Get Mystery Box with random crypto!

Staselka

Лагатып тэлеграм-канала staselkakir — Staselka S
Лагатып тэлеграм-канала staselkakir — Staselka
Адрас канала: @staselkakir
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Падпісчыкі: 219
Апісанне з канала

Гісторыі ад пісьменніка Кірыла Стаселькі * Падтрымаць новыя праекты на Patreon: www.patreon.com/Staselka

Ratings & Reviews

1.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

3


Апошнія паведамленні 2

2021-08-24 12:46:21 Трошкі пра аналогіі. Калі суп з курыцы ці іншая страва з курыным мясам з’явіліся ў выніку смерці некалі жывой курыцы, у дзяцінстве мне падавалася, што гэткая ж логіка распаўсюджваецца і на іншыя прадукты. Менавіта таму я доўга дабіваўся ў цёткі, якая купіла пончыкі, якую жывёлу прыйшлося забіць, каб атрымалася гэтая смачная рэч.
54 views09:46
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 19:43:02 Маю кнігу "Пімкі" ужо намінавалі на некалькі літаратурных прэмій (Цёткі, Гедройца і інш.). Адна з іх з'яўляецца чытацкай.

Каб падтрымаць кнігу "Пімкі", дастаткова напісаць адпаведны каментар пад пастом: https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=995785554567440&id=100024080144452

Засталося некалькі дзён, каб прагаласаваць!
41 views16:43
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 17:34:17 Амністыя або сансара рэпрэсій

Давялося выпусціць Х, бо ўжо не было каму арыштаваць Y і Z, якія арыштавалі Г і Б, якія дагэтуль арыштавалі N, Q і самога Х.
67 views14:34
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 12:10:15 Згодна афіцыйнаму дыскурсу, рэвалюцыя гэта ўсё ж «добра» ці «дрэнна»?

Напісаў тэкст пра тое, як можа на постсавецкай прасторы спалучацца сакралізацыя бальшавіцкай і кубінскай рэвалюцыі з дэманізацыяй грузінскай і украінскай?

Амбівалентнасць рэвалюцыі: https://budzma.by/news/ambivalentnasts-revalyutsyi.html

#Нататкі14_07
329 viewsedited  09:10
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 20:17:01 Раніцай, перад тым, як ісці ў дзіцячы садок, я ляжаў на канапе і глядзеў ранішнюю праграму а ля «Добрай раніцы», пакуль збіраліся бацькі. Па тэлевізары гаварылі: «У гэты дзень нарадзіўся вядомы/ знакаміты/ папулярны спявак/ дзеяч/ навуковец...» А я думаў: «Як жа так можа быць?! Толькі сёння нарадзіўся — і ўжо вядома, што ён вялікі ці знакаміты?!». Такая антыўтапічная наканаванасць здзіўляла мяне, не вельмі падабалася і трошкі палохала.

#МаленькіЯ
57 views17:17
Адкрыць / каментаваць
2021-08-10 16:11:42 У грамадскім транспарце

Штурхнула некага локцем, абагнала двух маладых і аднаго дзеда. Старая так хутка бегла, каб заняць вольнае месца, што стала відавочна: магла б і стоячы ехаць.
67 viewsedited  13:11
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 12:40:47 1918/2021

Ягоны дзед прайшоў дзве рэвалюцыі. У першую захапілі тэлеграф, а ў другую — Тэлеграм.
80 views09:40
Адкрыць / каментаваць
2020-11-24 17:10:00 Кнігу “Пімкі” ўжо прывезлі з Вільні ў Мінск! Абставіны ў краіне не дазваляюць зладзіць традыцыйную вялікую прэзентацыю ці аўтограф-сесію з гасцямі, выступамі, чытаннямі і гульнямі.

Таму пакуль хацеў бы Вас запрасіць у краму выдавецтва “Галіяфы” (Мінск, вул. Няміга, 3, цокальны паверх, пав. 47.) 28-га лістапада (субота) з 16:00 да 19:00, каб забраць па перадзамове і краўдфандынгу або набыць кнігу, падпісаць яе, проста сустрэцца ды паразмаўляць.

У гэты час я буду чакаць Вас у краме. Да сустрэчы!
264 views14:10
Адкрыць / каментаваць
2020-11-21 22:51:13
З Вільні прывезлі маю новую кнігу. Падрабязнасці хутка.
308 views19:51
Адкрыць / каментаваць
2020-11-02 18:52:36 Новае апавяданне на актуальныя падзеі https://telegra.ph/U-nas-ne-bylo-snu-%D1%96-nyama-mary-11-02
334 views15:52
Адкрыць / каментаваць