Get Mystery Box with random crypto!

Віцебская Вясна

Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна В
Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна
Адрас канала: @vicspring
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 161
Апісанне з канала

Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2021-11-06 11:09:36
Два з паловай гады «хіміі» за абразу двух супрацоўнікаў МУС у «Аднакласніках» прысудзілі 41-гадоваму цесляру Аляксандру Сафонаву.

Аднаго з міліцыянтаў назваў у каменце "ж...пай". Прысуд у Віцебску агучыла суддзя Алена Жук.

https://bit.ly/3kwjc8T
60 views08:09
Адкрыць / каментаваць
2021-11-05 14:29:14
Мастаку-палітвязню Алесю Пушкіну працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 30 студзеня 2022 года

Ён быў затрыманы 30 сакавіка ў весцы Жылічы і абвінавачаны ў "наўмысных дзеяннях, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму" за намаляваны партрэт беларускага антысавецкага партызана пасляваенных часоў.

Падтымаць мастака:
Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну
36 views11:29
Адкрыць / каментаваць
2021-11-05 09:53:14
У Віцебску судзілі Евангельскую Царкву – за гуманітарную дапамогу для інвалідаў і шматдзетных сем'яў, якую атрымалі са Швецыі.

Мытнікі хацелі прыцягнуць абшчыну да адказнасці па ч.3 арт. 15.5 КаАП («Падаванне недакладных звестак аб таварах»). Суддзя справу скасаваў.

https://bit.ly/3wvOzVT
78 views06:53
Адкрыць / каментаваць
2021-11-04 10:36:34
Беларуску Яну Пінчук затрымалі ў Пецярбургу па запыце беларускіх спецслужбаў. Яна пад вартай.

У Беларусі на яе завялі крымінальную справу (арт. 130 і 361-1 КК), нібыта адміністравала канал «Віцебск 97», прызнаны "экстрэмісцкім".

https://bit.ly/3nT0hWB
47 views07:36
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 22:39:02
Два з паловай гады «хіміі» запрасіла пракуратура за абразу двух міліцыянтаў.

Абвінавачаны 41-гадовы цясляр Аляксандр Сафонаў. А адзін з «пакрыўджаных» – той самы даішнік з Ганцавічаў Ігар Вольніч.

https://bit.ly/3mJMQsJ
54 views19:39
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 11:06:55
На Полаччыне пераследуюць за рэпосты.

Пакараны гаспадар БЧБ-хаты Анатоль Каханчык, чакае суду прафсаюзны лідар Віктар Стукаў.

https://bit.ly/3pYwP3X
115 views08:06
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 20:54:29
Праваабаронца Павел Левінаў дамагаецца ў судзе, каб «журналісцкія опусы» Азаронка прызналі экстрэмісцкімі.

Але суд справу распачынаць не спяшаецца, бо лічыць, што Левінаў «не зʼяўляецца субʼектам супрацьдзеяння экстрэмізму».

https://bit.ly/3mwSSwE
53 views17:54
Адкрыць / каментаваць
2021-10-31 16:50:50
Палітвязня Ігара Банцэра вярнулі з калоніі на «хімію»: пракурор апратэставаў рашэнне суду.

Банцэра не павінны былі судзіць па артыкуле «замена пакарання на больш жорсткае». Аднак чамусьці судзілі.

https://bit.ly/3CvOaow
94 views13:50
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 11:34:28
Кіраўніка габрэйскай грамады ў Віцебску Міхаіла Томчына датэрмінова вызвалілі ад пакарання.

Быў асуджаны ў снежні 2019-га ў «справе фармацэўтаў» на тры гады «хатняй хіміі». Прызнаны вінаватым у дачы хабару (арт. 431 КК).

https://bit.ly/3mrYXKy
92 views08:34
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 19:48:17
Працяг гісторыі пра налепку на машыне прафсаюзнага лідара з Наваполацку Вадзіма Міхайлава.

Спачатку яго аштрафавалі на 100 базавых, потым пракурор апратэставаў рашэнне і аблсуд адправіў справу на новы разбор. Па-новаму - Міхайлаву далі 15 сутак, якія ён сёння абскардзіў у аблсудзе. Падрабязней:

https://bit.ly/3jRez8K
86 views16:48
Адкрыць / каментаваць