Get Mystery Box with random crypto!

Увага! Падтрымка Праваабарончага цэнтра “Вясна”! ⠀ З’яўляецца | Staselka

Увага! Падтрымка Праваабарончага цэнтра “Вясна”!

З’яўляецца натхняльная інфармацыя пра збор грошай для пацярпелых, але я вельмі б хацеў таксама падтрымаць дзейнасць крутой каманды Праваабарончага цэнтра “Вясна”, якія робяць надзвычай важную працу, дапамагаюць пацярпелым і іх сваякам.

Ад сёння абвяшчаю акцыю салідарнасці. Грошы, атрыманыя ад продажу маіх кніг, я накірую на падтрымку (у тым ліку, закупы неабходнага) працы каманды “Вясны”. Каб падтрымаць акцыю і каб грошы накіроўваліся аператыўна, папрашу вас:
1. Ажыццяўляць пакупку адразу ў краме выдавецтва: крама "Галіяфы "Мінск, вул. Няміга, 3, цокальны паверх, пав. 47.
2. Рабіць плацяжы наяўнымі.

Разумею, што грошы невялікія, але спадзяюся, што мая акцыя здолее падштурхнуць іншых. Заклікаю чытачоў, выдавецтвы, мастакоў, кожнага да салідарнасці.