Get Mystery Box with random crypto!

Віцебская Вясна

Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна В
Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна
Адрас канала: @vicspring
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 161
Апісанне з канала

Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 21

2021-09-14 20:09:08
Улады ліквідуюць культурніцкую установу «Віцебск для мяне». Хто не любіў хадзіць на імпрэзы Vitebsk4Me? Іх ведалі ўсе ў горадзе Шагала.

Спадзяемся, гэтае "закрыццё" ніяк не паўплывае на якасць крэтыву, якім маладзёны будуць дзяліцца з намі. Так?..

https://bit.ly/3ErSUNk
54 views17:09
Адкрыць / каментаваць
2021-09-14 14:41:18
«Каб мы ведалі, што гэта зацягнецца надоўга...» Ужо год, як бацька і сын Кузнечыкі жывуць у шведскай амбасадзе ў Менску

https://bit.ly/3Cd53DY
45 views11:41
Адкрыць / каментаваць
2021-09-13 19:21:34
Віцябляніна Амаду Радрыгеса судзяць за тату «A.C.A.B» на назе: гэта абрэвіятура фразы «all cops are bastards». Міліцыянты пакрыўдзіліся.

Мужчыне пагражае арышт.

https://bit.ly/2XpoHNY
254 views16:21
Адкрыць / каментаваць
2021-09-13 10:31:46 «Што б ні было, гэта не назаўжды».

Таццяна – маці палітвязня Аляксандра Францкевіча, актывіста анархісцкага руху, ён абвінавачваецца адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Ужо больш за год Аляксандра трымаюць на Валадарцы – без суда і спатканняў з маці. Яна кажа, што цяпер лягчэй, чымся ў 2010-м…

Падтрымаць маці палітзняволенага можна:
пераводам на картку «Альфа-Банку»: 4585 2200 1240 9560.

Напісаць ліст палітычнаму вязню:
Аляксандру Уладзіміравічу Францкевічу , СІЗА № 1, вул. Валадарскага, 2, кам. 12, 220030, г. Менск.

https://bellsat.eu/news/12-09-2021-u-2010-m-bylo-tsyazhej-matsi-anarhista-alyaksandra-frantskevicha-ne-bachyla-syna-uzho-13-mesyatsau/

Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
46 views07:31
Адкрыць / каментаваць
2021-09-13 09:33:42
«Аж да Лукашэнкі будзем пісаць!» Дырэктара прадпрыемства асудзілі ў Віцебску на тры гады «хіміі» за «стойку з кулакамі» перад супрацоўнікамі М УС.

Рашэнне прымала суддзя Наталля Карабліна.

https://bit.ly/3hoqaLy
59 views06:33
Адкрыць / каментаваць
2021-09-12 22:11:31
Вайсковага пенсіянера Сяргея Купрэшына з Пастаў прызналі палітвязнем. Яму прысудзілі 3 гады калоніі за лісты пракурору і дымавы порах, якія знайшлі пры ператрусе.

Тры гады строгага рэжыму паводле арт. 295 КК - гэта занадта, сцвярджаюць парваабаронцы.

https://bit.ly/3k4ZeSx
48 views19:11
Адкрыць / каментаваць
2021-09-12 11:52:11
Назваў Лукашэнку "дэбілам". Суд Мёрскага раёну прысудзіў мужчыне паўтара года калоніі агульнага рэжыму, прызнаўшы вінаватым у "абразе прэзідэнта" (арт. 368 КК).

Абвінавачаны быў узяты пад варту ў зале суду.

https://bit.ly/38Y3ayn
88 views08:52
Адкрыць / каментаваць
2021-09-11 13:57:07
Затрымалі траіх віцяблян, якія нібыта аблілі чырвонай фарбай «міліцэйскія» банеры. Прайшлі ператрусы.

Двое з затрыманых - Святлана Гуркоўская і Арцём Латышаў - кінутыя ў ІЧУ. На віцяблян завялі крыміналку - паводле арт. 341 КК.

https://bit.ly/3lc61cF
103 views10:57
Адкрыць / каментаваць
2021-09-10 20:14:16
«Беларусбанк» дамагаецца банкруцтва віцебскага прадпрыемства «Сцяг Індустрыялізацыі». Запазычанасць - 3 млн. рублёў.

Але дырэктарка аб'яднання «Віцебскпрам» Каралёва прыгразіла банку... масавымі акцыямі пратэсту.

https://bit.ly/3hmXT7R
152 views17:14
Адкрыць / каментаваць
2021-09-10 14:03:05
Аказалася, дырэктара СШ №44 Віцебску Сяргея Піталенку звольнілі «за канцэртную дзейнасць у працоўны час».

Экс-дырэктар пакуль без працы. У жніўні 2020-га яго змусілі фальшаваць пратаколы выбараў.

https://bit.ly/38VvrW9
121 views11:03
Адкрыць / каментаваць