Get Mystery Box with random crypto!

Раніцай, перад тым, як ісці ў дзіцячы садок, я ляжаў на канапе | Staselka

Раніцай, перад тым, як ісці ў дзіцячы садок, я ляжаў на канапе і глядзеў ранішнюю праграму а ля «Добрай раніцы», пакуль збіраліся бацькі. Па тэлевізары гаварылі: «У гэты дзень нарадзіўся вядомы/ знакаміты/ папулярны спявак/ дзеяч/ навуковец...» А я думаў: «Як жа так можа быць?! Толькі сёння нарадзіўся — і ўжо вядома, што ён вялікі ці знакаміты?!». Такая антыўтапічная наканаванасць здзіўляла мяне, не вельмі падабалася і трошкі палохала.

#МаленькіЯ