Get Mystery Box with random crypto!

140 гадоў таму дадзены быў Беларусі Пясьняр. 7 ліпеня 1882 год | worship.by

140 гадоў таму дадзены быў Беларусі Пясьняр. 7 ліпеня 1882 году нарадзіўся Іван Дамінікавач Луцэвіч, які адчуў свой прарочы дар і абраў псеўданім Янка Купала (Ян Хрысьціцель).

Як Хрысьціцель рыхтаваў шлях Госпаду, так Купала закладаў падмурак для самасьці і самастойнасьці Беларусі. Ісус казаў пра Яна: «Ён быў сьвечкай, якая гарэла і сьвяціла, а вы хацелі часіну радавацца пры сьвятле ягоным» (Яна 5:35). Як справы Яна Хрысьціцеля засталіся на вякі, так і словы Янкі Купалы актуальныя па сёньня.

Да 140-годзьдзя народнага паэта Беларусі верш Купалы “Для Бацькаўшчыны” на музыку паклаў Аляксандр Віслаўскі. Насалоджвайцеся. І няхай застыўшая жалейка зноў засьпявае на розныя галасы!