Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 58

2021-08-18 10:11:35
18 жніўня 1891 г. у Горадзенскім павеце нарадзіўся Макар Касьцевіч (Краўцоў Макар), аўтар тэкста Ваяцкага маршу, сябра Рады БНР

 
1.7K viewsedited  07:11
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 18:12:01
Каля Акадэміі навук паставілі помнік Казіміру Семяновічу

Семяновіч – ваенны інжынэр, артылерыст, адзін з пачынальнікаў ракетнай справы ў Эўропе. Аўтар кнігі «Вялікае майстэрства артылерыі».
1.2K views15:12
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 16:08:02
Сядзіба першага беларускага фатографа

Пасярод Налібацкай пушчы хаваецца адметная пабудова, якой валодалі прадстаўнікі ставутага эўрапейскага роду Тышкевічаў, які даў сьвету вялізную колькасьць выдатных прадстаўнікоў. Гэта выязная рэзыдэнцыя для паляваньня, фатасправы і адпачынку. Зрэшты, яшчэ крыху, і яе сьляды зусім зьнікнуць паміж густымі кронамі дрэваў.

Шмат архіўных здымкаў
1.9K views13:08
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 12:14:01
Трамвайнае кальцо «Зялёны луг», 1974
516 views09:14
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 10:12:01
Міліцэйскі трактар. Менск, 2007
1.2K views07:12
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 18:03:01
16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісаная дамова аб савецка-польскай мяжы, згодна якой ад Беларусі да Польшчы адышла амаль уся Беластоцкая вобласьць у складзе 17 раёнаў з абласным цэнтрам і 3 раёны Берасцейскай вобласьці, дзе жыла значная колькасьць беларускага жыхарства.
1.1K views15:03
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 13:09:02
30 гадоў таму, 16 жніўня 1991, у Менску прайшоў мітынг супраць падпісаньня новай саюзнай дамовы з Расеяй.
1.2K views10:09
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 12:08:01
На аднаўленьне Будслаўскага касьцёлу пасьля пажару сабралі больш за 1 мільён BYN.
1.7K views09:08
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 10:02:01
Год таму ў Менску і іншых местах беларусы выйшлі на вялікі марш
1.3K views07:02
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 18:53:20
15 жніўня 1972 — у Менску забіты мастацтвазнавец Лявон Баразна, які бараніў раён старой Нямігі ад зносу.

Лявон Баразна, разам зь Зянонам Пазьняком распачаў змаганьне з заплянаваным уладамі зьнішчэньнем старажытнай менскай вуліцы Нямігі. Артыкул у яе абарону сябрам удалося надрукаваць у маскоўскай газэце «Правда», што ў вачах тутэйшага чынавенства рабіла іх асобамі небясьпечнымі.

У жніўні 1972-га Баразна рыхтаваў першую грамадзкую акцыю пратэсту супраць дзейнасьці менскіх герастратаў. Адным з тых вечароў ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. «Пацярпелая» імгненна зьнікла, а Лявон атрымаў нанесены спрактыкаванай рукой сьмяротны ўдар. Блізкія Баразны ўпэўненыя: дзейнічала рука спэцслужбаў. Забойцаў асудзілі на мізэрныя тэрміны і неўзабаве амніставалі.
308 views15:53
Адкрыць / каментаваць