Get Mystery Box with random crypto!

Віцебская Вясна

Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна В
Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна
Адрас канала: @vicspring
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 161
Апісанне з канала

Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-01-05 19:45:31
Аршанца Сяргея Парфяненкава асудзілі на 2,5 года «хіміі» за абразу супрацоўніка ДАІ (арт. 369 КК). Напісаў у каментары слова "мразь".

Рашэнне аб пакаранні прымаў суддзя Дзмітрый Разумовіч.

https://bit.ly/3JJPcBm
64 views16:45
Адкрыць / каментаваць
2022-01-04 16:31:51
Лукашэнка звольніў 5 суддзяў у Віцебскай вобласці, некаторых – з уласнага жадання. Напрыклад, Андрэя Шыдлоўскага, якому журналіст "Белсату" пасля працэсу над ім падарыў антыўтопію Орўэла "1984". Можа, прачытаў?..

А вось некаторыя суддзі пайшлі на павышэнне...

https://bit.ly/3FVCQ6O
52 views13:31
Адкрыць / каментаваць
2022-01-04 13:29:52
«Бязглуздзіца і невядомасць». 68-гадовую палітзняволеную Эму Сцепулёнак перавялі ў СІЗА-2 Віцебску.

Былая настаўніца з Мёраў засталася адна ў Беларусі. Вельмі патрэбная падтрымка лістамі! Яе абвінавачваюць па арт. 130 і 369 КК (справа Зельцара).

https://bit.ly/3JDSKF2
26 views10:29
Адкрыць / каментаваць
2022-01-04 12:15:11
У снежні паводле "пратэставых" артыкулаў у Віцебскай вобласці было асуджана 12 чалавек. Ва усёй Беларусі - як мінімум, 210 чалавек.

Агулам тэрмін пакаранняў склаў 284 гады і 6 месяцаў!!! Толькі ў снежні 2021-га. Такую статыстыку падае ПЦ "Вясна".

https://bit.ly/3ENkNOB
35 views09:15
Адкрыць / каментаваць
2022-01-03 14:22:53
#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

Алесь Бяляцкі, Леанід Судаленка і Марфа Рабкова даслалі віншавальныя паштоўкі: «Няхай назаўжды ад нас сыходзіць Карона і ў краіну вяртаецца канстытуцыйная законнасць. Усё іншае беларусы здабудуць сабе самі»;

Таксама Леанід Судаленка чакае разгляду апеляцыйнай скаргі ў судзе, які прызначаны на 14 студзеня, і «маральна гатовы да любога павароту падзей»: «Жыву апеляцыяй, хаця, гледзячы на апошнія выракі, думаю, што і мой «бязмежны» акт правасуддзя зацвердзяць. Значыць, напрыканцы студзеня паеду ў лагер. Куды не ведаю, але гэта і не важна. Усё, што важна, ад мяне не залежыць, як і ад усіх нас»;

Уладзь Лабковіч апісвае свае музычныя захапленні і просіць дасылаць яму вершы, тэксты песен і цікавыя пераклады на беларускую мову: «Вы нават не ўяўляеце, што мне тут даводзіцца слухаць. У нас тут толькі тэлевізар, і я нават ня ведаў, што такая музыка існуе. Рэп — гэта жах жахлівы. А вось панк мне падабаецца, але такі стары олдскульны».
13 views11:22
Адкрыць / каментаваць
2021-12-30 18:51:34
«Вясна» будзе вечна» – матэрыялы праваабаронцаў-вясноўцаў прызналі экстрэмісцкімі. Што для іх зменіцца?

Каментар праваабаронцы Паўла Сапелкі:

https://bit.ly/3HtCpkB
49 views15:51
Адкрыць / каментаваць
2021-12-29 09:52:00
З віцебскай калоніі «Віцьба-3» выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Дземух.

22-гадовы хлопец знаходзіўся ў няволі амаль 15 месяцаў. Быў асуджаны на паўтара года зняволенння паводле арт. 342 КК.

https://bit.ly/3JqePXr
41 views06:52
Адкрыць / каментаваць
2021-12-27 18:34:00
Барыса Хамайду зноў затрымлівалі: супрацоўнікі МУС забралі ў яго 12 кніг.

Хамайда падлічыў, што ў Чыгуначным РАУС Віцебску ляжаць ужо 25 кніжак, адабраных у яго падчас затрыманняў...

https://bit.ly/3FzKenY
45 views15:34
Адкрыць / каментаваць
2021-12-27 17:03:26
Віцебская пракуратура і ўпраўленне ДВП МУС адмовіліся рэагаваць на парушэнні правоў палітвязня Валадара Цурпанава, які адбывае пакаранне ў калоніі Віцьба-3 пад Віцебскам.

Да палітвязня не даходзяць лісты і бандэролі, яго пазбавілі права на доўгатэрміновае спатканне.

https://bit.ly/3HgvRFS
55 views14:03
Адкрыць / каментаваць
2021-12-26 18:34:51
Анатоль Каханчык: "Я ў шпіталі, адміністрацыя ІЧУ афіцыйна зняла з мяне арышт".

Але адміністрацыйная справа за расфарбоўку хаты ў бел-чырвона-белыя колеры і прысуд па ёй (25 сутак) не спыненыя. Анатоль Каханчык трымаў у віцебскім ІЧУ сухую галадоўку.

https://bit.ly/3H7AfXm
51 views15:34
Адкрыць / каментаваць