Get Mystery Box with random crypto!

Віцебская Вясна

Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна В
Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна
Адрас канала: @vicspring
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 161
Апісанне з канала

Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2021-11-24 12:48:28
Два гады «хатняй хіміі» за адно слова ў «Аднакласніках».

Мінчанка Таццяна Козак напісала ў каментары слова "свіння", нібыта на адрас ДАІшніка Светлагорскага РАУС Андрэя Баграёнка. Прысуд агучыла суддзя Наталля Бугук.

https://bit.ly/32vRQcL
50 views09:48
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 22:37:26
«Скамячыў гэтае палотнішча і выкінуў яго». Віцябляніна судзяць за здзек над афіцыйным сцягам.

Дзмітрыю Карпінскаму пагражае да 1 года калоніі. Ён прызнаў віну часткова.

https://bit.ly/3FFnZgb
50 views19:37
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 18:21:01
«Жыве Фландрыя!» У тэатры імя Якуба Коласа за гэтую фразу забаранілі спектакль «Ціль».

Прэм'ера адбылася 21 лістапада і была прымеркаваная да 95-годдзя тэатру. Але пасля прэм'еры пастаноўку знялі з рэпертуару.

https://bit.ly/3xhnN3H
146 views15:21
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 16:21:02
Футбольных заўзятараў з Мазыра прысудзілі да пазбаўлення волі.

Суддзя Галіна Кніжонак пакарала Данііла Скіпальскага, Аляксандра Сузько, Паўла Дворака, Аляксандра Цімашэнку пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму, Кірыла Канапацкага пазбаўленнем волі на тры гады і шэсць месяцаў.

https://bit.ly/3oMTNJe
75 views13:21
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 09:39:00
Дубровенская актывістка Наталля Стрэльчанка дамаглася ўстаноўкі пандусу ў судзе, дзе яе неаднаразова судзілі.

Пачала пісаць скаргі яшчэ ў 2019-м. І нарэшце - дабілася. "Вось як сабе шыкоўны рамонт у кабінеце зрабіць – дык на гэта ім і грошай народных не шкада, і жадання не бракуе!"

https://bit.ly/3cJJSyg
52 views06:39
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 18:53:57
Палітзняволенага актывіста з Гомеля Яўгена Маркаўца асудзілі да 1,5 года калоніі за шэсць каментароў у тэлеграм-чатах.

Сярод іх – «Час узгадаць партызанскія традыцыі продкаў, дзейнічаць таемна», «Час замыкаць дротам чыгуначныя шляхі. Калі масава, гэта эфектыўна» ды іншыя.

https://bit.ly/3CK2BV4
58 views15:53
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 12:52:38
Палітвязень Ігар Банцэр выйшаў з ШІЗА, дзе правёў 20 сутак.

У сераду 24 лістапада мае адбыцца суд, які канчаткова вызначыць, ці будзе пакаранне замененае на больш жорсткае і ці адправяць музыку ў калонію.

https://bit.ly/3cCr3gw
73 views09:52
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 19:14:57
На 15 сутак за краты кінулі гаспадара БЧБ-хаты Анатоля Каханчыка.

Чырвоную паласу на ягоным доме замазалі карычневай фарбай.

https://bit.ly/3HAXF8V
17 views16:14
Адкрыць / каментаваць
2021-11-19 22:29:12
Барыс Хамайда: «Мо прынялі мяне за сірыйца ці курда, але ж я ў Віцебску нарадзіўся».

Дысідэнта і найстарэйшага прадстаўніка дэмакратычнага руху ў Віцебску затрымалі і даставілі ў Чыгуначны РАУС на прафілактычную размову. Усе кнігі адабралі, каб праверыць "на наяўнасць экстрэмізму". Хамайду трымалі ў пастарунку больш за тры гадзіны.

https://bit.ly/3Cui8rX
28 views19:29
Адкрыць / каментаваць
2021-11-19 15:45:56
На 2900 рублёў аштрафавалі віцяблянку Александрыну Міхаложыну за графіці «3%» на «Табакерцы».

Такое рашэнне сёння агучыла суддзя Наталля Карабліна. Прысуд не набыў законнай моцы.

https://bit.ly/3DzB0aw
167 views12:45
Адкрыць / каментаваць