Get Mystery Box with random crypto!

Кнігу “Пімкі” ўжо прывезлі з Вільні ў Мінск! Абставіны ў краін | Staselka

Кнігу “Пімкі” ўжо прывезлі з Вільні ў Мінск! Абставіны ў краіне не дазваляюць зладзіць традыцыйную вялікую прэзентацыю ці аўтограф-сесію з гасцямі, выступамі, чытаннямі і гульнямі.

Таму пакуль хацеў бы Вас запрасіць у краму выдавецтва “Галіяфы” (Мінск, вул. Няміга, 3, цокальны паверх, пав. 47.) 28-га лістапада (субота) з 16:00 да 19:00, каб забраць па перадзамове і краўдфандынгу або набыць кнігу, падпісаць яе, проста сустрэцца ды паразмаўляць.

У гэты час я буду чакаць Вас у краме. Да сустрэчы!