Get Mystery Box with random crypto!

worship.by

Лагатып тэлеграм-канала worshipby — worship.by W
Лагатып тэлеграм-канала worshipby — worship.by
Адрас канала: @worshipby
Катэгорыі: Музыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 387
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал сайта беларускай хрысьціянскай музыкі worship.by
@WorshipbyChatBot для супрацы і зваротнай сувязі

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-04-22 18:23:05
На колькі тыдняў максымум можа адрозьнівацца святкаваньне Вялікадня паводле заходняй і ўсходняй традыцый?
Anonymous Quiz
33%
3
32%
4
35%
5
75 voters206 views15:23
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 18:22:08
Як звычайна вітаюцца на Пасху ў Беларусі?
Anonymous Quiz
91%
-Хрыстос уваскрос! -Сапраўды уваскрос!
4%
-Хрыстос уваскрос! -Славім Яго!
4%
-Хрыстос уваскрос! -Спасіба.
68 voters195 views15:22
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 18:21:17
Якіх словаў няма ў беларускай вэрсіі пасхальнага сьпева «Адпусьці народ» ("Go Down Moses")?
Anonymous Quiz
13%
«Адпусьці народ!»
21%
«Ты не марудзь!»
66%
«Ты не чакай!»
62 voters180 views15:21
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 18:20:38
Вітем усіх! Да сьвятаў аднаўляем наш #WorshipQuiz!
Падрыхтавалі для вас Велікодныя пытаньні:
174 viewsedited  15:20
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 09:31:51
Канцэрт беларускага хрысьціянскага сьпевака і кампазытара Аляксандра Віслаўскага пройдзе 28 красавіка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры.

Прагучаць сьпевы з аўтарскіх праграм "МАЛЕНЬНЕ ЗА БЕЛАРУСЬ" на вершы Р. Барадуліна, "ТОЛЬКІ Б ГАБРЭІ БЫЛІ..." (пераклады Р. Барадуліна і А. Камоцкага), "ТУТЭЙШЫ" на вершы Я. Купалы, "КРОК ПАД НЕБАМ" на вершы А. Камоцкага, "Я ПРАЧНУЎСЯ" на вершы расстраляных паэтаў.
Таксама плянуецца прэм'ера новага альбому "САНЭТЫ" (на вершы Я. Купалы), прымеркаванага да 140-годзьдзя зь дня нараджэньня паэта.

Спадзяемся, што Бог дакранецца да кожнага сэрца і вы атрымаеце сапраўдную асалоду!
Чакаем 28 красавіка а 19.00 па адрасе: вул. Серафімовіча, 19 (мэтро "Пралетарская").
Уваход вольны.
344 views06:31
Адкрыць / каментаваць
2022-04-16 19:06:34 Ужо заўтра сьвята Пасхі, таму мы падрыхтавалі для вас тэматычны плэйліст



291 viewsedited  16:06
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 17:59:35 Вялікдзень (альбо Пасха) — гэта ў першую чаргу пра духоўную падрыхтоўку. Што пачытаць, паслухаць ці паглядзець перад Вялікднём? Прыводзім наш суб’ектныўны сьпіс

Біблія (чытаем).
Шмат камэнтароў тут ня трэба. Безумоўна, трэба чытаць першакрыніцу. Усе Эвангельлі Новага Запавету раскажуць вам пра Ўваскрасеньне Ісуса Хрыста, а ў кнізе Выхад у Старым Запавеце вы прачытаеце пра Песах — гісторыю таго, як Бог вывеў ізраільскі народ з эгіпецкага палону.

«Проста хрысьціянства» К.С. Льюіса (чытаем).
Гэтая кніга нарадзілася падчас Другой сусьветнай вайны. У ёй Льюіс паслядоўна выкладае ўва што вераць хрысьціяне. Да Вялікдня гэтую кнігу вы не пасьпееце прачытаць (ці пасьпееце? ), але паставіць у свой «рыдліст» на гэты год варта. Тым больш што нядаўна кніга выйшла па-беларуску. Пішыце ў наш бот, раскажам, дзе яе набыць.

Падкасты «Жыць - не выжываць» (слухаем)
Так, мы зноў прыгадваем пра нашыя аўтарскія падкасты з загадкавай назвай. Тут на іх спасылка.

