Get Mystery Box with random crypto!

Віцебская Вясна

Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна В
Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна
Адрас канала: @vicspring
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 161
Апісанне з канала

Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 18

2021-09-30 15:01:37
Леанід Судаленка з-за кратаў: «Застаюся з галоўным — сваім сумленнем і праўдай»

Палітзняволены праваабаронца Леанід Судаленка падзяліўся ў лісце думкамі пра сваё зняволенне:

"Я уже потерял и потеряю на будущее время свободу, но остаюсь с главным — своей совестью и Правдой. А с ними любые испытания не страшны. Всё проходит и это пройдет. Я двадцать лет занимался защитой прав других людей и в страшном сне не мог представить, что эту помощь превратят в криминал».

Працягвайце падтрымліваць праваабаронцаў лістамі салідарнасці:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
56 views12:01
Адкрыць / каментаваць
2021-09-29 20:24:17
29 верасня ў кіеўскім «Цэнтры грамадзянскіх свабод» прайшла сустрэча, прысвечаная палітычным зняволеным у Беларусі.

Распавялі, як і чым можна падтрымаць палітвязняў у Беларусі.

https://bit.ly/3AVa03Z
84 views17:24
Адкрыць / каментаваць
2021-09-29 20:18:09
Палітвязня Ігара Банцэра на 1 месяц і 25 дзён кінуць на зону.

Меру пакарання змячніў яму суддзя Дзяніс Аляксеенка. Зараз Банцэр у віцебскім СІЗА-2.

https://bit.ly/3zN7YBu
82 views17:18
Адкрыць / каментаваць
2021-09-28 14:16:20
Юліі Алейнік, адлічанай з ВДУ за надпіс «БЧБ Жыве», прысудзілі 2610 рублёў штрафу (арт. 341 КК).

Такое рашэнне 28 верасня прыняла суддзя Сняжана Кіндзеева (на фота).

https://bit.ly/3ARnttr
26 views11:16
Адкрыць / каментаваць
2021-09-27 21:25:39
У Беларусі +6 новых палітвязняў.

Гэта Мікіта Зімін, Дзяніс Лазоўскі, Алег Буйкевіч, Алег Хічоў, Яўген Крачкоўскі і Сяргей Думава.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі bit.ly/39GIf33

Спіс усіх палітвязняў Беларусі bit.ly/306kkW9
49 views18:25
Адкрыць / каментаваць
2021-09-27 19:43:09
19-гадовую Юлію Алейнік адлічылі з віцебскага «худграфу» і судзяць за надпіс «БЧБ Жыве!» на каналізацыйным калектары (арт. 341 КК).

Прычыніла шкоду аж на 28 рублёў 17 капеек! Справу разглядае суддзя Сняжана Кіндзеева.

https://bit.ly/3i7d5qf
231 views16:43
Адкрыць / каментаваць
2021-09-27 14:02:42
Улады РФ перадалі стачкамаўца з Наваполацку беларускім спецслужбам. Аляксандр Капшуль знаходзіцца зараз у менскім СІЗА КДБ.

Праваабаронцы паведамляюць, што ў СІЗА КДБ і гомельскім СІЗА-3 знаходзяцца 13 чалавек, затрыманых па справе «Рабочага руху».

https://bit.ly/39CVVfw
108 views11:02
Адкрыць / каментаваць
2021-09-26 14:18:03
Жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага атрымала першы ліст ад мужа з-за кратаў

Паводле Наталлі Пінчук, Бяляцкі піша, што ў яго ўсё нармальна, перадае ўсім прывітанне і распавядае, што цяпер чытае кнігу Харукі Марукамі «Паляванне на авечак».

Нагадаем: учора Алесю Бяляцкаму споўнілася 59 гадоў.

Крыніца: @viasna96
Фота: Facebook
95 views11:18
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 21:23:51
Бракуе грошай, здымаюць на камеру, раздзяваюць. Як «палітычным» ускладняюць жыццё на «хіміі».

«Ты падмятаеш, а над табой стаяць з камерай і здымаюць. Гэта ня вельмі прыемна. Здымаюць, каб вывесці на правакацыю. Калі выведуць «на нервы», у іх будзе доказ: «Вось ён так сябе паводзіць!»

https://bit.ly/3kDGDxn
141 views18:23
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 15:36:41
25 верасня зняволены старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі адзначыць Дзень народзінаў

Алесь Бяляцкі — заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) з 2007 па 2016 гг. Заўтра, 25 верасня, праваабаронца адзначыць сваё 59-годдзе за кратамі.

Мы заклікаем павіншаваць палітзняволенага Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў, а таксама прапануем напісаць яму адкрыты ліст з віншаваннямі, які мы паспрабуем перадаць яму і апублікуем на сайце ці ў сацсетках.

Нагадаем, старшыню «Вясны» затрымалі 14 ліпеня 2021 года. Бяляцкаму прад'яўленныя абвінавачванні ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), і ўхіленні ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК). Праваабаронца ўтрымліваецца пад вартай ужо 73 дні.

Павіншаваць Алеся:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
68 views12:36
Адкрыць / каментаваць