Get Mystery Box with random crypto!

Сігету Мармацыей, Румынія Баптыская царква Сігету «Віфанія» зь | worship.by

Сігету Мармацыей, Румынія
Баптыская царква Сігету «Віфанія» зь першых дзён вайны пачала служыць украінскім бежанцам. Прынесьлі з дамоў адзеньне, матрацы, коўдры і рушнікі. Залю для служэньняў і падвал абсталявалі пад часовае прыстанішча.

Першай з тых, каго тут прытулілі, была жонка украінскага пастара Вося Пацяк. Яна на шостым месяцы цяжарнасьці, займаецца перакладамі для бежанцаў. А муж застаўся ва Ўкраіне.

Мясцовыя хрысьціяне дапамагаюць шукаць жыльлё ў іншых гарадах, аплочваюць беньзін, арганізуюць даезд да Будапешту і Прагі.

Пастар Габрыэль Міхня разам з братамі пачаў вазіць ва Ўкраіну гуманітарны груз. Цэрквы паўночнай Румыніі зьбіраюць і адпраўляюць на мяжу грузавікі з алеем, мукой, вадой і эвагнелізацыйнай літаратурай. Там дапамогу прымаюць украінскія пастары і вязуць у свае гарады.

Габрыэль Міхня кажа: «Надышоў час перайсьці ад пропаведзяў да дзеяньняў. Зараз найлепшы час, каб жыць жыцьцём веры і рабіць дабро, да якога мы ўсе пакліканыя».