Гісторыя аднаго пратэсту #13 Вялікдзень – сьвята перамогі (глядзім)
Знакамітае інтэрвію з пастарам Антоніем Бокунам — проста абавязкова для праслухоўваньня ў гэтыя дні. Там вы даведаецеся: Як сьвяткаваць Вялікдзень? Чаму Ісус згадзіўся на сьмерць і не сышоў з крыжа? Чаму нешта дрэннае здараецца з добрымі людзьмі? У відэа падымаецца значна болей тэмаў — 50 хвілін цікавай і натхняльнай інфармацыі.

Фільм «Бэн-Гур» 1959 года (глядзім)
Можна зрабіць сабе палёгку і паглядзець экранізацыю Бэн-Гура (менавіта 1959 год!). Эпічная гісторыя атрымала эпічную экранізацыю. Фільму шмат гадоў, ідзе ён 222 хвіліны, але зробленая па-майстэрску праца прыцягне вас да манітораў. Дарэчы, фільм атрымаў Оскары ў 11 (!) намінацыях. Ці магчыма такое зараз, каб фільм па біблійных матывах меў такое прызнаньне?..

Плян чытаньня ў прыкладаньні YouVersion Навошта нам Вялікдзень? (зноў чытаем)
Хто з вас чытае Біблію на тэлефоне праз YouVersion? Думаем, багата хто. Калі раптам вы ня з гэтага ліку людзей, то інфармуем — Біблію па-беларуску ў розных перакладах можна чытаць на тэлефоне. Напрыклад, праз YouVersion. Таксама ў гэтым прыкладаньні ёсьць асобныя пляны чытаньня з камэнтарамі. Такія міні-казаньні. Спампуйце прыкладаньне і пачытайце. Зойдзе лёгка.


Дзяліцеся тым, як вы рыхтуецеся да Вялікдня. Якія ёсьць традыцыі ў вашай царкве? Дарэчы, у нас на сайце ёсьць падборка сьпеваў для Пасхі. Калі ласка, карыстайцеся! Словы, акорды, ноты, запісы — усё ў адным месцы.
310 views14:59
Адкрыць / каментаваць
2022-04-13 16:00:07 ​Сябры!
Набліжаецца сьвята Вялікдня - адно з найважнейшых хрысьціянскіх сьвятаў. Сёньня, як ніколі раней, мы адчуваем патрэбу ў Божым выратаваньні, Божым адказе на нашыя малітвы. І вельмі важна засяродзіць сваю ўвагу на Ісусе, на гісторыі збаўленьня, якая перамяніла гэты сьвет і дала нам надзею.
Мы падрыхтавалі для вас сэрыю падкастаў, у якіх вы пачуеце разважаньні пра перадпасхальныя падзеі. Націсьніце, каб праслухаць
225 views13:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-01 17:37:31
Майкл У. Сьміт напісаў кампазыцыю CRY FOR HOPE , прысьвечаную трагічным падзеям вайны ва Ўкраіне.

«Пасьля праглядаў навінаў пра разбурэньні ва Ўкраіне, як і большасьць людзей у сьвеце, я быў у сьлязах. На працягу некалькіх дзён гэтая мэлёдыя працягвала вяртацца да мяне і прамаўляць тое, што не маглі передаць ніякія словы», — напісаў Майкл Уітакер Сьміт.

Прэм’ера на YouTube адбылася сёньня ў 17:00 і 17:15



401 views14:37
Адкрыць / каментаваць
2022-03-29 09:30:31
#навіны
Перамогу ў Нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі" атрымаў калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за выданьне "Паводле Лукі Святое Эвангельле" у перакладзе пастара Дзекуць-Малея.

Гэта першы пераклад біблейнай кнігі на сучасную мову. Ён быў выкананы ў 1926 годзе. А ў 2021 годзе ў выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выйшла яго факсімільнае выданьне ў цьвёрдай вокладцы, з ілюстрацыямі і каментарамі.

Міністэрства інфармацыі ўзнагародзіла калектыў, які працаваў над выданьнем, памятым знакам-сімвалам "Залаты фаліянт" і дыплёмам пераможцаў у намінацыі "За ўнёсак у захаваньне гісторыка-культурнай спадчыны".
423 views06:30
Адкрыць / каментаваць