Get Mystery Box with random crypto!

Staselka

Лагатып тэлеграм-канала staselkakir — Staselka S
Лагатып тэлеграм-канала staselkakir — Staselka
Адрас канала: @staselkakir
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Падпісчыкі: 219
Апісанне з канала

Гісторыі ад пісьменніка Кірыла Стаселькі * Падтрымаць новыя праекты на Patreon: www.patreon.com/Staselka

Ratings & Reviews

1.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

3


Апошнія паведамленні 3

2020-08-31 21:54:05 Нягледзячы на складаную сітуацыю ў краіне, кампанія маёй новай кнігі "Пімкі" здолела ўжо сабраць 97%. Дзякуючы Вам! Натуральна, што ўвесь мінулы месяц я не рабіў яе прамоцыі і рэкламы, бо ва ўсіх нас была і застаецца справа больш важная. Але да заканчэння кампаніі засталося 3 дні, таму вырашыў нагадаць тым, хто хацеў, але не паспеў зрабіць перадзамову на кнігу, ды падзякваць тым, хто здолеў падтрымаць выданне: https://www.talaka.org/projects/3477/about

Важны аспект! Платформа Талака зноў мае складанасці з пералічэннем грошаў. Таму можаце напісаць мне ў асабістыя, каб я патлумачыў, як зрабіць перадзамову на кнігу.

Усім вялікі дзякуй за падтрымку! І усім нам поспехаў!)
1.0K views18:54
Адкрыць / каментаваць
2020-08-14 12:28:41 Увага! Падтрымка Праваабарончага цэнтра “Вясна”!

З’яўляецца натхняльная інфармацыя пра збор грошай для пацярпелых, але я вельмі б хацеў таксама падтрымаць дзейнасць крутой каманды Праваабарончага цэнтра “Вясна”, якія робяць надзвычай важную працу, дапамагаюць пацярпелым і іх сваякам.

Ад сёння абвяшчаю акцыю салідарнасці. Грошы, атрыманыя ад продажу маіх кніг, я накірую на падтрымку (у тым ліку, закупы неабходнага) працы каманды “Вясны”. Каб падтрымаць акцыю і каб грошы накіроўваліся аператыўна, папрашу вас:
1. Ажыццяўляць пакупку адразу ў краме выдавецтва: крама "Галіяфы "Мінск, вул. Няміга, 3, цокальны паверх, пав. 47.
2. Рабіць плацяжы наяўнымі.

Разумею, што грошы невялікія, але спадзяюся, што мая акцыя здолее падштурхнуць іншых. Заклікаю чытачоў, выдавецтвы, мастакоў, кожнага да салідарнасці.
1.5K viewsedited  09:28
Адкрыць / каментаваць
2020-08-04 13:51:10 Бунтар

На мітынгі ён не хадзіў, але свядома ездзіў зайцам, не карыстаўся парасонам і кантрацэптывамі, прагульваў заняткі, лез без чаргі і нават мачыў манту.
299 views10:51
Адкрыць / каментаваць
2020-07-31 13:49:47 Недасведчаны спажывец шведскага стала

Ён намагаўся браць ад жыцця ўсё. Таму ў той дзень былі боль, спазмы і рэзь у жываце, цяжар, ​​абвастрэнне гастрыту і частыя наведванні прыбіральні.
303 views10:49
Адкрыць / каментаваць
2020-07-26 11:18:59 Непадрыхтаваны госць

Выпадкова запрасілі за святочны стол. Спрабуе здагадацца, каго павіншаваць. Добра, што не паспеў. Бо выявілася, што памінкі.
377 views08:18
Адкрыць / каментаваць
2020-07-22 13:02:07 Celebrity

План Герастрата ледзь не праваліўся. Але ён своечасова ўзгадаў, што трэба назваць сваё імя.
377 views10:02
Адкрыць / каментаваць
2020-07-17 14:00:32 Выдатная навіна! Сябры, ужо ў хуткім часе з’явіцца мая новая кніга Пімкі! З гэтай нагоды (нарэшце:) пачалася краўдфандынгавая кампанія. Падтрымаць выданне, зрабіць перадзамову на кнігу або знайсці падрабязную інфармацыю можна па спасылцы: https://www.talaka.org/projects/3477/about

Буду вельмі ўдзячны Вам і за інфармацыйную падтрымку, у прыватнасці, рэпосты, публікацыю інфармацыі пра кампанію ў сваіх акаўнтах сацыяльных сетак.

Усім дзякуй! Спадзяюся, што хутка атрымаецца сустрэцца разам на прэзентацыі)
405 views11:00
Адкрыць / каментаваць
2020-07-16 13:00:08 Амаль разумны

Кнігі — ёмішча ўсіх ведаў чалавецтва. Таму Міхал быў перакананы, што стане вельмі разумным. Бо кніжак ён ужо набыў безліч, заставалася толькі прачытаць.
256 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2020-07-13 19:38:42 Ляснуты сярун

Ён інстынктыўна напружыўся, калі сусед сказаў "Даруйце, але...". Бо той заўсёды папярэдне выбачаўся, перш, чым моцна абкласці мацюккмі.
259 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2020-07-08 17:00:33 Балбатун трапіў у пекла

О, д’ябл?! Не, толькі не гэта………………………………...
310 views14:00
Адкрыць / каментаваць