Get Mystery Box with random crypto!

30 гадоў таму, уначы з 30 на 31 ліпеня АМАП МУС СССР напаў на | Belarus history

30 гадоў таму, уначы з 30 на 31 ліпеня АМАП МУС СССР напаў на летувіскі мытны пункт у Медніках (лет. Medininkai) на мяжы зь Беларусьсю.

Невядомыя ў камуфляжы без апазнавальных знакаў расстралялі 2 супрацоўнікаў дарожнае паліцыі, 4 мытнікаў і 2 байцоў атраду хуткага рэагаваньня Дэпартамэнту паліцыі Летувіскае Рэспублікі Aras.

Адзін зь іх, 28-гадовы Томас Шэрнас атрымаў цяжэйшае раненьне (у галаву) неймаверным чынам выжыў. Дзякуючы яго паказаньням былі адноўленыя дэталі падзеяў той ночы.

Адзін з нападнікаў адбывае ў Летуве пажыцьцёвы тэрмін, яшчэ 3 нападнікі зьбеглі ў Расею, у Летуве ім таксама завочна прысудзілі пажыцьцёвае.