Get Mystery Box with random crypto!

Віцебская Вясна

Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна В
Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна
Адрас канала: @vicspring
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 161
Апісанне з канала

Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2021-12-26 13:05:35
Расейскі праваабарончы цэнтр «Мемарыял» прызнаў віцяблянку Яну Пінчук палітзняволенай.

Праваабаронцы патрабуюць адхіліць запыт аб экстрадыцыі Пінчук у Беларусь, неадкладна вызваліць яе і даць часовы прытулак.

https://bit.ly/3qpdurt
49 views10:05
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 18:13:14
Гаспадар БЧБ-хаты Анатоль Каханчык, які адбывае 25 сутак арышту, трапіў у шпіталь.

Ён трымаў сухую галадоўку ў віцебскім ІЧУ, куды яго перавялі з Полацку.

https://bit.ly/3qkdAk5
61 views15:13
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 17:28:45
Пракурор запрасіла для Златы Янукевіч тры гады "хіміі" за счэпку 10 жніўня мінулага года.

Студэнтку БДУ вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядае суддзя Марына Клімчук.

https://bit.ly/3mvxTdk
70 views14:28
Адкрыць / каментаваць
2021-12-23 22:20:42
Віцебскія актывісты Аляксандр Мацяюк і Алег Баразна прызнаныя палітвязнямі.

Іх судзілі па «наркатычным» артыкуле 328. Мацеюку прысудзілі 9 гадоў калоніі, Баразне - 2 гады і тры месяцы.

https://bit.ly/3svoK88
69 views19:20
Адкрыць / каментаваць
2021-12-22 17:14:51
На фоне ганенняў на незалежныя СМІ ў Віцебску праходзіць медыяфорум Беларусі і Расеі.

Стала вядома, што форум часткова фінансуецца з гранту прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна.

https://bit.ly/3EfuyVv
62 views14:14
Адкрыць / каментаваць
2021-12-22 12:35:59
Камітэт супраць катаванняў: бацька і сын Кузнечыкі павінны заставацца пад абаронай урада Швецыі.

Камітэт абавязаў амбасаду Швецыі ў Менску зрабіць неабходныя захады для забеспячэння асабістай недатыкальнасці заяўнікаў, пакуль іх скарга не будзе разгледжаная камітэтам.

https://bit.ly/3qghRoC
75 views09:35
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 18:41:14
Анатоля Каханчыка кінулі за краты на 25 сутак. Ён катэгарычна адмовіўся перафарбоўваць БЧБ-хату.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Анатоль Каханчык абвясціў сухую галадоўку.

https://bit.ly/3mqkKls
9 views15:41
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 14:54:52
Віцяблянку Таццяну Карповіч прызналі палітычнай зняволенай. 24-гадовая дзяўчына была затрыманая ў Менску 17 лістапада 2021 году.

Ёй выставілі абвінавачанне паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»). Нібыта – за перадачу дадзеных супрацоўнікаў МУС, настаўнікаў, суддзяў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі».

https://bit.ly/3sn51HK
37 views11:54
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 13:08:22
Віцебскі абласны суд ліквідаваў грамадскія аб'яднанні чарнобыльцаў і змагароў са СНІДам. Усё робіцца з ініцыятывы ўпраўлення юстыцыі аблвыканкаму.

"Мяне здзіўляе згодніцкая пазіцыя дэпутатаў віцебскіх гарадскога і абласнога Саветаў у сувязі з парушэннем выканкамамі правоў выбарцаў на стварэнне грамадскіх арганізацыяў і ўдзел у іх", - кажа праваабаронца Павел Левінаў.

https://bit.ly/32ebRok
55 views10:08
Адкрыць / каментаваць
2021-12-20 15:16:54
Затрымалі гаспадара БЧБ-хаты Анатоля Каханчыка.

Паведамляецца, што яго затрымалі, калі ён сам пайшоў у аддзяленне міліцыі па позве. Раней Каханчыку пагражалі крымінальнай справай, калі ён не перафарбуе БЧБ-хату ў нейтральныя колеры.

https://bit.ly/3GYmkTt
66 views12:16
Адкрыць / каментаваць