Get Mystery Box with random crypto!

Білоруський інформаційний центр

Лагатып тэлеграм-канала bilorus_info_centr — Білоруський інформаційний центр Б
Лагатып тэлеграм-канала bilorus_info_centr — Білоруський інформаційний центр
Адрас канала: @bilorus_info_centr
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 378
Апісанне з канала

Діємо для інформування українського суспільства про події напередодні та після президентських "виборів" в Білорусі 2020 р.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-02-11 10:26:41
Сябры! Украіна зараз знаходзіцца пад пагрозаю новага наступу расійскіх акупантаў!

У такі  няпросты час трэба паказаць украінцам, што мы, беларусы, ёсць саюзнікамі Украіны, што вораг у нас адзіны, што мы разам і гатовы ў любы момант дапамагчы і падставіць сваё плячо, як гэта ня раз ужо было у нашай агульнай даўняй і найноўшай гісторыі.

Таму, 12 лютага, у суботу, прыходзьце а 14:00 у Парк Шаўчэнкі (метро Університет), дзе украінцы арганізоўваюць "Марш єдності", падчас якога мы разам з украінцамі пройдзем вуліцамі Кіева!

Арыентыр - -сцягі і знаёмыя абліччы.

Абавязкова бярыце з сабою нашую нацыянальную сімваліку. Няхай увесь свет бачыць, што мы не кінем у бядзе сваіх братоў!

Слава Україні!
Жыве Беларусь!
28 views07:26
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 08:36:15
6 лютага 2022, на чарговую штонядзельную акцыю салідарнасьці беларусы Кіева выйшлі, каб ушанаваць памяць Віталя Шышова, які быў жорстка забіты паўгады таму ў Кіеве, а разам зь ім і ўсіх іншых беларускіх Герояў, якія былі забітыя рэжымам Лукашэнкі за ўвесь час ягонага панаваньня ў Беларусі.

Беларусы таксама напісалі лісты падтрымкі беларускім палітвязьням, пасьля чаго далучыліся да Маршу салідарнасьці Нацый з Украінаю ў яе барацьбе супраць расійскай агрэсіі.

Больш фота з акцыі: https://drive.google.com/drive/folders/1ukDCx5K-SakD6anwtudwnA7ZRkqgUvxX

Слава Україні!
Жыве Беларусь!
24 views05:36
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 04:56:33
30 студзеня 2022, штогадовы Марш памяці Жызьнеўскага і традыцыйная штонядзельная беларуская акцыя салідарнасьці ў Кіеве.

Акцыя распачалася з традыцыйнага ланцуга салідарнасьці на Майдане, на якім узгадалі пра ўсіх беларускіх палітвязьняў і выказалі сваю падтрымку ўкраінскай Нацыі ў яе барацьбе з расійскаю агрэсіяй.

Пасьля, ўдзельнікі акцыі прайшлі на Міхайлаўскую плошчу, дзе распачаўся штогадовы Марш памяці Міхася Жызьнеўскага, Героя Беларусі і Героя Украіны, які якія загінуў ад кулі "Беркута" падчас падзеяў Еўрамайдана 22.01.2014.

Марш прайшоў тым жа маршрутам, што і 8 гадоў таму, 26.01.2014, калі тысячы людзей праваджалі Героя ў апошні шлях - з Міхайлаўскай плошчы да Тэатральнай, з Храшчатыка і да вуліцы Грушэўскага да помніка на месцы, дзе ён загінуў.

Больш фота з акцыі: https://drive.google.com/drive/folders/1s8u4BjF5qw12p-H8wvaIbO1zG-0TXrUU

Беларусы памятаюць!
Беларусы салідарныя!

Слава Україні!
Жыве Беларусь!
25 views01:56
Адкрыць / каментаваць
2022-02-10 14:02:07
У суботу, 22 студзеня 2022, беларусы Кіева далучыліся да арганізаванай украінскімі актывістамі Хады памяці першых загіблых на Майдане, сярод якіх ёсьць і наш з вамі суайчыннік, ураджэнец Гомеля Міхась Жызнеўскі.

Акцыя распачалася каля Лядскіх варотаў на Майдане Незалежнасьці, дзе знаходзілася 3-я барыкада, на якой нёс варту Сяргей Нігаян, першы загіблы на вуліцы Грушэўскага 22.01.2014.

Удзельнікі акцыі рушылі па Храшчатыку да вуліцы Грушэўскага да помніка Міхасю Жызьнеўскаму, які знаходзіцца на месцы ягонай гібелі, дзе ўшанавалі памяць Героя.

Пасьля ўсе перайшлі да помнікаў іншым загіблы у той дзень - Раману Сэнэку і Аляксандру Бадэры і прайшлі да месца гібелі Сяргея Нігаяна, дзе адбылася паніхіда за ўсімі забітымі ў той дзень.

Беларусы памятаюць! Беларусы салідарныя!

СМІ пра акцыю:







Слава Україні!
Жыве Беларусь!
15 views11:02
Адкрыць / каментаваць
2022-01-29 20:41:39
Сябры! Запрашаем 30 студзеня а 14:00 на Майдан Незалежнасьці на акцыю салідарнасці з Украінаю супраць расейскай агрэсіі. Пасля гэтага а 15:00 на Міхайлаўскай плошчы пачнецца Марш памяці Міхаіла Жызьнеўскага, Героя Украіны і Беларусі, які загінуў падчас крывавых падзей на вуліцы Грушэўскага 22.01.2014 г. ад кулі "Беркуту".

