Get Mystery Box with random crypto!

Віцебская Вясна

Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна В
Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна
Адрас канала: @vicspring
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 161
Апісанне з канала

Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 20

2021-09-18 12:20:40
Далучайся да кампаніі #FreeViasna і падтрымай зняволеных праваабаронцаў!

На дадзены момант за кратамі знаходзяцца сем «вясноўцаў», у тым ліку старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі і ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч.

https://bit.ly/3hKh6Rn
69 views09:20
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 20:23:08
Адзін з самых жорсткіх палітычных прысудаў у Віцебску вынес сёння суддзя Міхаіл Юрчанка. 9 гадоў і 15 сутак калоніі ўзмоцненага рэжыму для віцябляніна Сяргея Думавы. Глядзіце, за што.

Падчас вынясення прысуду суддзя Юрчанка забараніў не толькі фатаграфаваць, але нават весці запіс на дыктафон...

https://bit.ly/3zkZLEu
217 views17:23
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 10:45:43
Віцебскі суд завяршыў вывучаць матэрыялы справы Алега Баразны і Аляксандра Мацеюка.

Іх абвінавачваюць паводле ч.3 арт. 328 КК («Незаконны абарот наркатычных сродкаў»), а Мацеюка – і паводле ч. 2 арт. 332 КК («Арганізацыя альбо ўтрыманне прытонаў для ўжывання наркотыкаў»).

https://bit.ly/2YZFMyt
131 views07:45
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 19:17:31
Навапалачаніна Яўгена Харашкевіча асудзілі на 4 гады калоніі. Суд над ім быў закрытым.

На абвяшчэнне прысуду бацькі Яўгена прынеслі ў залу фотаздымкі яго трохмесячнай дачкі Міланы, якая нарадзілася пакуль ён знаходзіўся за кратамі...

https://bit.ly/3tLT1y5
1.3K views16:17
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 15:18:34
Сярод памілаваных — палітзняволеная медсястра з Віцебска Юлія Кашаверава, якую асудзілі да 1,5 года калоніі

Праваабаронцам стала вядома, што памілавалі таксама Юлію Кашавераву. Яе абвінавацілі па ч.1 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) за тое, што яна падчас мірнай акцыі пратэсту 4 кастрычніка мінулага году сарвала маску і галаўны ўбор з супрацоўніка МУС і ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе. На судзе яна не адмаўляла, што пасля таго, як ёй не далі аказаць дапамогу пацярпеламу, не стрымалася і нанесла тры ўдары па задніх дзвярах міліцэйскага мікрааўтобуса. Пракурор прасіў пакараць яе шасцю гадамі калоніі, але ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 23 лютага яе асудзілі да 1,5 года калоніі.

За кратамі медсястра знаходзілася амаль 11 месяцаў. Юлія адбывала пакаранне ў жаночай гомельскай калоніі №4.

Такім чынам, праваабаронцам «Вясны» вядома пра дзевяць з трынаццаці памілаваных. Усе яны прызнаныя палітзняволенымі.
84 views12:18
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 14:55:59
Дырэктара віцебскага прадпрыемства Уладзіміра Пунько кінулі на 20 сутак за краты за БЧБ-сурвэтку ў аўтамабілі.

Мужчыну ўзялі пад варту на выхадзе з судовай залы. Суддзя – Алена Цыганкова.

https://bit.ly/3hzDj4b
3.6K views11:55
Адкрыць / каментаваць
2021-09-15 23:57:12
Лекару Віталю Савіцкаму прысудзілі 7 сутак арышту за перапост матэрыяла пра сям'ю забітага Аляксандра Тарайкоўскага.

Проста ў зале суду Віталь абвясціў галадоўку.

https://bit.ly/3hDQqlc
35 views20:57
Адкрыць / каментаваць
2021-09-15 19:34:16
Абласны суд «зачысціў» яшчэ тры недзяржаўныя арганізацыі ў Віцебску: турклуб, клуб аўтааматараў і арганізацыя, якая садзейнічала развіццю экатурызму - ліквідаваныя.

https://bit.ly/3ltSu0c
104 views16:34
Адкрыць / каментаваць
2021-09-15 17:54:47 У Кіеве, Варшаве і Вільне далучайцеся да акцыі салідарнасці з затрыманымі правабаронцамі "Вясны"

На 17 верасня ў гарадах розных краін прызначаныя акцыі салідарнасці #FreeViasna з праваабаронцамі "Вясны", якія ў дадзены момант знаходзяцца за кратамі. Гэта старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзь Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка, валанцёры Андрэй Чапюк і Таццяна Ласіца.

Шмат год яны дапамагалі людзям адстойваць і абараняць іх правы і грамадскія інтарэсы, а цяпер падтрымка патрэбная ім самім!

17 верасня запрашаем далучацца:

Кіеў (Украіна) у 10.00 на пешаходным мосце над Алеяй Герояў Нябеснай Сотні.
"Цэнтр грамадзянскіх свабод" ладзіць акцыю #FreeViasna у межах кампаніі #BelarusWatch: украінскія праваабаронцы нагадаюць пра гісторыі барацьбы "вясноўцаў" за правы чалавека ў Беларусі і выступяць у падтрымку ўсіх беларусаў, якія сёння знаходзяцца ў зняволенні з-за палітычнага пераследу.

Варшава (Польшча) у 18.00 Беларускі Дом у Варшаве запрашае збірацца на акцыю каля помніка Мікалаю Каперніку (ulica Krakowskie Przedmieście).

Вільня (Літва) у 18.00 распачнецца акцыя #FreeViasna на Лукішскай плошчы (Lukiškių g.).

Прыходзь і выкажы салідарнасць з нашымі зняволенымі "вясноўцамі"!
35 views14:54
Адкрыць / каментаваць
2021-09-14 21:04:52
Жонку стачкамаўца «Нафтану» Юлію Маліноўскую аштрафавалі на 6670 рублёў. Яна правяла ў ізалятары 5 сутак.

Рашэнне аб штрафе прымала суддзя Зінаіда Балаболава (арт. 24.23 і 19.11 КаАП). Юлію таксама абвінавачваюць у перапосце навіны "Белсату".

https://bit.ly/3nudruw
45 views18:04
Адкрыць / каментаваць