Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 60

2021-08-09 13:16:06
Прамінуў год. 9 жніўня 2020 году ў Беларусі прайшлі выбары Прэзыдэнта ва ўмовах шматлікіх фальсыфікацый.
1.3K views10:16
Адкрыць / каментаваць
2021-08-08 17:11:10
Як заснавальнік «Мовы Нанова» Глеб Лабадзенка вяртае зь нябыту аўтэнтычны Менск

У сярэдзіне ліпеня Глеб Лабадзенка як вядоўца ток-шоў на тэлеканале «Белсат» перажыў ператрус, а сьледам атрымаў прадпісаньне аб спыненьні дзейнасьці ўстановы «Мова Нанова», дзе ён дырэктарам. Свабода пацікавілася, чым цяпер займаецца руплівец культуры, у актыве якога шэраг маштабных праектаў. Расказваем (+шмат ФОТА ):

https://svaboda.azureedge.net/a/31397345.html
1.5K views14:11
Адкрыць / каментаваць
2021-08-08 14:19:06
На тэрыторыі брыгіцкага кляштару, што паўстаў у XVII стагодзьдзі, схаваны драўляны будынак — лямус. Гэта найстарэйшы будынак з дрэва у Беларусі. «Гарадзенская азбука» падрыхтавала 5 фактаў пра адзін з таямнічых будынкаў Горадні
1.3K views11:19
Адкрыць / каментаваць
2021-08-07 16:05:06
7 жніўня 1954 году нарадзіўся Алег Трусаў, беларускі археоляг, гісторык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га кліканьня, былы старшыня Таварыства беларускай мовы.

На фота Алег Трусаў расказвае дэпутатам ВС пра беларускія гістарычныя сымбалы
838 views13:05
Адкрыць / каментаваць
2021-08-07 13:08:01 7 жніўня 1879 году нарадзіўся Пётра Крачэўскі (Крэчэўскі), палітык, пісьменьнік, гісторык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, дзеяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, у 1919— 1928 гадах старшыня Рады БНР.
920 views10:08
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 16:12:28
Пляц Волі (плошча Свабоды) 50-е
1.7K views13:12
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 12:03:01
На адным з пляжаў Сожа знайшлі рэшткі старога бервяна. Навукоўцы думаюць, што гэта могуць быць рэшткі старажытнага чоўна
2.0K views09:03
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 10:30:06
6 жніўня 1517 году Францішак Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу ― «Псалтыр».
857 viewsedited  07:30
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 12:14:02
У Берасьці адкрылі ўнікальны музэй з сапраўднай уніформы, экіпіроўкі й грошай часоў I і II сьвятовых войнаў
1.1K views09:14
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 10:03:01
5 жніўня 1937-га, згодна з загадам НКУС мусілі „ўва ўсіх рэспубліках, краях і абласьцях распачаць апэрацыю ў рэпрэсаваньні былых кулакоў, актыўных антысавецкіх элемэнтаў і крымінальнікаў“.

Так пачаўся Вялікі тэрор у СССР, які моцна ўдарыў па Беларусі
1.2K views07:03
Адкрыць / каментаваць