Get Mystery Box with random crypto!

Віцебская Вясна

Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна В
Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна
Адрас канала: @vicspring
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 161
Апісанне з канала

Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2021-12-06 20:25:09
Палітвязень Міхаіл Чамурака, які адбываў тры гады «хіміі» ў Ваўкавыску, з'ехаў з Беларусі.

Як паведамлялі праваабаронцы, незадоўга да таго, як пакінуць Беларусь, Чамурака даведаўся, што на яго завялі новую крымінальную справу паводле арт. 130 КК («Распальванне варожасці»).

https://bit.ly/3EtOHrS
42 views17:25
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 13:06:41
"Затуманьваў свядомасць грамадзян". Палітзняволенага блогера Эдуарда Пальчыса будуць судзіць у закрытым рэжыме.

Напачатку суду Палчыс адмовіўся ўставаць і заявіў адвод суддзі. Суддзя Пётр Арлоў хадайніцтва не задаволіў, затое задаволіў хадайніцтва пракурора аб разглядзе справы ў закрытым рэжыме.

https://bit.ly/3ybqTa9
62 views10:06
Адкрыць / каментаваць
2021-12-05 21:35:27
Віцебская міліцыя праз суд хацела ўзмацніць рэжым прэвентыўнага нагляду для былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага – суд адмовіў.

"Наконт рашэння – яно чаканае. Бо я змагаўся, змагаюся і буду змагацца з незаконнымі прысудамі. Усе суддзі, пракуроры і следакі гэта ведаюць", - сказаў Жамчужны.

https://bit.ly/3ooFoE0
122 views18:35
Адкрыць / каментаваць
2021-12-05 19:18:53
Генпракуратура на 6 месяцаў заблакавала сайт арганізацыі «Наш Дом» Вольгі Карач.

Пракуроры ацанілі некаторыя матэрыялы як накіраваныя на распальванне нацыянальнай варожасці або варожасці ў адносінах да грамадзян Расейскай Федэрацыі і яе кіраўніцтва...

https://bit.ly/3y4lGAQ
89 views16:18
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 18:44:32
На фоне ўвядзення заходніх санкцыяў 2-3 снежня ў Віцебску праходзіў 9-ы міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы».

Бізнесоўцы з Нідэрландаў, Швецыі, Нямеччыны, Кітаю нібыта выказалі жаданне інвеставаць у дрэваапрацоўку. Санкцыі могуць перашкодзіць інвестыцыям, сцвярджае эксперт.

https://bit.ly/3G9qesm
108 views15:44
Адкрыць / каментаваць
2021-12-02 11:33:06
"Усяго толькі выехаў на ровары - і цяпер пагражае 7 гадоў калоніі". Гісторыя палітвязня з Віцебску Паўла Сакалова.

"Ведаеце, калі мы размаўлялі з Пашам падчас спаткання, ён сказаў: "Утрымліваючы мяне тут, найбольш балюча яны робяць блізкім". І гэта праўда. Але ўсё, што мне цяпер застаецца, - не апускаць рукі і змагацца за мужа", - кажа жонка.

https://bit.ly/3lsyhc2
73 views08:33
Адкрыць / каментаваць
2021-12-01 18:14:19
«Гаджэты забралі, але яны чыстыя». Міхаіл Жамчужны – пра вобшук і допыт 1 снежня.

«Яны, канечне, разумелі, што з мяне пасля 11 гадоў адседкі нічога не дабʼешся, Пратакол я не падпісваў, паказанні не даваў, так і разышліся»

https://bit.ly/3o9e5xw
18 views15:14
Адкрыць / каментаваць
2021-12-01 14:17:10 Пасля 14.00 на сувязь з праваабаронцамі выйшаў Уладзімір Кійко. Па ягоных словах, да яго прыходзілі з ператрусам, але ён пазбег затрымання і ператрусу. Зараз знаходзіцца на волі. https://bit.ly/3xH3KvF
111 viewsedited  11:17
Адкрыць / каментаваць
2021-12-01 13:49:13 Міхаіл Жамчужны паведаміў у 13.30, што толькі што выйшаў з допыту. У яго прайшоў ператрус. Ён на волі. «Паказанняў ніякіх не даваў. Беражыце сябе. Менск шукае арганізатараў і фінансістаў пратэстаў», - паведаміў Жамчужны. https://bit.ly/3xH3KvF
422 views10:49
Адкрыць / каментаваць
2021-12-01 12:31:13
Ператрусы і затрыманні ў Віцебску 1 снежня. Затрымалі былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага, актывістаў Уладзіміра Кійко і Міколу Качурца.

Інфармацыя абнаўляецца.

https://bit.ly/3xH3KvF
128 views09:31
Адкрыць / каментаваць