Get Mystery Box with random crypto!

​#навіны Гурт for King & Country зладзіў дабрачынны канцэрт у | worship.by

​#навіны
Гурт for King & Country зладзіў дабрачынны канцэрт у дапамогу бежанцам з Украіны.
  
Хрысьціянскі гурт і ўладальнікі прэміі «Грэмі» for King & Country правялі дабрачынны канцэрт, каб сабраць грошы для ўкраінскіх бежанцаў.
Джоел і Люк Смолбоўн з аўстралійскага дуэта сумесна з арганізацыяй гуманітарнай дапамогі «Канвой надзеі» правялі дабрачынны канцэрт у падтрымку ўкраінскіх бежанцаў, паведамляе The Christian Post.

Раней у гэтым месяцы дуэт выпусьціў новы альбом «What Are We Waiting For?», які заняў 7-е месца ў чарце Billboard 200 і 2-е месца ў чарце продажаў лепшых альбомаў Billboard. Каб адсьвяткаваць посьпех, гурт зладзіў адмысловы бясплатны анлайн-канцэрт, на якім яны выканалі гіты са свайго новага live-альбома з пустыні Махавэ ў Каліфорніі. Усе грошы, сабраныя з ахвяраваньняў гледачоў, браты перадалі арганізацыі «Канвой надзеі», якая дапамагае ўкраінскім уцекачам ва Ўсходняй Эўропе.

«У for King & Country неверагодная колькасьць прыхільнікаў, і яны заклікаюць іх супрацоўнічаць з «Канвоем надзеі», каб дапамагчы нашым украінскім братам і сёстрам, – адзначыў прэзыдэнт і сузаснавальнік «Канвая надзеі» Хэй Доналдсан. – Дзякуючы гэтаму адмысловаму канцэрту Джоэл і Люк дазволяць «Канвою надзеі» працягваць аказваць дапамогу, якая так неабходна народу Украіны».