Get Mystery Box with random crypto!

Віцебская Вясна

Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна В
Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна
Адрас канала: @vicspring
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 161
Апісанне з канала

Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 11

2021-11-19 10:38:21
У Віцебску зноў судзілі за Пагоню на машыне. Прысуд: 10 сутак арышту. На выхадзе з суду Уладзіслаў Цітоў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

За кратамі яму трэба будзе правесці 7 дзён, бо трое сутак (ад 2-га да 5-га лістапада) ён ужо адбыў у мясцовым ізалятары.

https://bit.ly/3HB8s2L
42 views07:38
Адкрыць / каментаваць
2021-11-18 21:59:39
Улады Браслава закрылі «Майстэрню братоў Лабуць», якая дапамагала інвалідам.

Браты Лабуці вядомыя таксама тым, што цягам колькіх гадоў ладзілі адзіны ў краіне пляжны оўпэн-эйр «Viva Braslav».

https://bit.ly/30EXnfS
100 views18:59
Адкрыць / каментаваць
2021-11-18 11:18:24
Аматара гістарычнай рэканструкцыі асудзілі на 5 сутак арышту за фота ў нямецкай форме - тэатральным касцюме без свастыкі і атрыбутыкі.

Суд палічыў гэта прапагандай фашызму.

https://bit.ly/3qRUDaa
52 views08:18
Адкрыць / каментаваць
2021-11-18 09:28:45
21-гадовую віцяблянку судзяць за «дэструктыўны» надпіс «3%» на шапіку «Табакерка» (арт. 341 КК).

Справу ў судзе Першамайскага раёну разбірае Наталля Карабліна. Дзяўчыне пагражае за «3%» - тры месяцы арышту.

https://bit.ly/3HwN9PI
65 views06:28
Адкрыць / каментаваць
2021-11-17 15:45:25
У Віцебску пачаўся працэс у справе, распачатай за абразу менскай суддзі Вікторыі Шабуні - "ударнага малатка рэжыму".

На першае паседжанне абвінавачаны не змог прыйсці праз хваробу. Зняважаная суддзя Шабуня таксама не з'явілася.

https://bit.ly/3owdZyS
72 views12:45
Адкрыць / каментаваць
2021-11-17 10:27:44
Віцябляніна аштрафавалі на 290 рублёў за графіці на прыпынку.

На судзе высветлілася, што надпісы не мелі палітычнага характару. Рашэнне прымала суддзя Сняжана Кіндзеева.

https://bit.ly/3kHEGiQ
85 views07:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-16 16:40:30
Блогерку Алену Янушкоўскую абвесцілі ў вышук. На яе заведзеная справа за абразу Лукашэнкі.

«Атрымліваецца, што на мяне завялі крымінальную справу за абразу прэзідэнта, хаця я Святлану Ціханоўскую ніколі не абражала, таму гэта хлусня чыстай вады».

https://bit.ly/3FlwUmR
239 views13:40
Адкрыць / каментаваць
2021-11-16 13:39:21
Пагражалі пакінуць на вуліцы да раніцы, каб «нагулялі апетыт»: чым скончылася галадоўка ў камеры №15 у ЦІП на Акрэсціна.

Тым, хто галадаў у камеры, выставілі рахункі за ежу за ўсе дні без выключэнняў.

https://bit.ly/30xvwyw
94 views10:39
Адкрыць / каментаваць
2021-11-16 12:44:35 Па папярэдняй інфармацыі, заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса затрымалі ўчора за тое, што ён перасылаў на Белпошце кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя” Зміцера Лукашука, якую 31 сакавіка гэтага году ўлады прызналі экстрэмісцкай.

Меркавана, Паўла будуць судзіць па арт. 19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna
72 views09:44
Адкрыць / каментаваць
2021-11-15 21:19:41
Віцебскія ўлады ліквідуюць установу, якая займалася сацыялізацыяй дзяцей-сірот.

Сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Свет без сірот» дзейнічае ў Віцебску ад 2013 году.

https://bit.ly/30su8x2
157 views18:19
Адкрыць / каментаваць