Get Mystery Box with random crypto!

#навіны Перамогу ў Нацыянальным конкурсе 'Мастацтва кнігі' ат | worship.by

#навіны
Перамогу ў Нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі" атрымаў калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за выданьне "Паводле Лукі Святое Эвангельле" у перакладзе пастара Дзекуць-Малея.

Гэта першы пераклад біблейнай кнігі на сучасную мову. Ён быў выкананы ў 1926 годзе. А ў 2021 годзе ў выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выйшла яго факсімільнае выданьне ў цьвёрдай вокладцы, з ілюстрацыямі і каментарамі.

Міністэрства інфармацыі ўзнагародзіла калектыў, які працаваў над выданьнем, памятым знакам-сімвалам "Залаты фаліянт" і дыплёмам пераможцаў у намінацыі "За ўнёсак у захаваньне гісторыка-культурнай спадчыны".