Get Mystery Box with random crypto!

Полк Каліноўскага

Адрас канала: @belwarriors
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 34.05K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні

2024-06-16 21:53:33
Сцягі прыспушчаны, прысутныя ўсталі на калена перад героем, гучаць стрэлы ў неба тройчы. Так мы сёння развіталіся з пабрацімам, загінуўшым за вольны беларускі народ.

Мы не гаворым "правялі ў апошні шлях". Мы гаворым "ён назаўжды ў шыхце".

Героі не паміраюць! Жыве!
3.4K views18:53
Адкрыць / каментаваць
2024-06-14 19:39:32
Фота паказвае, як скончыўся лёс легендарнай палкавой машыны "Шалёны Макс". Яе накрыла сцяной будынку, у які трапіла ракета.

Мянушку "Макс" трымаў яго пасля сутыкнення з танкам. У выніку, прыйшлося аўто аднаўляць, і яму устанавілі коўш, падобны на цеплавозны с пераду. Гэта надало яму падабенства з машынай з фільма "Шалёны Макс".

Аднавілі аўто ваяры ўласнымі сіламі.
Калі вы прапусцілі відэа экскурсію па СТА Палка, то абавязкова паглядзіце.
5.1K views16:39
Адкрыць / каментаваць
2024-06-13 18:49:16 Страты ў Палку

9 чэрвеня падчас супраціву расейскай агрэсіі на Харкаўскім кірунку загінулі два нашыя пабрацімы.

Трагедыя здарылася па дарозе на пазіцыі, дзе яны павінны былі забраць адзін з баявых разлікаў пасля сканчэння задачы, але патрапілі на міну. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыццём. Целы загінуўшых у тую ж ноч былі эвакуяваны з месца трагедыі дзякуючы падтрымцы сумежных падраздзяленняў ВСУ. Параненых няма. Развітанне з ваярамі будзе арганізавана службай ваярскай дапамогі Палка імя Каліноўскага.

Пабрацімы выказваюць глыбокае спачуванне сем'ям і блізкім ваяроў. Прэсу і грамадскасць просім з павагай паставіцца да памяці ваяроў і не распаўсюджваць асабістыя дадзеныя ў мэтах бяспекі сяброў і блізкіх, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
5.8K views15:49
Адкрыць / каментаваць
2024-06-12 14:20:49
Прыгажосць прыроды вакол як быццам кажа пра лясную цішыню і супакаенне. Але ідзе вайна.

Кадры з баявых пазіцый БПЛА ім Мікіты Крыўцова

«Валькірыя» для каманды БПЛА ім. Мікіты Крыўцова

На польскі рахунак: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
PayPal: krivcovn20@gmail.com
5.5K views11:20
Адкрыць / каментаваць
2024-06-07 22:40:00
На гэтыя кадры глядзеў бы і глядзеў.

Працуе БПЛА ім Мікіты Крыўцова
5.1K views19:40
Адкрыць / каментаваць
2024-06-07 12:15:10
"Расійскае наступленне на Харкаўскім кірунку натыкнулася на супраціў ВСУ і практычна спынілася" – пішуць ваенныя аглядальнікі.
Актыўны наступ пратрымаўся 3 тыдні. Ад "Кіеў за тры дні" перайшлі да "Ваўчанск за тры тыдні", ды і тое не выйшла. Здаецца, з часоў легендарных 3% з такой лічбай лепей нічога не планаваць.

На здымку: аэравыведка артылерыйскай групы рыхтуюцца да задання на Харкаўскім накірунку, вядома ж.
5.1K views09:15
Адкрыць / каментаваць
2024-06-06 14:48:46
«Валькірыя» для каманды БПЛА ім. Мікіты Крыўцова

Беларускія пілоты працягваюць прафесійную камплектацыю, дзеля павышэння якасці працы. У бягучы момант група БПЛА паспяхова выконвае баявыя задачы на актуальных напрамках фронту. Нашая праца на харкаўскім напрамку была адназначна ў сацыяльных сетках Інтэрнацыянальнага легіёна.

Дзякуючы папярэдняму збору група закрыла патрэбу ў FPV-дронах і неабходным тэхнічным абсталявання. Цяпер мы ўпэўнена паражаем цэлі на 15 км ад лініі баявога сутыкнення.

Але ж можна лепш і больш. Пытанне эфектыўнага выяўлення ворага ўсё яшчэ не закрыта.

Хуткасць перадачы інфармацыі паміж сродкамі выведкі і сродкамі паражэння зʼяўляецца ключавым фактарам у эфектыўным вядзенні баявых дзеянняў і своечасовым знішчэнні ворага.

Таму наша група мае вострую патрэбу ў выведвальным комплексе БПЛА АСУ-1 «Валькірыя». Гэты высокамабільны комплекс мае магчымасць быць разгорнутым за 15 хвілін у палявых умовах, дазваляе весці выведку ўглыб варожай тэрыторыі да 40 км, а таксама перадае відэа ў рэальным часе.

Гэты комплекс каштуе 24 тысячы даляраў. Каб сабраць хутка, просім блогераў, палітыкаў, актывістаў і медыя распаўсюдзіць інфармацыю пра гэты збор.

Дапамагчы можна па наступным рэквізітам:

Польскай карткай: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
PayPal: krivcovn20@gmail.com
5.2K views11:48
Адкрыць / каментаваць
2024-06-04 19:56:19
Паглядзіце, як "народнае" паветранае войска знішчае пазіцыі ворага. Гэта вашыя дроны ў працы БПЛА ім. Мікіты Крыўцова.

Дзякуем беларусам за падтрымку Палка.
5.3K views16:56
Адкрыць / каментаваць
2024-06-01 07:31:00
«Каб Лукашэнку не стала». Што пішуць дзеці ваярам

Сёння дзень аховы дзяцей. Па афіцыйных дадзеных, амаль 24 000 украінскіх дзяцей пацярпелі ад вайны: загінулі, паранены, дэпартаваны. Шэраг з іх – падвергліся сэксуальнаму гвалту ад рускіх салдат. Колькі беларускіх дзяцей пражываюць ва Ўкраіне падчас вайны ці вымушаныя былі пакінуць свой дом праз рэпрэсіі – ніхто не лічыў.

Мы дакладна ведаем, што ўсе, хто датычны да іх гора, будуць пакараныя. А пакуль паглядзіце, якія светлыя і добрыя лісты пішуць маленькія героі нашым ваярам.

https://bel.army/news/2735.html
5.1K views04:31
Адкрыць / каментаваць
2024-05-31 17:25:18 "Аўтамабілі кіпяць, ламаюцца і трапляюць пад абстрэлы... Калі ты едзеш у адкрытым полі і ў цябе зламалася машына - гэта ўсё. А я жадаю, каб нашы хлопцы засталіся жывыя"

Пагаварылі з байцом з пазыўным Марк аб тым, як працуюць ваенныя аўтамеханікі.
5.2K views14:25
Адкрыць / каментаваць