндуму пад час тэрору ў краіне – гэта ганебны здзек з беларусаў. Удзел у гэтым мерапрыемстве шэраговых грамадзян у пэўнай ступені легітымізуе становішча Лукашэнкі.

Беларусам трэба пад рознымі прычынамі адмовіцца ад удзелу ў гэтым балі шатана, упэўнены лідар руху Салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык.

- Зараз гэтая лукашысцка-пуцінская хеўра спрабуе знішчыць увесь беларускі народ. Сітуацыя дастаткова страшная, і нічога не зменіцца да моманту, пакуль не будуць спыненыя рэпрэсіі. Нельга зараз займацца іншымі справамі: прапаноўваць нейкія канстытуцыі – гэта так жа незаконна, як і дзеянні Лукашэнкі. Трэба вяртацца да законнасці. Закон гарантуе толькі Канстытуцыя 1994 года.

Паводле Вячаслава Сіўчыка, пайсці на рэфэрендум нават з мэтай сапсавання бюлетэняў, якіх ніхто лічыць не будзе, – гэта згода на лукашысцка-пуцінскае рабства, якое можа працягнуцца шмат гадоў."

https://charter97.org/ru/news/2022/1/2/449673/
38 viewsedited  04:41
Адкрыць / каментаваць
2022-01-01 06:34:00
Сябры! Сёння, 1 студзеня 2022 г., у Кіеве адбудзецца традыцыйны марш гонару, годнасці і свабоды, прымеркаваны да 113-й гадавіны з дня нараджэння ідэолага ўкраінскага незалежніцкага руху Сцяпана Бандэры!

У шэсці прымуць ўдзел і беларусы, пад нацыянальнымі бела-чырвона-белымі сцягамі!

Збор: Парк Шаўчэнка.
Месца збору: каля помніка Шаўчэнку.
Арыентыр: беларускія сьцягі і знаёмыя абліччы.

Збор: з 16:30 да 17:00

Ідэолагам беларускага нацыяналізма быў айцец Вінцэнт Гадлеўскі, каталіцкі святар, закатаваны ў Трасцянцы 24 снежня 1942 года.

Вось словы Гадлеўскага, так неабходныя сення нам: «Чым гэтая бура скончыцца — немаведама. Адно для нас пэўнае, што калі б гэтая бура не абмінула беларускага народу, дык галоўным правілам для ўсіх беларусаў павінна быць адно: абарона і захаванне беларускай нацыі. Да гэтага мы ўсе павінны ісці не толькі ў часе супакою, але тым болей у часе буры».

Нацыянальная ідэя - гэта сэрца нацыі, без яе нацыя і краіна памірае.

Слава Україні!
Жыве Беларусь!
26 views03:34
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 17:16:10
ПАДАРУНКІ ДЛЯ ДЫКТАТУРЫ
26 снежня, у нядзелю, мы, беларусы зноў сабярэмся ў Кіеве а 14:00 на Майдане Незалежнасьці, дзе традыцыйна напішам лісты і паштоўкі для нашых палітвязняў, пасля чаго пойдзем да амбасады Беларусі, дзе пакінем "падарункі", якія пакажуць нашае стаўленне да дыктатуры Лукашэнкі.

Прыходзьце самі і прыносьце з сабою свае "падарункі" для дыктатуры.

14:00 - пачатак акцыі на Майдане Незалежнасьці.
14:35 - пачатак руху па маршруце Майдан Незалежнасьці - вул. Б.Хмельницького - амбасада РБ (вул. М Коцюбинського, 3, метро Університет).

Слава Україні!
Жыве Беларусь!
48 viewsedited  14:16
Адкрыць / каментаваць