Get Mystery Box with random crypto!

Кішанёў, Малдова Пастар Міхай Чысары з кішанёўскай царквы «Воб | worship.by

Кішанёў, Малдова
Пастар Міхай Чысары з кішанёўскай царквы «Вобраз Бога» у першыя дні вайны паехаў у Адэсу, каб вывезьці сябра-мэсіянэра. На мяжы ён асэнсаваў маштаб – вярнуўся дадому, арэндаваў грузавік і – зноў на пагранпераход.

Першымі пасажырамі былі людзі з Туркменістану, Азербайджану і Ірану, студэнты і працоўныя з Адэсы, – узгадвае Чысары. Ён давёз іх да Кішанёва, уладкаваў у будынку царквы і засьведчыў пра Ісуса.
- Ніколі не мог бы ўявіць, што мая царква будзе напалову запоўненая мусульманамі, — кажа пастар.

Цяпер туды прыбываюць у большасьці жанчыны і дзеці з Украіны. Іх чакае ежа, адзеньне, сродкі асабістай гігіены. У будынку царквы няма душавых, таму члены царквы запрашаюць памыцца ў свае дамы.

Служыцелі і прыхаджане арганізуюць і лагістыку тых, хто працягвае свой шлях. Сумеснымі намаганьнямі цэрквы арганізавалі «калідор» для бежанцаў.

Для тых, хто застаецца, у царкве “Вобраз Бога” зрабілі пераклад набажэнства на ўкраінскую мову.