Get Mystery Box with random crypto!

Сярод памілаваных — палітзняволеная медсястра з Віцебска Юлія | Віцебская Вясна

Сярод памілаваных — палітзняволеная медсястра з Віцебска Юлія Кашаверава, якую асудзілі да 1,5 года калоніі

Праваабаронцам стала вядома, што памілавалі таксама Юлію Кашавераву. Яе абвінавацілі па ч.1 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) за тое, што яна падчас мірнай акцыі пратэсту 4 кастрычніка мінулага году сарвала маску і галаўны ўбор з супрацоўніка МУС і ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе. На судзе яна не адмаўляла, што пасля таго, як ёй не далі аказаць дапамогу пацярпеламу, не стрымалася і нанесла тры ўдары па задніх дзвярах міліцэйскага мікрааўтобуса. Пракурор прасіў пакараць яе шасцю гадамі калоніі, але ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 23 лютага яе асудзілі да 1,5 года калоніі.

За кратамі медсястра знаходзілася амаль 11 месяцаў. Юлія адбывала пакаранне ў жаночай гомельскай калоніі №4.

Такім чынам, праваабаронцам «Вясны» вядома пра дзевяць з трынаццаці памілаваных. Усе яны прызнаныя палітзняволенымі.