Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 61

2021-08-04 13:45:40
Апошнія дні Няміскай
2.1K views10:45
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 10:15:45
4 жніўня 1392 году падпісанае Востраўскае пагадненьне, якое паклала канец грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім.
1.1K views07:15
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 12:35:05
Нясвіскі палац 1927 год
1.5K views09:35
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 10:12:06
3 жніўня 1933 году адбылося Кобрынскае сялянскае паўстаньне. Падбухтораныя кампартыяй Заходняй Беларусі, 100 сялянаў Кобрынскага павету, узброіўшыся, разграмілі некалькі сядзібаў асаднікаў і цэлую ноч трымалі ў аблозе паліцэйскі пастарунак у вёсцы Навасёлкі. Назаўтра ўлады разагналі паўстанцаў. 30 чалавек атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня.
1.2K views07:12
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 12:23:01
2 жніўня 1840 году ўказам расейскага імпэратара спынена дзеяньне Статуту ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Горадзенскай і Менскай губэрняў.
1.1K views09:23
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 11:07:35
2 жніўня 1919 году ў Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Горадзеншчыны створаная Беларуская вайсковая камісія — орган па фармаваньні беларускіх частак у войску Польшчы.
1.8K views08:07
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 12:25:03
1 жніўня 1514
году войскі Маскоўскай дзяржавы пасьля трэцяй аблогі ўзялі Смаленск.
2.0K views09:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 16:15:06
31 ліпеня 1649 году пад Лоевам адбылася самая буйная бітва казацкай вайны часоў паўстаньня Багдана Хмяльніцкага. Урадавыя войскі Вялікага Княства Літоўскага разьбілі 25-тысячнае казацкае войска на чале зь Міхаілам Крычэўскім.
777 views13:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 12:11:02
30 гадоў таму, уначы з 30 на 31 ліпеня АМАП МУС СССР напаў на летувіскі мытны пункт у Медніках (лет. Medininkai) на мяжы зь Беларусьсю.

Невядомыя ў камуфляжы без апазнавальных знакаў расстралялі 2 супрацоўнікаў дарожнае паліцыі, 4 мытнікаў і 2 байцоў атраду хуткага рэагаваньня Дэпартамэнту паліцыі Летувіскае Рэспублікі Aras.

Адзін зь іх, 28-гадовы Томас Шэрнас атрымаў цяжэйшае раненьне (у галаву) неймаверным чынам выжыў. Дзякуючы яго паказаньням былі адноўленыя дэталі падзеяў той ночы.

Адзін з нападнікаў адбывае ў Летуве пажыцьцёвы тэрмін, яшчэ 3 нападнікі зьбеглі ў Расею, у Летуве ім таксама завочна прысудзілі пажыцьцёвае.
899 views09:11
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 16:19:07
Cутарэньні сабору сьв. Пятра й Паўла ў Менску. 1980-е

Крыніца
1.2K views13:19
Адкрыць / каментаваць