Get Mystery Box with random crypto!

worship.by

Лагатып тэлеграм-канала worshipby — worship.by W
Лагатып тэлеграм-канала worshipby — worship.by
Адрас канала: @worshipby
Катэгорыі: Музыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 387
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал сайта беларускай хрысьціянскай музыкі worship.by
@WorshipbyChatBot для супрацы і зваротнай сувязі

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-07-07 18:20:46
Гэтыя 3 чалавекі напісалі найбольш Біблійных кніг
Anonymous Quiz
44%
Ап. Павал, ап. Ян, Майсей
44%
Ап. Павал, Майсей, Саламон
12%
Ап. Павал, ап. Ян, Лука
52 voters88 views15:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 18:18:25
Як з гебрайскай мовы перакладаецца слова «Алелюя»?
Anonymous Quiz
4%
Госпад выратаваў
92%
Хвала Госпаду
4%
Дзякуй Богу
50 voters84 views15:18
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 18:17:10
Вяртаем нашу рубрыку #WorshipQuiz
83 views15:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 12:08:11 140 гадоў таму дадзены быў Беларусі Пясьняр. 7 ліпеня 1882 году нарадзіўся Іван Дамінікавач Луцэвіч, які адчуў свой прарочы дар і абраў псеўданім Янка Купала (Ян Хрысьціцель).

Як Хрысьціцель рыхтаваў шлях Госпаду, так Купала закладаў падмурак для самасьці і самастойнасьці Беларусі. Ісус казаў пра Яна: «Ён быў сьвечкай, якая гарэла і сьвяціла, а вы хацелі часіну радавацца пры сьвятле ягоным» (Яна 5:35). Як справы Яна Хрысьціцеля засталіся на вякі, так і словы Янкі Купалы актуальныя па сёньня.

Да 140-годзьдзя народнага паэта Беларусі верш Купалы “Для Бацькаўшчыны” на музыку паклаў Аляксандр Віслаўскі. Насалоджвайцеся. І няхай застыўшая жалейка зноў засьпявае на розныя галасы!



85 views09:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 16:39:47 #гісторыясьпева
Рэдкі выпадак, калі кліч "Алелюя!" можна пачуць ня толькі з вуснаў верніка. Знакаміты сьпеў Леанарда Коэна граюць у пераходах, сьпяваюць у кампініях пад гітару, выкарыстоўваюць у фільмах і мультфільмах, а часам выконваюць замест малітвы. Мы вырашылі разабрацца, наколькі хрысьціянскі гэты сьпеў.

Леанард Коэн пісаў "Hallelujah" амаль пяць гадоў. Нічым іншым не мог жыць у гэты час. Шукаў натхненьня і ўдзень, і ноччу. Біўся галавой аб падлогу. Радкі прыходзілі, але ня тыя. Сачыняў — закрэсьліваў. "Усё ж я павінен яго дапісаць," — не здаваўся сьпявак.

Два сшыткі сьпісаў. На выніку атрымалася 80 куплетаў з біблійнымі алюзіямі.

На першым канцэрце Коэн так і сьпяваў "Алелюя" з гісторыямі Давіда і Самсона. Але ўжо наступным выступам абраў іншыя куплеты, і сьпеў атрымаўся сьвецкім. Па словах самога аўтара, ён распавядае пра ўдзячнасьць. І дзякуе ня толькі за добрае, але за ўсё, як пісаў апостал Павал.

Больш за 200 кавераў "Hallelujah" існуе, у тым ліку перакладзеныя на іншыя мовы. Выканаўцы кампануюць розныя варыянты тэксту, то робячы яго больш біблійным, то больш сьвецкім.

У 2013 годзе сьпеў "Алелюя" на беларускую мову пераклаў Андрэй Хадановіч. А цяпер з’явілася версія ад хрысьціянскіх выканаўцаў у перакладзе Жаны Гаўрычэнкавай.

Гэта не кананічны сьпеў праслаўленьня, які ўсё ж бліжэй да канцэртнай сцэны, чым да царквы. Але ў габрэйскага слова "Алелюя" ёсць толькі адзін пераклад — "хвала Госпаду". І няхай яна гучыць у пераходах, маленькіх кампаніях, на вялікіх сьвятах і з экрана тэлевізара. Цяпер — і па-беларуску.



134 viewsedited  13:39
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 11:36:20
МАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬ І ЎКРАІНУ 1.07.22:
1. За перамогу Божай справядлівасьці ва Ўкраіне.
2. За Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзя Лабковіча.
3. За ўсіх беларускіх палітвязьняў і царкву 'Новае жыцьцё'.
4. За агульнанацыянальную малітву за Беларусь.
254 views08:36
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 14:08:59
МАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬ І ЎКРАІНУ 24.06.22:
1. За Божую абарону ўкраінцаў у зоне баявых дзеяньняў.
2. За Уладзімера Мацкевіча, Алену Гнаўк, Кацярыну Андрэеву.
3. За ўсіх беларускіх палітвязьняў і царкву 'Новае жыцьцё'.
4. За беларусаў, якія пакінулі сваю краіну на працягу бліжэйшых двух гадоў.
101 views11:08
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 14:43:40
МАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬ І ЎКРАІНУ 17.06.22:
1. За ўкраінскіх дзяцей, якія апынуліся ў зоне баявых дзеяньняў.
2. За Аляксандра Цымбаліста, Віталя Чычмарова, Андрэя Будая.
3. За ўсіх беларускіх палітвязьняў і царкву 'Новае жыцьцё'.
4. За Божую падтрымку беларускай мовы і культуры.
111 views11:43
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 18:43:16 Доўгачакагае лета крыху бянтэжыць бацькоў. Чым заняць дзяцей? Як не згубіць уплыў? Як абмінуць пасткі, што ім прапануе сьвет?
«Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,»
– кажа Біблія (Філіпянаў 4:6). А мы дадаем: давярайце Госпаду і праслаўляйце Яго разам з дзецьмі.

Мы падрыхтавалі дзіцячы плейліст для вашага дабраславёнага лета.
малітвы і развагі
падтрымка і натхненне
калыханка і, вядома, танцы

Цудоўных канікулаў пад музыку worship.by!


89 views15:43
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 10:45:41
МАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬ І ЎКРАІНУ 10.06.22:
1. За вяртаньне ва Ўкраіну палонных з Азоўсталі.
2. За Міколу Дзядка, Мікіту Емяльянава, Вольгу Залатар.
3. За ўсіх беларускіх палітвязьняў і царкву 'Новае жыцьцё'.
4. За пашырэньне беларускай мовы ў жыцьці эвангельскіх цэркваў у Беларусі.
118 views07:45
Адкрыць / каментаваць