Get Mystery Box with random crypto!

Віцебская Вясна

Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна В
Лагатып тэлеграм-канала vicspring — Віцебская Вясна
Адрас канала: @vicspring
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 161
Апісанне з канала

Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 22

2021-09-09 11:57:37
46-гадовы Аляксандр Васейкін з Віцебску "абразіў" даішніка на старонца Вольгі Карач у "Аднакласніках".

9 верасня агучылі прысуд: два з паловай гады "хатняй хіміі" (арт. 369). Суддзя - Міхаіл Юрчанка.

https://bit.ly/3nfWNhX
372 views08:57
Адкрыць / каментаваць
2021-09-08 18:18:34
Віцебскі абласны суд ліквідаваў аршанскае моладзевае аб'яднанне «Звяз».

Нібыта ад 2018 году абʼяднанне не падавала ў орган рэгістрацыі штогадовую інфармацыю аб працягу сваёй дзейнасці, колькасці сябраў і звестак аб праведзеных імпрэзах.

https://bit.ly/3hesTaa
62 views15:18
Адкрыць / каментаваць
2021-09-07 15:12:00
У Віцебску пачаўся працэс над Алегам Баразной і Аляксандрам Мацеюком.

Абвінавачанні па двух "наркатычных" артыкулах КК - 328 і 332. Але няма сумненняў, што пільная ўвага да прыватнага жыцця актывістаў была звязаная з іх палітычнай актыўнасцю.

https://bit.ly/3n9j40R
66 views12:12
Адкрыць / каментаваць
2021-09-06 21:44:53
«Прыняў стойку са сціснутымі кулакамі». У Віцебску за гвалт над міліцыянтамі судзяць дырэктара прадпрыемства. Гэта крымінальная справа (арт. 364 КК).

Па факце - ніякага гвалту ў дачыненні супрацоўнікаў МУС не было. Апроч - стойкі.

https://bit.ly/2WPAQv7
71 views18:44
Адкрыць / каментаваць
2021-09-06 14:18:52
«Справакавалі на прыбіранне памяшкання». Палітвязню Ігару Банцэру дадалі яшчэ 10 сутак ШІЗА.

Жамчужны: "Могуць правакаваць і на прыборку «парашы», што зусім непрымальна. Ад гэтага адмаўляюцца адразу"

https://bit.ly/3tgJkaK
76 views11:18
Адкрыць / каментаваць
2021-09-04 22:02:54
Актывіста Вадзіма Міхайлава затрымалі ў Наваполацку 3 верасня за налепку з Пагоняй. З пастарунку ён не выйшаў. Суд мае адбыцца 6 верасня.

Вадзім Міхайлаў намеснік старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу (БНП) на ААТ "Нафтан".

https://bit.ly/3BEotkL
165 views19:02
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 23:11:23
Вахцёрку інтэрната асудзілі на паўтара года «хіміі» – абразіла ў Instagram сяржанта міліцыі Віталя Шнявіна, які падчас мірных маршаў у Віцебску распыляў газ на пратэстоўцаў.

Пракурор Антон Гарохаў прасіў для жанчыны тры гады.

https://bit.ly/3yDbnCk
98 views20:11
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 14:35:44
Палітзняволенай Юліі Кашаверавай не задаволілі просьбу аб памілаванні.

Як паведаміў бацька Юліі, прашэнне аб памілаванні напісала ейная бабуля. Але да гэтага было прашэнне праз "Круглы стол" Васкрасенскага.

https://bit.ly/3yEHgdH
43 views11:35
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 11:35:15
Суд па справе праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенкі зрабілі закрытым.

Па справе было апытана больш за 200 сведак, а матэрыялаў - 77 тамоў.

https://bit.ly/38FdwmC
58 views08:35
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 10:37:26
Перадачы для вязняў: практычны дапаможнік ад "Вясны".

Якія перадачы бываюць, як перадаць, што можна і чаго нельга перадаваць.

https://bit.ly/3h0QStf
61 views07:37
Адкрыць / каментаваць