Get Mystery Box with random crypto!

Кіраўнік украінскіх баптыстаў Валеры Антанюк зьвярнуўся да хры | worship.by

Кіраўнік украінскіх баптыстаў Валеры Антанюк зьвярнуўся да хрысьціянаў Беларусі, Расііб Сярэдняй Азіі да імігрантаў з заклікам адрачыся ад расейскіх тэлеканалаў, якія сталі "яшчэ адной "бібліяй" для вернікаў".

Прыводзім урывак:

"Зьвяртаюся да служыцеляў эвангельскіх цэркваў у Расіі, Беларусі, краінах Сярэдняй Азіі і на Каўказе і да тых, хто за апошнія 30 гадоў перасяліўся на амерыканскі кантынент. Верагодна, вы памятаеце часы СССР, перыяд, калі царква мела сілу за жалезнай заслонай супрацьстаяць і перамагаць, час, калі знаходзячыся ў поўнай ізаляцыі хрысціяне ўмелі адрозніць Божую ісціну ад хлусні д'ябла, грэх і святасьць, дабро адрозніць ад зла. Рабілі гэта пасьпяхова без тэлевізара і інтэрнэту. Гэта быў час, калі нават бабулькі-хрысьціянкі ведалі, каму верыць, а каму верыць нельга, што слухаць, а што слухаць не карысна. Ведалі і перамагалі савецкую імпэрыю. Потым прыйшла свабода, час магчымаьсцяў, камунікацыі, эвангелізацыі і час іміграцыі. Падалі Берлінская сцяна і жалезная заслона. Бог здзяйсьняў цуды ў адказ на малітвы сьвятых усяго свету. Мы радаваліся і служылі ўжо ў новых умовах.

Але ўсяго за некалькі дзясяткаў гадоў адбылося нешта трагічнае, сталі глядзець тэлевізар, падключылі інтэрнэт і многія верныя ў мінулым служыцелі страцілі здольнасьць адрозніваць бязбожныя планы сатаны. Д'ябал тым часам пераапранаўся, прыкінуўся абаронцам хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, барацьбітом за мір і мараль і яму паверылі. Паверылі хрысьціяне.
"

Чытаць цалкам тут.