Get Mystery Box with random crypto!

Білоруський інформаційний центр

Лагатып тэлеграм-канала bilorus_info_centr — Білоруський інформаційний центр Б
Лагатып тэлеграм-канала bilorus_info_centr — Білоруський інформаційний центр
Адрас канала: @bilorus_info_centr
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 378
Апісанне з канала

Діємо для інформування українського суспільства про події напередодні та після президентських "виборів" в Білорусі 2020 р.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2021-12-24 20:24:07 Білоруський інформаційний центр pinned a photo
17:24
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 20:22:46
У суботу, 25 снежня, у Кіеве выступіць Юра Стыльскі з акустычнай праграмай.
У новым Арт-пабе "Торвальд" (м. Дэмееўская) лідар гурта "Дай Дарогу" дасць вялікі канцэрт для кіеўскай публікі.
Пачатак а 19:00.

Уваход бясплатны.
Са свайго боку Арт-паб "Торвальд" абяцае шыкоўную атмасферу, выставу Цэслера на сценах, дэмакратычны бар і вельмі смачную кухню.
Плануйце добрую суботу загадзя
Арт-паб "Торвальд" знаходзіцца каля Акадэміі "МАУП", на пр. В. Лобановського, 119-Б
https://www.instagram.com/torvaldpub/
https://goo.gl/maps/53rZZBw4NGsUwpT97
7 viewsedited  17:22
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 16:37:12
24 снежня, а 18:00, арт-паб “Торвальд” запрашае на сапраўдныя сямейныя Каляды!
Абяцаецца калядны настрой і традыцыйная святочная атмасфера. Мастацкая чараўніца свята Стася @kuzma_cut – этнаспявачка і майстрыца выцінанкі.

“Разам са Стасяй зробім далікатныя калядныя зоркі на майстар-класе па выцінанцы; развучым калядныя песні з розных рэгіёнаў Беларусі; пазнаёмімся з каляднымі персанажамі і пагуляем у іх. А таксама пакалядуем – па-сапраўднаму, па-беларуску!” – абяцаюць арганізатары.

Арт-паб "Торвальд" знаходзіцца каля Акадэміі "МАУП", на пр. В. Лобановського, 119-Б
https://www.instagram.com/torvaldpub/
https://goo.gl/maps/53rZZBw4NGsUwpT97
14 views13:37
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 19:13:34 Білоруський інформаційний центр pinned a photo
16:13
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 19:13:23
МАРШ ДА ДНЯ ГЕРОЯЎ!!!
28 лістапада, у нядзелю , у Кіеве адбудзецца Марш да Дня Герояў, які пачнецца а 14:00 на Майдане Незалежнасці.

Гэтае свята прымеркавана да 101-й гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну, калі 27 лістапада 1920 жыхары Слуцкага павету падняліся на антыбасшавісцкае паўстанне за аднаўленне незалежнасці БНР. Тады была арганізавана 1-я Слуцкая брыгада стральцоў БНР у складзе 2 палкоў. Паўстанцы вялі баявыя дзеянні супраць бальшавікоў да 31 сьнежня 1920.

Гэтае нацыянальнае свята, як і шмат іншых нашых святаў забаронена лукашыстамі, а за яго святкаванне, як і за нашыя сімвалы, -сцяг і герб Пагоня, можна патрапіць за краты.

Па магчымасці, у каго ёсць, прыносьце з сабою раённыя сьцягі.

УВАГА!!!
Пасьля маршу, а 17:00, каля помніка Паўлу Шарамету, мы далучымся да акцыі ўшанавання памяці нашага земляка, якую арганізоўваюць беларускія і ўкраінскія журналісты.

Героі не паміраюць, пакуль пра іх памятаюць!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
33 views16:13
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 11:56:16 Калі рэферэндум адбудзецца, гэта будзе чорная дата для беларускага народа

"Рэферэндум у Беларусі з прасоўваннем новай пралукашэнкаўскай Канстытуцыі – гэта страшны момант, які замацуе саюз Расеі з Беларуссю, калі мы атрымаем пуцінска-лукашысцкі рэжым з удзелам беларускіх вайскоўцаў і міліцыянтаў у лакальных расейскіх канфліктах.

Які будзе вынік рэферэндума – вядома з мінулагодняй электаральнай кампаніі, кажа лідар Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык: – Ніводная электаральная кампанія ў Беларусі ў прынцыпе немагчымая. Гэта дакладна паказаў апошні выбарчы фарс. Гэта сістэма ўлады – бандыцкая, абсалютна не мае значэння, што ў гэтых выбарчых камісіях рэальна адбываецца.

