Get Mystery Box with random crypto!

27 духоўных высноў за 27 дзён вайны. Сёньня ўжо 29 дзень вайны | worship.by

27 духоўных высноў за 27 дзён вайны.
Сёньня ўжо 29 дзень вайны ва Ўкраіне. Мы хочам падзяліцца з вамі матэрыялам сайту "Хрысьціяне для Ўкраіны", у якім былі прааналізаваны 27 доўгіх дзён і зроблены духоўныя высновы. Прыводзім вытрымкі з артыкула.

Апошнія тыдні вайны адчуваюцца як паўгады. Многія і не здагадваліся, што кава, выпітая напярэдадні вайны, зьедзены амлет або праведзены з сябрамі час будуць апошнімі мірнымі на доўгі час. Ваенныя абставіны прымушаюць задумацца, асабліва на духоўныя тэмы. За 27 дзён вайны мы можам зрабіць ня меньш за 27 духоўных высноў.

1. Бог не пакінуў Украіну.
2. Малітва за посьпех Узброеных Сіл адказвае на сотні іншых малітоўных просьбаў.
3. Цэрквы жыцьцёва важныя для грамадзтва.
4. Малітвы дзейнічаюць лепш, чым праклён.
5. Зло банальна: забойствы зьдзяйсняюцца рукамі простых людзей.
6. Калі лідэры застаюцца на месцы, у людзей больш душэўнага спакою.
7. Вельмі і вельмі цяжка ісьці на вайну без сям'і.
8. Мы не заўсёды ўмеем вырашаць маральныя дылемы.
9. Многія людзі вераць у хлусню, і часта ў ёй паміраюць.
10. Цяжка застацца ва Ўкраіне, цяжка і паехаць.
11. Ты не ведаеш, што будзе заўтра: рабі сёньня, што можаш.
12. Праўда патрабуе адважнай абароны.
13. Нават адзін забіты – гэта ўжо зашмат.
14. Народ – гэта каманда, а не пасіўныя назіральнікі.
15. Цёмныя часы адкрываюць сьветлых людзей.
16. Калі гучыць сырэна, ты ўжо не думаеш толькі б не я», а молішся за жыцьцё кожнага.
17. Сытуацыя новая, а праблемы старыя.
18. Вайна паказала, хто пабудаваў сваю тэалёгію на пяску, а хто на камені.
19. Занадта шмат інфармацыі не заўсёды добра.
20. Эфектыўны хрысьціянін ня можа заставацца па-за палітыкай.
21. Эмоцыі – Божы дар нам, які дазваляе спасьцігаць рэчаіснасьць.
22. Ніякая рэпарацыя або пакаяньне ня верне мёртвых да жыцьця.
23. Любоў да ворага ня значыць дазволіць яму забіць бліжняга.
24. Надзея, пакладзеная на няверных саюзнікаў, навяртае да Бога.
25. Дзьве сьцяны, два выхады: вайна загартоўвае характар і навыкі ў час цяжкасьці.
26. Прачнуцца – вялікае дабраславеньне.
27. Сапраўдны вораг – д'ябал.

Цалкам можна пачытаць па спасылцы.

А якія духоўныя высновы могуць зрабіць беларусы?