Get Mystery Box with random crypto!

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронц | Віцебская Вясна

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

Алесь Бяляцкі, Леанід Судаленка і Марфа Рабкова даслалі віншавальныя паштоўкі: «Няхай назаўжды ад нас сыходзіць Карона і ў краіну вяртаецца канстытуцыйная законнасць. Усё іншае беларусы здабудуць сабе самі»;

Таксама Леанід Судаленка чакае разгляду апеляцыйнай скаргі ў судзе, які прызначаны на 14 студзеня, і «маральна гатовы да любога павароту падзей»: «Жыву апеляцыяй, хаця, гледзячы на апошнія выракі, думаю, што і мой «бязмежны» акт правасуддзя зацвердзяць. Значыць, напрыканцы студзеня паеду ў лагер. Куды не ведаю, але гэта і не важна. Усё, што важна, ад мяне не залежыць, як і ад усіх нас»;

Уладзь Лабковіч апісвае свае музычныя захапленні і просіць дасылаць яму вершы, тэксты песен і цікавыя пераклады на беларускую мову: «Вы нават не ўяўляеце, што мне тут даводзіцца слухаць. У нас тут толькі тэлевізар, і я нават ня ведаў, што такая музыка існуе. Рэп — гэта жах жахлівы. А вось панк мне падабаецца, але такі стары олдскульны».