Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 59

2021-08-15 18:15:06
15 жніўня 1921 году ў Войску Польскім былі ліквідаваныя ўсе беларускія адзінкі, распушчана Беларуская вайсковая камісія.
915 views15:15
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 12:10:11
15 жніўня 1913 году ў Радашкавічах адбылася прэм’ера знакамітай п’есы «Паўлінка». Ставіў спэктакаль Менскі драматычны гурток, якім кіраваў Фларыян Ждановіч, а сярод гледачоў быў і сам аўтар – Янка Купала.
1.2K views09:10
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 10:14:11
15 жніўня 2020 году стаў 7-м днём пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў прэзыдэнта Беларусі 9 жніўня. У гэты дзень:

штаб Сьвятланы Ціханоўскай абасьціў пра пачатак стварэньня Каардынацыйнай рады
мэдыкі выйшлі на вуліцы з праэстам супраць гвалту
рабочыя «Беларуськалію» абвясьцілі пра страйк, запатрабаваўшы адстаўкі Лукашэнкі
у Менску разьвіталіся з Аляксандрам Тарайкоўскім, які загінуў 10 жніўня ад стрэлу ў грудзі каля станцыі мэтро Пушкінская
работнікі БТ заявілі пра намер страйкаваць
адбылася размова Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным, падчас якой Пуцін паабяцаў стварыць рэзэрву сілаў Нацыянальанй гвардыі РФ для дапамогі беларускім сілавікам
Кіраўнік Беларускай каталіцкай царквы архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў улады распачаць канструктыўны дыялёг з грамадзтвам, спыніць гвалт і неадкладна вызваліць усіх затрыманых на мірных акцыях нявінных грамадзян.
794 views07:14
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 12:12:01
Як разросься Менск за 200 гадоў
1.3K views09:12
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 12:10:06
13 жніўня 1956 году памёр народны паэт Беларусі Якуб Колас, а таксама грамадзкі дзяяч, перакладчык, пэдагог. Колас лічыцца аднім з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры
3.0K views09:10
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 10:17:01
Горадзенская эпархія замяніла традыцыйную бел-чырвона-белую стужку на сваім гербе рожава-чырвонай.

Спалучэньне белага і чырвонага — традыцыйныя хрысьціянскія колеры
2.9K views07:17
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 12:04:01
Першы тралейбус у гістарычным цэнтры Гродна, 1987 год.
7.9K views09:04
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 10:11:01
12 жніўня 2004 году зьявіліся першыя артыкулы ў беларускай вэрсіі Вікіпэдыі. Аднак першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы «вольнай энцыкляпэдыі» зьявіўся яшчэ 27 студзеня 2004 году.

Першапачаткова беларускамоўныя артыкулы пісаліся клясычным правапісам. Разьдзел Вікіпэдыі афіцыйным правапісам быў створаны 27 сакавіка 2007 году, калі моўны падкамітэт фундацыі Wikimedia перанёс артыкулы «клясычнай» Вікіпэдыі на новы дамэн (цяпер be-tarask.wikipedia.org). Папярэдні дамэн «Беларускай Вікіпэдыі» be.wikipedia.org аддалі вікіпэдыстам, якія пішуць афіцыйным правапісам.
2.5K views07:11
Адкрыць / каментаваць
2021-08-10 12:40:06
Алексей Мацюшков. „Падчас сьвяткаваньня Дня гораду рычары-вершнікі сьмела прагульваліся па сталіцы”(фота канца 1990х - самага пачатку 2000х)
2.9K views09:40
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 16:15:06
Летувіскія нацыяналісты ў ангельскамоўнай Вікіпэдыі дамагліся выдаленьня артыкулу пра беларускі герб «Пагоня», цяпер старонка Pahonia ёсць толькі перанакіраваньнем на артыкул пра герб сучаснай Літвы (Coat of arms of Lithuania), адпаведна герб Беларусі 1991—1995 цяпер герб Летувы.

Пішыце артыкулы зь гледзішча беларускай дзяржавы ў Вікіпэдыі на замежных мовах, якімі валодаеце.
3.0K views13:15
Адкрыць / каментаваць