Марш пройдзе па тым жа маршруце, што і 8 гадоў таму, калі мы ўсе разам праваджалі ў апошні шлях нашага героя-беларуса ў дзень яго нараджэньня 26 студзеня 2014 года.

Расклад мерапрыемстваў:
15:00-15:40 - збор удзельнікаў на Міхайлаўскай плошчы каля помніка княгіні Вользе.
15:40 -рух удзельнікаў па маршруце: Міхайлаўская плошча - Сафійская плошча - Тэатральная плошча - вул. Хмяльніцкага - Хрэшчацік - Народны мемарыял Жызнеўскаму на вул. Грушэўскага.
16:40 -ушанаваньне памяці Міхаіла Жызьнеўскага каля народнага мемарыяла Жызьнеўскаму.
17:00 -канец мерапрыемства.

Усе даведкі па тэлефоне:
099-057-93-61 (Алег)

Facebook-падзея: https://fb.me/e/5JkvkdgH6

Слава Україні!
Жыве Беларусь!
19 views17:41
Адкрыць / каментаваць
2022-01-29 20:33:52
Друзі!!! Запрошуємо 30 січня о 14:00 на Майдан Незалежності у Києві на білоруську акцію солідарності з Україною проти російської агресії. Після цього о 15:00 на Михайлівській площі почнеться Марш пам'яті Михайла Жизневського, Героя України та Білорусі, який загинув під час кривавих подій на вул. Грушевського 22 січня 2014 від кулі "Беркуту".

Марш пройде по тому ж маршруту, як і 8 років тому, коли ми всі разом проводжали в останню путь нашого Героя-білоруса в день його народження 26 січня 2014 р.

Росклад заходів:
15:00-15:40 -збір учасників на Михайлівській площі біля пам’ятника княгині Ользі.
15:40 –рух учасників за маршрутом: Михайлівська площа – Софійська площа – Театральна площа – вул. Хмельницького – Хрещатик – народний меморіал Жизневському на вул. Грушевського.
16:40 -вшанування пам’яті Михайла Жизневського біля народного меморіалу Жизневському.
17:00 –закінчення заходу.

Всі довідки за телефонами:
099-057-93-61 (Олег)

Facebook-подія: https://fb.me/e/5JkvkdgH6

Слава Україні!
Жыве Беларусь!
27 views17:33
Адкрыць / каментаваць
2022-01-28 18:37:59
26.01.2022 беларусы Кіева разам з украінцамі выйшлі да амбасады РФ на акцыю супраць увядзення на тэрыторыю Беларусі вялікай колькасці расійскіх войскаў, якія ставяць пад пагрозу не толькі бяспеку Украіны, Польшчы, краін Балтыі, але можа быць задзейнічана ў будучыні ў вайсковай акупацыі Беларусі па "крымскаму сцэнару".

Акцыя мае міжнародны характар і праходзіць у Польшчы, Літве і іншых краінах Еўропы, дзе ёсь беларускія дыяспары.

Відэа з акцыі:


СМІ пра акцыю:



Беларусь - не Расія!
Расія - агрэсар, акупант і вораг!
Ніякіх саюзаў з імперскай Расіяй!
Рукі прэч ад Украіны і Беларусі!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
185 views15:37
Адкрыць / каментаваць
2022-01-26 12:31:19 Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне па скарзе Марыны Адамовіч у інтарэсах Мікалая Статкевіча.
https://www.lrt.lt/mediateka/irasas/2000198714/santara-laida-baltarusiu-kalba-jto-prieme-sprendima-opozicionieriaus-mikolos-statkeviciaus-naudai?fbclid=IwAR1gVbTixFj0n40HHmiOJR4gpL0-g4BF6xJrt6w8Pg4xdOffRRlfE8B0ceM
23 views09:31
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 15:50:35
Сябры! Расія працягвае ўводзіць свае войскі на тэрыторыю Беларусі!
Гэтыя дзеянні ставяць пад пагрозу бяспеку Украіны, Польшчы, краін Балтыі і могуць быць планам акупацыі Беларусі!

Таму, запрашаем усіх неабыякавых у сераду, 26.01.2022 а 16:00 да амбасады Расіі ў Кіеве (пр-т Повітрофлотський, 27), каб выказаць сваю нязгоду дзеянням усходняга агрэсара!

Беларусь - не Расія!
Расія - агрэсар, акупант і вораг!
Ніякіх саюзаў з імперскай Расіяй!
Рукі прэч ад Украіны і Беларусі!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
15 views12:50
Адкрыць / каментаваць
2022-01-24 21:29:51
У нядзелю, 16 студзеня, беларусы Кіева зноў выйшлі на традыцыйную акцыю салідарнасці на Майдане Незалежнасці. Удзельнікі акцыі напісалі лісты беларускім палітвязьням, абмеркавалі актуальныя пытаньні і ўшанавалі памяць абаронцаў Данецкага аэрапорта, Дзень памяці якіх і прыпадае на 16 студзеня.

Жыве Беларусь!
Слава Україні!

Больш фота з акцыі: https://drive.google.com/drive/folders/1FzFFlTYZ5frLLRM_M11UQb2231IR3KYg
96 views18:29
Адкрыць / каментаваць