Людзі, на жаль, не бачаць механізмы праз якія гэтая гэбэшная лукашэнска-пуцінская банда захоўвае сваю ўладу. Калі ён (рэферэндум – заўв.) адбудзецца, гэта будзе чорная дата для беларускага народа, будзем мець не лукашысцка-пуцінскую банду, а пуцінска-лукашыскую.

Паводле Вячаслава Сіўчыка, супраць рэферэндуму трэба змагацца ўсімі магчымымі сродкамі, нягледзячы, што ён не будзе мець законнай сілы пры нелегітымным Лукашэнку."

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

https://www.racyja.com/palityka/vyachaslau-siuchyk-kali-referendum-adbu/
31 viewsedited  08:56
Адкрыць / каментаваць
2021-11-21 12:08:44
Шановні Кияни та гості міста!

Запрошуємо Вас приєднатись до заходів які відбудуться 21 листопада 2021 р., до восьмої річниці Революції Гідності, День Гідності та Свободи, разом з пораненими/учасниками Революції Гідності та родинами Героїв Небесної Сотні.

10:00
СПІЛЬНА МОЛИТВА ЗА УКРАЇНУ ТА ПОКЛАДАННЯ КВІТІВ

Заходи відбудуться на алеї Героїв Небесної Сотні, перед Екуменічним храмом Архистратига Михаїла та українських новомучеників УГКЦ.

17:30
Пам'ятна хода " Не втрачаймо Гідність! Захистимо Свободу!"

алея Героїв Небесної Сотні.

18:00
Панахида за загиблими Героями Небесної Сотні, запалення лампадок.


Організатори:
Ініціативна група постраждалих/поранених на Майдані
ГО Родини "Небесної Сотні"
Національний музей Революції Гідності • Maidan Museum
Київський міський центр допомоги учасникам Антитерористичної операції
19 views09:08
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 14:29:47 Лідар Руху Салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык пра расейскую агрэсію: "Імперскай Маскве патрэбны лакальныя канфлікты на межах Беларусі".


17 views11:29
Адкрыць / каментаваць
2021-11-16 00:46:55 НАЧНАЯ ВАРТА ПАМЯЦІ РАМАНА БАНДАРЭНКІ

12 лістапада беларусы ўшаноўвалі памяць абаронцы Плошчы Перамен, Героя Беларусі Рамана Бандарэнкі, які быў збіты, выкрадзены і забіты лукашыстамі роўна год таму, 12 лістапада 2020 года.

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі адбылася ў Кіеве каля амбасады Беларусі. Каля 50 беларусаў прыйшлі, каб ушанаваць памяць Рамана і ўсіх іншых беларускіх Герояў, забітых лукашыстамі, ўскласці кветкі да мемарыялу ахвярам рэжыму Лукашэнкі і запаліць знічкі.

Большасць з удзельнікаў акцыі засталася каля Мемарыялу да самай раніцы на сімвалічную начную Варту памяці.

"Я выходжу" - апошнія словы, якія сказаў Раман і выйшаў ва ўласны двор паразмаўляць з невядомымі ў цывільным, што зразалі бел-чырвона-белыя стужкі. Гэтыя словы сталі лозунгам мужнасці і гонару cапраўднага патрыёта.

На сённяшні дзень вядомыя ўсе асобы, датычныя да забойства Рамана. І ўсе вінаватыя і прычэтныя абавязкова панясуць пакаранне!

Кожны з нас павінен памятаць подзвіг Рамана і ўсіх іншых беларускіх Герояў, якія аддалі сваё жыццё за тое, каб наблізіць нашую Перамогу над лукашызмам і каб Беларусь стала сапраўды беларускаю, свабоднаю і незалежнаю!

СМІ пра акцыю:
https://belsat.eu/news/12-11-2021-aktsyi-pamyatsi-ramana-bandarenki-prahodzyats-u-belarusi-i-svetse/
https://www.racyja.com/sumezhzha/aktsyya-pamyatsi-raman-bandarenki-u-kiev/
https://photonew.ukrinform.com/stock-photo/akciya-pamyati-romana-bondarenka-bilya-posolstva-bilorusi-u-kiyevi-467023.html
https://bykvu.com/ua/bukvy/u-kyievi-vshanuvaly-pam-iat-bilorusa-romana-bondarenka/
https://news.poltava.ua/post1899139

Раман Бандарэнка - Герой Беларусі!
Вечная Слава Герою!
Героі не паміраюць, пакуль пра іх памятаюць!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
47 viewsedited  21:46
Адкрыць / каментаваць
2021-11-16 00:45:59
47 views21:45
Адкрыць / каментаваць